Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Музей бульбы? Чаму б і не!
Сёння ў Інстытуце культуры Беларусі распрацоўваюцца тры асноўныя навуковыя тэмы. Першая з іх скіравана на забеспячэнне кадравага складу ў сферы культуры краіны, перападрыхтоўку кадраў і павышэнне кваліфікацыі. Другая мае на мэце стварэнне базы даных і інтэрнэт-партала культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца за межамі Беларусі. Трэцяя тэма вывучае і аналізуе дынаміку развіцця музейнай сеткі Беларусі.
Далей
|
Перспектыва — праекты
Напэўна, ні для каго не сакрэт, што сёння ў многіх установах культуры Беларусі ўкараняецца праектная дзейнасць. На маю думку, стварэнне ды ўвасабленне новых праектаў — перспектыўная і значная з’ява сучаснага культурнага працэсу. Больш за тое: можна з упэўненасцю сказаць, што праектная дзейнасць сёння істотна ўплывае на трансфармацыю навукова-даследчай дзейнасці многіх арганізацый сферы. У тым ліку і Нацыянальнай бібліятэкі.
Далей
|
“Прарыў” без традыцый немагчымы
Найперш варта адзначыць, што працаваць з аўтэнтычным фальклорам (“жывым” этнамастацтвам, якое і з’яўляецца нематэрыяльнай культурнай спадчынай) у вышэйшай школе пачалі нядаўна. Адзін з першых такіх досведаў у Беларусі — кафедра этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Створана яна не так ужо і даўно: у 2003-м. Але ўжо з 2009 — 2010 гадоў кафедра стабільна знаходзіцца ў пяцёрцы лідараў па аб’ёме навуковых публікацый у БДУКіМ і мае адзін з наймацнейшых навуковых складаў універсітэта.
Далей
|
Мода на сваё
— Мне ўсё часцей даводзіцца чуць, асабліва ад журналістаў, што невялікі народ сёння проста не можа захаваць свае традыцыі, сваю ідэнтычнасць, дый наогул іх немагчыма падтрымліваць у сувязі з глабалізацыяй. У такім выпадку паўстае пытанне: навошта маленькія дзяржавы стагоддзямі захоўвалі свае традыцыі, калі іх можна так лёгка абарваць або ўціснуць у агульныя рамкі? Але ж сы цікавыя адно аднаму толькі таму, што нас атачаюць розныя традыцыі, якія абапіраюцца на спадчыну.
Далей
|
Сто мільёнаў за год
Як зарабіць сто мільёнаў рублёў на платных паслугах у вясковым СДК, калі ў паселішчы — прыкладна 150 жыхароў? Лёгка! Асабліва калі клубам кіруе такі крэатыўны чалавек, як Аляксандр Бабін. “К” ужо неаднойчы пісала пра ягоны цікавы досвед у справе дыскатэчнага баўлення часу для моладзі. Чым жа жыве сёння Плябанаўскі СДК?
Далей
Каментарыі (1)
|
Ад Бранска да Вільнюса
Мінулы год для супрацоўнікаў Сташанскага дома фальклору выдаўся надзвычай удалым. Па словах нязменнага загадчыка ўстановы культуры Венеры Папіціч, аўтэнтычны народны ансамбль “Чабатухі”, што дзейнічае пры СДФ, не раз прымаў удзел у шматлікіх раённых ды абласных святах. Але і гэта яшчэ не ўсё. Нягледзячы на ўзрост (некаторым удзельнікам калектыву на сёння — больш за 80 гадоў), “чабатушкі” летась пабывалі ажно чатыры разы за мяжой, дэманструючы палякам, літоўцам ды расіянам багацце і хараство спеўнай ды мілагучнай палескай песні.
Далей
|
Лічбы ўнушальныя: каля 50 мільярдаў
19 студзеня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэння ганаровых дыпломаў кіраўнікам і прадстаўнікам шматлікіх арганізацый, кампаній ды прадпрыемстваў розных формаў уласнасці за аказанне цягам 2014 года бязвыплатнай, або, лепш сказаць, мецэнацкай падтрымкі ўстановам культуры. А ўчора, 16 студзеня, з нагоды запланаванай падзеі ў Купалаўскім была зладжана выязная прэс-канферэнцыя з удзелам першага намесніка міністра культуры Беларусі Ірыны Дрыга і кіраўнікоў шэрагу рэспубліканскіх устаноў культуры.
Далей
|
Што да мецэната ў кантэксце культуры...
Нагадаем, што слова “мецэнат” паходзіць ад імя рымскага багацея, паплечніка імператара Аўгуста — Мецэната (памёр у 8 годзе да н.э.), які падтрымліваў паэтаў ды мастакоў, у тым ліку Вяргілія і Гарацыя. Існуюць сінонімы мецэнацтва: дабрачыннасць, спонсарства, філантропія, спрыянне мастацтву. Але ж гэта трошкі розныя рэчы, хаця значэнні слоў падобныя.
Далей
|
Вынікі ёсць. І які вынік?
Новы год і Каляды — самы лепшы і зручны час, каб падвесці пэўныя вынікі або згадаць найцікавейшыя ці найбуйнейшыя падзеі, што адбыліся ў Беларусі цягам мінулых 365 дзён. Таму на шматлікіх сайтах у разліўным моры беларускага Інтэрнэту на гэтым тыдні можна адшукаць матэрыялы, дзе робіцца аналіз палітычных, эканамічных, турыстычных, а таксама культурных падзей 2014 года. Вось на апошніх і спынімся.
Далей
|
“Шэф, усё прапала!”, або Клопаты Старога Замка
Напрыканцы лета многія беларускія інтэрнэт-рэсурсы перадрукоўвалі на сваіх віртуальных старонках матэрыялы аб праблемах Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Маўляў, са Старога Замка пачалі масава звальняцца супрацоўнікі, ва ўстанове культуры правалілася падлога, некаторыя залы з экспазіцыямі зачыняюцца, а абвешчаная рэстаўрацыя пакуль так і не пачалася. Карацей, паведамленні гэтыя нагадвалі лямант героя Андрэя Міронава са знакамітай камедыі: “Усё прапала, шэф, усё прапала!” Пачакаўшы некаторы час, карэспандэнт "К" выправіўся на месца падзей — у Гродна, каб паглядзець на праблемную сітуацыю ўласнымі вачыма ды зразумець, ці сапраўды ўсё так дрэнна “ў дацкім каралеўстве”, а дакладней кажучы — у галоўнай музейнай установе горада над Нёманам...
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"