Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Памяць у спадчыну і ў абсалют
З нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі наша газета зладзіла “круглы стол” з удзелам дзеячаў мастацтва, што сімвалічна адбыўся ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гаворка ішла пра тое, як данесці трагізм і пафас Вялікай Айчыннай вайны да сённяшніх маладых людзей, да пакалення, для якога мір — рэальнасць, а вайна — гісторыя. Удзельнікі сумоўя — мастакі, заслужаныя дзеячы мастацтваў краіны Уладзімір УРОДНІЧ і Уладзімір КОЖУХ, народны артыст Беларусі, тэатральны і кінарэжысёр, мастацкі кіраўнік Тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр ЯФРЭМАЎ, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр ГАРЦУЕЎ, мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Вячаслаў ШАРАПАЎ, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Мікалай СКОБЕЛЕЎ. Ад “К” у гутарцы ўдзельнічалі спецыяльны карэспандэнт Пётра ВАСІЛЕЎСКІ і аглядальнік Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ.
Далей
|
Злобстары дня
“Нябачныя монстры атакуюць Зямлю”… Думаю, гэтую фразу ведае сёння амаль кожны… З экранаў тэлевізараў дзецям — і, натуральна, дарослым — у навязлівай і нават агрэсіўнай форме прапануецца набыць камплект настольнай гульні з моднай цяпер тэхналогіяй “дапоўненай рэальнасці”, у якой разам з героямі злобстарамі кожны можа абараніць Зямлю ад уварвання жудасных монстраў...
Далей
|
Песня дня сённяшняга
У хуткім часе прадстаўлю новую беларускамоўную песню. Яна створана на словы паэта Алеся Ліпая, а музыку для яе напісаў Алег Молчан. Яшчэ раней я выконвала песню “Дзве таполі” на словы Янкі Купалы з музыкай таго ж кампазітара.
Далей
|
Што да сямейнага чытання…
Не так даўно наведала бібліятэкі Берліна. І вось што мяне ўразіла. Па-першае, за мяжой шмат увагі надаецца працы з моладдзю і дзецьмі. Мэта — прывучыць малеч і падлеткаў да чытання кніг на паперы. Бо, на жаль, цяга да традыцыйнай кнігі сёння зніжаецца як у Беларусі, так і ва ўсёй Еўропе. Таму немцы, да прыкладу, часта прапануюць у бібліятэках кнігі-раскладанкі з музычным суправаджэннем, кнігі-маляванкі, кнігі-гульні, каб зацікавіць дзяцей.
Далей
|
Навошта клуб-церам, калі ёсць ДК?
Пленэр у закінутай вёсцы, лекцыі з нагоды традыцыйнай беларускай культуры, гурткі па вывучэнні гісторыі абласнога цэнтра ці музей дзяцінства… Пра ўсе гэтыя і іншыя культурныя праекты сёння можна даведацца ў Інтэрнэце з нагоды правядзення конкурсу сацыяльных ініцыятыў startidea.by. Але наколькі яны будуць запатрабаваныя спонсарамі ці мецэнатамі — пытанне, мабыць, галоўнае.
Далей
|
Грант на рамонт і інтэрактыў
Праект адным праектам не абмяжоўваецца — гэта “прапісная” ісціна, вядомая сёння многім работнікам культуры Беларусі. Асабліва тым, якія, як кажуць, на праектнай дзейнасці ўжо “сабаку з’елі”. Таму цяпер у іхніх раёнах ад задумкі да рэалізацыі чарговай ідэі праходзіць не так ужо і шмат часу. Згадаю хаця б Рагачоўскі ў Гомельскай вобласці або Кобрынскі ў Брэсцкай, пра якія “К” піша рэгулярна… Натуральна, для таго, каб падобная дзейнасць прыносіла плён, варта спачатку наладзіць кантакты з партнёрамі ці спонсарамі, замежнымі ды айчыннымі арганізацыямі, якія маюць магчымасць прадастаўляць гранты ў культурнай сферы. Гэтак і зрабілі выкладчыкі Дзіцячай мастацкай школы горада Глыбокае, што ў Віцебскай вобласці.
Далей
|
А калі — Год культуры...
На выніковай калегіі Міністэрства культуры краіны агучана ідэя абвяшчэння 2016-га Годам культуры. Мы вырашылі ўнесці ў скарбонку прапаноў да гэтай ініцыятывы і свае развагі, якія друкуем цягам некалькіх нумароў. Запрашаем падзяліцца меркаваннямі і чытачоў!
Далей
|
“Крык душы!” ад… “мёртвых душ”?
“Крык душы!” Менавіта такі загаловак меў ліст, які прыйшоў у нашу газету пару тыдняў таму. У допісе распавядалася пра гаротнае становішча сферы культуры Давыд-Гарадка, што ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Больш дакладна, пра стан і дзейнасць — ці, як сцвярджалася аўтарамі скаргі, поўную бяздзейнасць — супрацоўнікаў мясцовага Дома культуры. Допіс гэты, шчыра кажучы, здзівіў. “К” даволі часта бывала на Століншчыне і не аднойчы пісала пра дзейнасць мясцовых культработнікаў. Неаднойчы завітвалі мы ў Гарадную, слынную сваімі ганчарамі, у Цераблічы з унікальным для Беларусі этнаграфічным музеем пад кіраўніцтвам народнага майстра Беларусі Івана Супрунчыка. Пісалі і пра згаданы ў лісце Давыд-Гарадок, дзе кожны ахвотны заўсёды знойдзе для сябе нешта цікавае — ад старадаўняга абраду “Конікі” і драўлянай Георгіеўскай царквы XVIII стагоддзя — тыповага ўзору палескага дойлідства — да старажытнага замчышча…
Далей
Каментарыі (1)
|
Музей: канцэпцыя перспектыў
Гэтым разам героі нашай традыцыйнай рубрыкі “Рэдакцыя плюс…” — дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алег РЫЖКОЎ і супрацоўнікі ўстановы. Забягаючы наперад, зазначым, што кіраўнік Нацыянальнага гістарычнага не толькі думае па-новаму, але і перакананы, што ягоная ўстанова павінна стаць галоўным музеем краіны, бо “з нуля” распавядзе пра яе ўзнікненне і развіццё. Гэтай жа логікай тлумачыцца і тое, што да ліку філіялаў названай установы (апроч Дома-музея I з’езда РСДРП і Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці) далучыліся музеі прыроды і экалогіі, гісторыі беларускага кіно, гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, прычым асобныя з названых устаноў маюць і свае “прадстаўніцтвы”. Такім чынам, пра сёння і заўтра музейнага, так бы мовіць, кангламерату і ішла гаворка ў кабінеце Алега Рыжкова…
Мы вырашылі разбіць публікацыю на часткі. У першай — у фармаце пытанняў і адказаў — гаворка пойдзе пра галаўны музей. У другой, што будзе неўзабаве змешчана на старонках “К”, мы спынімся на задачах і праблемах філіялаў Нацыянальнага гістарычнага.
Далей
|
Навошта, кажаце, яны патрэбны?
Нядаўна на адным з беларускіх інтэрнэт-парталаў з’явіўся невялікі матэрыял з нагоды прамой лініі, што правёў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Дакладней кажучы, гэта нават не матэрыял, а перадрукоўка адказаў кіраўніка ведамства на два пытанні, якія былі яму зададзены пад час тэлефоннай гутаркі. Адно пытанне датычылася аплаты працы бібліятэкараў, а другое — ужывання беларускай мовы на шыльдах і прыпынках у Магілёўскай вобласці.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"