Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Музыка на паленцах і каленцах
А вы накцюрн сыграць змаглі б… на звычайным бярозавым палене? Аляксандр ЗУБКО — можа. Сёння ён — лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст аркестра Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, а яшчэ — артыст, які ўдзельнічае са сваёй унікальнай праграмай у шматлікіх фальклорных фестывалях як на Беларусі, так і за мяжой. Адно з яго апошніх выступленняў на фэсце “Прымацкая бяседа”, што адбылося ў польскім гарадку Міхалова, выклікала сапраўднае захапленне ва ўсіх прысутных… І нездарма, бо Аляксандр Зубко ўмее здабываць музычныя гукі не толькі з пален, а і з драўляных чаравікаў, пральнай дошкі, сялянскай касы ды нават звычайных вясковых чыгункоў... Па дарозе з Польшчы ў Беларусь я дамовіўся з артыстам аб інтэрв’ю для “К”.
Далей
|
Ці з’явіцца дзіцячая “Нацыяналка”?
Анансаваная колькі нумароў таму гутарка з дырэктарам Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццянай ШВЕД пачалася з абмеркавання адной навіны з Масквы. Справа ў тым, што ў жніўні тамтэйшыя спецыялісты рашыліся на эксперымент: паспрабавалі прыцягнуць сталічных жыхароў да чытання з дапамогай дваровых бібліятэк. Для гэтага ў шасцідзесяці маскоўскіх завулках размясціліся “летнія чытальні”, дзе можна ўзяць кнігі напракат, паслухаць цікавую лекцыю… Таму першае маё пытанне да Таццяны Швед было наступнае: “А ці “ідуць у народ” мінскія бібліятэкары і ці не плануюць яны пераняць досвед сваіх маскоўскіх калег?”.
Далей
|
“Бартар” пад вухканне савы
Ці можна зладзіць фестываль на ганку? На музейных сходах? Нарэшце, на прызбе? Цяпер ведаю, што можна. Калі, канешне ж, падысці да гэтай ідэі творча. Так, як арганізатары “Прызба-фэсту”, які прайшоў у мінулыя выхадныя ў вёсцы Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Турыстаў, што захацелі пасядзець на прызбе ля сялянскіх хат ці заначаваць у намётах на тэрыторыі мясцовай аграсядзібы, сабралася тут больш за сотню. А з улікам жыхароў з суседняга Вялікага Сяла колькасць гасцей фэсту можна было смела павялічваць ці не ў тры разы.
Далей
|
Ганчары пакуль — у глушы Палесся
Дзясяткі ганчароў у невялікай палескай вёсцы, сотні гасцей ды турыстаў як з Беларусі, так і з замежжа, распродаж “мамзэлек”, “злівачоў” ды “палякаў” на традыцыйным кірмашы… Усё гэта і многае іншае можна было пабачыць у знакамітым паселішчы Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, дзе з 22 па 31 ліпеня праходзіў ІV Міжнародны пленэр ганчароў.
Далей
|
З далёкага ды блізкага замежжа...
Мабыць, далёка не кожны ведае, што за межамі Беларусі пражывае больш за тры мільёны нашых суайчыннікаў, згуртаваных не менш чым у 220 грамадскіх аб’яднаннях ды арганізацыях. Выхадцы з Сінявокай сёння “прапісаліся” не толькі ў краінах СНД і Еўропы, але і ў Аргенціне і ЗША, у Самалі ды Сінгапуры, у Кітаі ды Індыі… І яны не толькі жывуць у гэтых краінах, але і актыўна прапагандуюць там беларускую культуру, ладзячы свае адметныя канцэрты ды фестывалі і прымаючы ўдзел у разнастайных святочных імпрэзах у якасці пашанотных гасцей… Як вядома, многія калектывы, створаныя пры суполках беларусаў у розных краінах свету, ужо неаднаразова з’яўляліся ўдзельнікамі айчынных фэстаў “Звіняць цымбалы і гармонік”, “Дняпроўскія галасы”, Нацыянальнага фестывалю песні і паэзіі ў Маладзечне…. Сёлета ж пабачыць артыстаў ды ансамблі нашых суайчыннікаў з Мексікі ці Аргенціны, Італіі ды Францыі, а таксама з іншых краін далёкага і блізкага замежжа змогуць і жыхары Мінска: літаральна праз тыдзень, 12 — 14 верасня, у рамках святкаванняў Дня горада, у сталіцы пройдзе ІІ Фестываль мастацтваў беларусаў свету. Пра падрыхтоўку да гэтага маштабнага міжнароднага форуму, а таксама пра тыя цікавосткі, што чакаюцца пад час будучай культурнай падзеі, “К” распавёў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаіл РЫБАКОЎ.
Далей
|
“Гродзенскі трохкутнік” і яго адрозненне ад Бермудскага
Маршрут традыцыйнага прэс-велатура “К” падаецца цалкам заканамерным: паколькі Гродна сёлета зноў стаў сталіцай (зразумела ж, Культурнай), цалкам справядліва было скіраваць увагу менавіта ў напрамак “каралеўскага горада”. Як караля робіць світа, так і буйны турыстычны цэнтр немагчыма ўявіць без яго насычаных цікавосткамі ваколіц. Ваколіцы Гродна выглядаюць універсальным дадаткам да тых незлічоных гісторыка-культурных адметнасцей, якія даўно ды нецярпліва чакаюць масавага турыста ў самім горадзе — і, адпаведна, магчымасцю затрымаць гасцей у тых мясцінах як мага даўжэй. Прычым гэтыя цікавосткі ўражваюць сваёй разнапланавасцю ды папраўдзе неверагодным патэнцыялам для ўвасаблення крэатыўных задум. Чаго варты адзін толькі Аўгустоўскі канал, які ў перспектыве можа стаць сапраўдным стрыжнем транспамежнага турызму ў сваім рэгіёне! Павандраваўшы, мы прыйшлі да высновы: будзе цалкам справядліва, калі такі маршрут (як і наша падарожжа, ён пройдзе па тэрыторыі ажно трох краін) атрымае назву “Гродзенскі трохкутнік”. Менавіта “гродзенскі”, а не які яшчэ: больш магутнага “месца сілы” ў тых краях не знойдзеш. Адпаведна, інвестыцыі ў гэты рэгіён (не толькі фінансаў, але таксама і высілкаў ды ідэй) не спазнаюць эфекту бяздоннай прорвы. У нетрах Інтэрнэту можна адшукаць звесткі пра мноства грандыёзных праектаў, датычных развіцця турызму ў ваколіцах Гродна. Аднак у большасці такіх “учарашніх навін” фігуруюць дзеясловы ў будучым часе, а прыведзеныя тэрміны рэалізацыі даўно мінулі. Мы ж будзем апісваць убачанае “ў часе цяперашнім”.
Далей
|
“Берагіня” для вузкага кола, або Як прапагандаваць аўтэнтыку?
У чэрвені бягучага года ў Акцябрскім прайшоў VIIІ Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Пра некаторыя праблемы гэтага самабытнага фэсту наша газета пісала адразу ж пасля мерапрыемства (гл. “К” № 26 за 28 чэрвеня бягучага года). За той час, што прайшоў з моманту публікацыі, у многіх удзельнікаў форуму з’явілася шмат ідэй ды меркаванняў аб будучыні і далейшым развіцці “Берагіні”. У сувязі з гэтым у рэдакцыі "К" было вырашана зладзіць "круглы стол". Мадэратарам імпрэзы быў аглядальнік рэдакцыі газеты “Культура” Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ. У абмеркаванні фестывальных (і не толькі) праблем за “круглым сталом” “К” сабраліся галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Людміла ЛЕБЕДЗЬ, этнахарэограф, навуковы і мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” Мікола
КОЗЕНКА, старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі краіны Алена РЫБЧЫНСКАЯ, старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірына КАНАВАЛЬЧЫК, дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Акцябрская раённая бібліятэка” і намеснік дырэктара “Берагіні” Вера ШЧЭЦЬКА, вядучы метадыст па фальклоры Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Настасся КОМЛІК-ЯМАЦІНА.
Далей
Каментарыі (2)
|
Праца на імідж у +34
Так атрымалася, што за апошнія тры тыдні мне давялося наведаць ажно чатыры фестывалі, адзін з якіх ладзіўся за мяжой. Пабачыў, што называецца, шмат і станоўчага, і адмоўнага. Дый увогуле “нафестываліўся” так, што… Але ж, як казаў Станіслаў Ежы Лец, “калі вада падступае да горла — дык вышэй галаву!”. Таму спынюся, натуральна, на тым добрым, што ўбачыў на гэтых імпрэзах, на тым, што, на мой погляд, варта было б пераняць усім, хто ладзіць падобныя фэсты — раённыя, рэгіянальныя ці рэспубліканскія — на Беларусі.
Далей
|
Дзяльба кабанчыка онлайн
Раз на год, у першую суботу жніўня, шматлікія жыхары Падляшскага ваяводства Польшчы імкнуцца прыехаць у невялічкі горад Міхалова, што знаходзіцца непадалёк ад Белавежы: менавіта ў гэты дзень тут праходзіць Фестываль беларускай культуры “Прымацкая бяседа”.
Далей
|
Сям'я, бацькі ды веды
— Чалавек, як вядома, нараджаецца ў культуры, у пэўным культурным кантэксце. Таму, зразумела, у мяне ці для мяне культура пачалася з сям’і, з маіх бацькоў. Што да беларушчыны, дык яна пачалася не з бацькоў (у нашай сям’і размаўлялі па-руску), а з ведаў. Калі я паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дык нават тады, у тыя савецкія часы, там давалі вельмі багата ведаў. Менавіта яны, а таксама тыя людзі, з якімі я разам навучалася, і далі мне магчымасць зразумець, што беларусы — гэта народ, які адрозніваецца ад іншых, што ў нас ёсць свая гісторыя, культура, мова…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"