Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Праект за праектам
Летась аўтарскі блог “Сельская бібліятэка” вядучага метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу Барысаўскай ЦРБ Алены Капыток заваяваў Першую прэмію ХХIІ Рэспубліканскага конкурсу “Бiблiятэка — асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі ”За навацыі ў сферы бібліятэчнай справы”. Вынік, на мой погляд, прадказальны: крэатыву ў бібліятэкараў заўсёды хапала. Да слова, спадарыня Алена не спыняецца на дасягнутым, а актыўна працуе над новымі праектамі. Але і ў 2014 годзе, па словах бібліятэкаркі з Барысава, разнастайных акцый у яе ўстанове ладзілася больш чым дастаткова.
Далей
|
Чаму ж не паспяваць?
Мікалай Забаўскі — чалавек на Асіповіччыне вядомы. Скончыў у свой час мінскі Інстытут культуры, працаваў інструктарам аддзела культуры мясцовага райвыканкама, а пасля — канцэртмайстрам цымбальнага аркестра. З 1986 года з’яўляецца дырэктарам Вяззеўскага сельскага дома культуры і адначасова мастацкім кіраўніком народнага ансамбля беларускай песні “Вязанка”. Прычым установа, якой кіруе Мікалай Забаўскі, сёння з’яўляецца адной з найлепшых не толькі ў Асіповіцкім раёне, а і на ўсёй Магілёўшчыне.
Далей
|
З сусветным гучаннем!
Сёлетняя Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш сталася папраўдзе незвычайнай. І не толькі таму, што ў ёй прымалі ўдзел экспаненты ажно з 28 краін свету, якія прадставілі тысячы кніжных навінак з розных куткоў нашай планеты. Справа ў тым, што побач з Нацыянальным выставачным цэнтрам “БелЭКСПА” на праспекце Пераможцаў у будынку Палаца Незалежнасці ў гэтыя ж самыя дні адбываліся перамовы ў фармаце "нармандскай чацвёркі", якая вырашала пытанні міру на ўсходзе Украіны.
Далей
Каментарыі (1)
|
Ад кірмашу да піяру
Літаральна праз пару дзён у беларускай сталіцы распачне сваю працу XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Сотні гасцей з усіх куткоў Беларусі, Еўропы і Азіі, тысячы кніжных навінак ад беларускіх, французскіх, кітайскіх ды многіх іншых выдавецтваў, дзясяткі прэзентацый — усё гэта можна будзе ўбачыць цягам пяці дзён у Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭКСПА”. Але ж ці выкарыстоўваецца гэтая маштабная міжнародная пляцоўка напоўніцу?
Далей
|
Шчырасць адкрытага дыялога
Прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Республікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, што адбылася 29 студзеня ў сталічным Палацы Незалежнасці, сталася сапраўды незвычайнай. З самага пачатку сустрэчы Лідар краіны заклікаў журналістаў да адкрытага дыялога, прапанаваўшы не толькі задаваць пытанні, але і дзяліцца сваімі думкамі па той або іншай праблеме. Такім чынам, Кіраўнік дзяржавы адразу ж узняў традыцыйнае медыйнае мерапрыемства зусім на іншы, больш высокі і якасна новы ўзровень.
Далей
|
Хто ты, сучасны бібліятэкар?
Цягам 14 месяцаў — з лістапада 2013-га да канца 2014-га — супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ладзілася сацыялагічнае даследаванне айчынных бібліятэкараў. Прывяду толькі адну лічбу: у анкетаванні прынялі ўдзел больш за 900 супрацоўнікаў сферы з усіх раёнаў, а на расшыфроўку даных і іх аналіз давялося патраціць блізу года!… Што і казаць, праца сталася адной з маштабных у найноўшай гісторыі айчыннай бібліятэчнай справы. Вынікі даследавання накіраваны ў адпаведныя ўпраўленні Міністэрства культуры ды ў Інстытут культуры Беларусі.
Далей
|
Этыка аўтарскага права
Я сказаў бы, што ў нас, у Беларусі, сёння існуюць праблемы не столькі з аўтарскім правам, колькі з нормамі этыкі, паводзін, адносін паміж людзьмі. Вось на гэтыя нормы ў апошні час забыліся. Хаця, мабыць, і раней існавала частка людзей, якая меркавала, што ісці па галовах, не зважаючы ні на што, — гэта тое, што і трэба рабіць у жыцці.
Далей
|
Даследаванні на любы густ
Адразу хачу адзначыць, што Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі на працягу ўсёй сваёй 80-гадовай гісторыі разам з вялікай працай па выхаванні прафесійных музыкантаў заўсёды звяртала ўвагу на пашырэнне ўласнай навуковай дзейнасці. Таму сёння можна з упэўненасцю казаць аб тым, што Акадэмія з’яўляецца прызнаным цэнтрам беларускага музыказнаўства і музычнай педагогікі Беларусі. Дарэчы, яшчэ ў 2013 годзе БДАМ прайшла акрэдытацыю ў якасці навуковай установы і афіцыйна пацвердзіла свой высокі статус.
Далей
|
...І сем школ Акадэміі
Сёлета Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначае 70-годдзе. А, як вядома, многімі лічыцца, што ўстанова адукацыі робіцца сапраўднай ВНУ толькі тады, калі можа забяспечваць сябе прафесарамі і дацэнтамі, выгадаванымі ў сваіх сценах. Мы, натуральна, гэтым пахваліцца сёння можам. Напрыклад, усе нашы, без выключэння, загадчыкі кафедр у розныя часы скончылі БДАМ. Таксама як і абсалютная большасць нашага прафесарска-выкладчыцкага складу — выпускнікі Акадэміі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"