Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
"Гнаць" працэнт ці спыніцца на "вышы"-модзе?
У Мінску прайшоў Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “aDNaK!” На імпрэзе “К” цікавілася не толькі навінкамі айчыннай рэкламы, але і тымі рэальнымі прыкладамі паспяховага піяр-менеджменту, якія могуць узяць “на ўзбраенне” работнікі сферы культуры. Бо, як неаднаразова падкрэслівалася падчас фестывалю, будучыня — менавіта за брэндамі, пазнавальнымі сімваламі ды раскручанымі знакамі.
Далей
|
Стаўлю на вяселле!
Хочаш жыць — умей круціцца. Гэтае выслоўе, мабыць, датычнае як малога бізнесу, так і вялізнай карпарацыі. Ды і ў сферы культуры на гэтыя словы забывацца не варта, асабліва з улікам тых працэсаў аптымізацыі, якія ідуць у Беларусі не першы год.
Далей
|
“Безнал” ці ніяк? Вось у чым пытанне…
Днямі на прэс-канферэнцыі журналісты спыталі ў старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Паўла Калаўра, ці набыў ён сабе партманэ з аддзяленнем для манет: маўляў, хутка ж дэнамінацыя, падрыхтавацца трэба. На гэта той паказаў сваю банкаўскую карту і сказаў: “Гэта і ёсць маё партманэ, бо я пры разліках карыстаюся выключна карткай”. Выдатна, але, відаць, на фестывалі па розных гарадах Беларусі Павел Калаўр не ездзіць. Бо там з такім “партманэ” часам магчыма і не дасі сабе рады.
Далей
|
Манеты ёсць ужо, а скарбонкі толькі будуць…
“Грашовыя” дрэвы, скарбонкі ў выглядзе парася ці сабакі, карціны з манет і дзясяткі самых розных сувеніраў. На ўсё гэта цягам самага бліжэйшага часу попыт павялічыцца. Прычына з’явы адна: сёлетняя дэнамінацыя. Але ці падрыхтаваліся, скажам, раённыя Дамы рамёстваў да гэтай падзеі? Ці чакаюць збольшага вырабы “made in Сhina”?
Далей
|
Як "манетызаваць" дэнамінацыю?
Лічаныя дні засталіся да таго моманту, як у нашых кішэнях “завядуцца” новыя грошы і нават манеты — 1 ліпеня ў краіне адбудзецца дэнамінацыя. Самае цікавае, што будучыя змены на фінансавым рынку Беларусі дазваляюць многім установам культуры — у першую чаргу, вядома, музейным — прыцягнуць увагу да сябе і сваіх праектаў. І, натуральна, зарабіць на гэтым сюю-тую “капейчыну”. Прычым, не ўяўную, а цалкам рэальную.
Далей
|
Ці лёгка быць аўтаномным?
Пару словаў пра новае ў дачыненні да фінансавання ўстаноў культуры Беларусі. За прыклад для такой гаворкі можна ўзяць тую сістэму, якая дзейнічае ў сферы культуры суседняй Расіі. Пабываўшы некалькі дзён на Браншчыне, я быў здзіўлены тым, што там у сферы культуры сёння існуюць як казённыя, так і бюджэтныя ды аўтаномныя ўстановы.
Далей
|
Навацыі кодэксу
24 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу краіны прынялі ў другім чытанні праект Кодэкса Беларусі аб культуры. А 30 чэрвеня дакумент быў ухвалены ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Галасы, гай і зноў пра гадзіннікі
З 17 па 19 чэрвеня ў горадзе Дуброўна Віцебскай вобласці прайшоў XXIII Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”.
Далей
|
З сябрамі — у Александрыю
9—10 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці ў чарговы раз пройдзе традыцыйнае свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”). Падчас мерапрыемства шматлікіх гасцей свята чакаюць самыя розныя цікавосткі.
Далей
|
Хто выжывае ў культуры?
Рынак дыктуе свае ўмовы не толькі ў эканоміцы, але і ў сферы культуры. У Беларусі абвяшчаюцца тэндары на правядзенне фестываляў, прыватныя арганізацыі ствараюць рэальную канкурэнцыю работнікам культуры сваімі “пеннымі” дыскатэкамі ды фэстамі фарбаў ці рок-н-ролу, а іншыя крэатыўныя людзі, доўга не разважаючы, набываюць дзіцячыя электрамабілі і паветраныя горкі ды зарабляюць сабе “капейчыну” на аказанні культурных і забаўляльных паслуг наўпрост каля крамаў ды ў гарадскіх парках.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"