Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Моладзь і зварот да свайго
Яшчэ напрыканцы чэрвеня адбыўся запіс маёй даўняй камернай оперы “Марадзёр”. Выконваў яе аркестр капэлы “Санорус”, а дырыжыраваў падчас запісу Мурат Асуіл. Гэтаму твору ўжо два гады, і я вельмі рады, што ён нарэшце ўвасобіўся ў жыццё.
Далей
|
Фестываліць лёгка, калі…
Думка арганізаваць фэст у Браславе з’явілася ў мяне даўно. Справа ў тым, што я прыхільнік рок-н-ролу, і не лічу, што сёння гэты музычны кірунак не запатрабаваны…
Далей
|
Па словы… на матацыкле
Цікавіцца словамі я пачаў яшчэ са школьнай парты. Мне заўсёды было цікава даведацца, чаму ў адным сяле кажуць так, а ў іншым — інакш. Пасля вяртання са службы ў арміі ў Заполле, я пачаў працаваць там вясковым настаўнікам. І ўвесь час займаўся справай, якая мяне захапіла: ездзіў на сваім матацыкле па родных ваколіцах ды гутарыў з мясцовымі жыхарамі. Трыццаць пяць гадоў рабіў запісы.
Далей
|
Важнасць міру ў свеце
16-17 ліпеня з афіцыйным візітам у нашай краіне пабываў прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці.
Далей
|
Рэкордны “Купальскі пояс”: паўсотні метраў
Яшчэ напрыканцы красавіка ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы ў рамках падрыхтоўкі да свята “Александрыя збірае сяброў” майстры па ткацтве з розных куткоў рэгіёна распачалі работу над “Купальскім поясам”. На дадзены момант праца блізкая да завяршэння…
Далей
|
Метрыка са сцяны касцёла
Днямі Байнэт скалахнула прыемная навіна: у касцёле вёскі Вішнева на Валожыншчыне падчас правядзення рэстаўрацыйных работ была знойдзена схованка з рознымі старадаўнімі рэчамі. “К” адразу выправілася ў названае паселішча, каб на свае вочы ўбачыць каштоўную знаходку і пагутарыць з тымі, хто спрычыніўся да яе адкрыцця свету.
Далей
|
Рэпартаж з нагоды… "эпапеі"
Як нядаўна пісала “К”, у хуткім часе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры распачнецца завяршальны этап рамонту. Для таго, каб даведацца пра падрабязнасці рамонтнай "эпапеі", што цягнецца ва ўстанове культуры з сакавіка 2013 года, карэспандэнты наведалі вядомы гістарычны будынак, што месціцца на вуліцы Багдановіча. Экскурсію па музейных залах для нас зладзіла дырэктар установы культуры Лідзія Макарэвіч.
Далей
|
Спонсарскі складнік
29 народных калектываў і выканаўцаў з 18 краін прыехалі сёлета на чарговы, трынаццаты па ліку, міжнародны фестываль “Вянок дружбы”, што традыцыйна ладзіцца ў Бабруйску. Акрамя канцэртаў і спектакляў, у рамках фэсту прайшлі велапарад, выстаўка рыцарскага клубу, лазернае шоў, феерверкі, Дзень моладзі з гульнямі і дыскатэкай... А па традыцыі ў гэтыя дні 8 удзельнікаў калектываў з Расіі, Калумбіі, Латвіі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі адзначылі дні нараджэння ў коле фестывальнай сям’і...
Далей
|
Ці рэальны віртуальны дакумент?
Запіс у бібліятэку і выбар патрэбных кніг, замова хітоў, якія прагучаць на бліжэйшай сельскай дыскатэцы ці нават атрыманне дазволу на рамонтныя работы на аб’екце гісторыка-культурнай спадчыны — усе гэтыя і многія іншыя паслугі, так ці інакш датычныя культуры, з цягам часу можна будзе атрымаць пры дапамозе Інтэрнэту нават не выходзячы з дому. І гэты час не такі ўжо і далёкі, як можа хтосьці падумаць.
Але ж, натуральна, атрыманне электронных паслуг ад самых розных дзяржаўных органаў і арганізацый праз Сеціва ў Беларусі толькі пачынаецца. Справа ў тым, што на шляху да, так бы мовіць, агучанай “светлай будучыні” — аказання падобных онлайн-паслуг — пакуль існуюць некаторыя складанасці. Адна з іх — неабходнасць поўнага ўкаранення ва ўсіх дзяржаўных ведамствах і арганізацыях сістэмы электроннага дакументазвароту, як гэта і прадпісана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 4 красавіка 2013 года. Дарэчы, гэты ж Указ прадугледжвае “прыняць меры, якія забяспечваюць паэтапнае скарачэнне да 2016 года колькасці дакументаў на папяровых носьбітах”. Так што праз пэўны час і папяровыя распараджэнні ад дырэктараў ці кіраўнікоў разнастайных дзяржаўных органаў ды арганізацый, як вынікае, маюць кануць у Лету…
Далей
|
“Падарожжы…” на раздарожжы? А мо ўсё не так трывожна...
Не сакрэт, што сацыяльныя сеткі сёння з’яўляюцца не толькі сродкам для кантактаў паміж сябрамі, але і тым асяроддзем, з якога можна і трэба чэрпаць самую разнастайную інфармацыю. У тым ліку, і актуальную для журналістаў. Добра гэта ці дрэнна — тэма для іншай, асобнай гутаркі. Сёння ж спынюся на той інфармацыі, якая за мінулы тыдзень абляцела ўвесь Байнэт і пра якую мае фрэнды ў сацыяльных сетках паведамлялі са скрухай ці, дакладней, са скрушаным і засмучаным смайлікам напрыканцы свайго тэксту. І інфармацыя тая так і не пацвердзілася, але і не абверглася ў поўнай меры… Дык з-за чаго сыр-бор?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"