Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Прэстыжнае беларускае слова
Нядаўна я ўдзельнічаў у першым пасяджэнні Каардынацыйнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У гэтым пасяджэнні бралі ўдзел 32 прадстаўніка беларускіх суполак з 18-ці краін свету. Была прынята сумесная дэкларацыя, а таксама абмяркоўваліся самыя разнастайныя праблемы беларусаў замежжа. І тое, што ідзе падобнае супрацоўніцтва, нас цешыць…
Далей
|
Замежная? Родная…
Першага верасня мой пляменнік першы раз пайшоў у школу. Урачыстая лінейка, кветкі для настаўніцы, буквар і першы ўрок — усё было так, як і мае быць. Што здзівіла, дык гэта фраза ад той жа настаўніцы, якая на першым уроку, дзе прысутнічалі і бацькі, зазначыла, што на заняткі па беларускай мове дзецям трэба набыць спецыяльны сшытак, бо, маўляў, “мову дзеці не ведаюць — яна для іх замежная”. Між тым, школа гэта знаходзіцца не ў Мінску, а ў адным з гарадскіх пасёлкаў на Міншчыне, там, дзе калісьці быў ахрышчаны класік беларускай літаратуры…
Далей
|
“Ярнбомбінг” пад піяніна
Сёння, 12 верасня, у Мінску і Гомелі адбудуцца галоўныя ўрачыстасці, звязаныя са святкаваннем Дня горада. Але ці не звядзецца агульнагарадское свята да вядомага “Горада майстроў” ці “выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі” з традыцыйнымі выступленнямі калектываў аматарскай самадзейнасці?
Далей
|
Навошта вам, культура, мецэнат?
Журналісты “К” пастаянна дзеляцца з чытачамі вопытам музейшчыкаў, бібліятэкараў, дырэктараў сельскіх дамоў культуры, якія змаглі прыцягнуць увагу прыватных прадпрыемстваў ці індывідуальных прадпрымальнікаў да сваіх цікавых ідэй ды ўвасобіць іх у жыццё… Але ж, думаю, не памылюся, калі скажу, што чытачам цікава не толькі даведацца пра пэўныя праекты, рэалізаваныя з дапамогай фундатараў, але і пачуць пра саміх гэтых людзей: пра тое, чым яны жывуць, чаму звяртаюць увагу на сферу культуры свайго раёна ці нават рэгіёна... Бо без гэтага ведання рэальнага “аблічча” беларускага мецэната немагчыма зразумець, чым сёння можна яго зацікавіць, чым можна яго закрануць “за жывое”… Пасля наведвання Браслаўскага раёна Віцебшчыны і знаёмства з Юрыем Жэрко, які ўкладае ў развіццё тамтэйшай сферы культуры даволі вялікія грошы, я зразумеў, што аднаго такога чалавека я адшукаў. Дадам, што герой артыкула з’яўляецца ўладальнікам дзвюх аграсядзіб, якія заваявалі прыхільнасць як у турыстаў з Беларусі, так і з замежжа. Але гаворка будзе пра тое, як Юрый Жэрко з дапамогай гэтых аб’ектаў шчыруе на ніве культуры…
Далей
|
Будоўля пад кантролем
13 жніўня ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэс- канферэнцыя “Аб захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”. На пытанні журналістаў рэспубліканскіх і замежных СМІ адказвалі намеснік Міністра культуры нашай краіны Аляксандр Яцко і начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Ігар Чарняўскі.
Далей
|
Не на словах...
“Амаль усё вялікае створана маладымі”. Як на мой крытычны погляд, гэта досыць спрэчнае выказванне колішняга прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі і пісьменніка Бэнджаміна Дызраэлі. Спрэчнае тым больш, калі ўлічыць, што, прыкладам, Гётэ дапісаў свайго “Фаўста” тады, калі яму было каля 80 гадоў, а Талстой тварыў увогуле да смерці. Але ж ніхто, у тым ліку і я, не будзе адмаўляць, што менавіта ў маладым узросце кожнаму хочацца шмат ведаць, шмат чытаць, тварыць, шукаць, памыляцца, блукаць па новых дарогах ды краінах і, канечне, кахаць…
Далей
|
Два фэсты за два дні
25 і 26 ліпеня ў Падляшскім ваяводстве Польшчы адбыліся ажно два фестывалі беларускай культуры — “Сяброўская бяседа” ў Гарадку і “Культура без межаў” у Сямятычах. У гэтых культурных імпрэзах прынялі ўдзел як мясцовыя, падляшскія фальклорныя калектывы, так і артысты з Беларусі і Польшчы. Ад нашай краіны на фэстах пабывалі ансамблі “Песняры”, “Бяседа”, “Купалінка” і “Белыя росы”. Падрабязнасці — у наступным нумары “К”.
Далей
|
“Раскрутка” старадаўніх сцен
Як зацікавіць наведвальнікаў музея? Як “раскруціць” звычайны двухпавярховы драўляны будынак, у якім месціцца музейная ўстанова? Як зрабіць цікавае мерапрыемства без асаблівых грашовых выдаткаў? На ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні мае адказ дырэктар Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў Надзея ДУДАРОНАК.
Далей
|
Кнігі і гранты
Сёння, улічваючы імклівае развіццё найноўшых інфармацыйных тэхналогій, многія пачынаюць казаць пра “смерць кнігі”, пра тое, што традыцыйная папяровая кніга хутка сыдзе ў нябыт. Што ж, у кожнага сваё меркаванне. На мой жа погляд, кніга была, ёсць і будзе запатрабаванай.
Далей
|
Зарабілі — і ў Іспанію!
Пару тыдняў таму народны хор народнай песні “Вербніца” Пружанскага гарадскога Палаца культуры вярнуўся з паездкі ў Іспанію. Артысты пабывалі там не як турысты, а як госці: выступалі на VI Міжнародным фальклорным фестывалі, што ладзіўся ў горадзе Льёрэт-дэ-Мар.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"