Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
Ад “Генія…” да “Бела-тона”
Цягам года ў Беларусі ў рамках Года культуры ладзіліся і яшчэ ладзяцца шматлікія конкурсы, у тым ліку — і ўпершыню ў гісторыі краіны. Некаторыя з іх ужо паспяхова завяршыліся, іншыя — выходзяць на фінішную прамую.
Далей
|
Айчынны “Кодэкс…” — для ўсяго СНД
5 — 6 кастрычніка ў Астане адбылося пасяджэнне XXХI Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў-удзельніц СНД, прысвечанае 25-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У працы Савета паўдзельнічаў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Далей
|
Кастынг з… кантэйнераў
У перапынках паміж пісаннямі тэкстаў я цяпер перачытваю “Панядзелак пачынаецца ў суботу” братоў Стругацкіх — аповесць, або, як кажуць самі аўтары, казку для навуковых супрацоўнікаў малодшага ўзросту. Кніга дасталася мне, можна сказаць, “са сметніцы” — падарылі ў бібліятэцы, якую стварылі ў рамках дабрачыннага праекта “Кнізе — другое жыццё”.
Далей
|
Як захаваць “драўляны народ”?
Вёска Стойлы днямі зноў ажыла: на лясных палянах вакол паселішча былі прыпаркаваныя дзясяткі аўтамабіляў, каля сотні людзей блукалі ад аграсядзібы “Стулы” да дома і музея народнага майстра Беларусі Міколы Тарасюка “Успаміны Бацькаўшчыны”, а на імправізаванай сцэне выступалі фальклорныя калектывы.
Далей
|
Як навесці масты з інвестарам?
Многія грантавыя праекты і інвестыцыйныя прапановы, якія закранаюць сферу культуры, ладзіліся ў раёнах Беларусі яшчэ за савецкім часам, калі развівалася супрацоўніцтва з блокам краін сацыялістычнага лагера. Тое, фактычна, працягваецца і зараз, ужо ў незалежнай Беларусі, праўда, з куды большым размахам і рухам, бо інвестыцыі можна атрымаць не толькі дзякуючы іншаземцам, але і айчынным спонсарам ды інвестарам.
Далей
|
Дзе “столь” электронак?
Чытаць з рыдара сёння — банальная завядзёнка. Між тым, яшчэ гадоў сем таму чалавек з электроннай кнігай у вагоне метро здаваўся нечым дзіўным, а тую невялікую “чыталку” хацелася патрымаць у руках.
Далей
|
Працаваць бы ў “воблаку”, ды піяніна няма
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся IV Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры” і XVI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Менеджмент бібліятэк ВНУ”.
Далей
|
Эпапея за эпапеяй. Калі ж канец?
Мары, на жаль, не заўсёды спраўджваюцца наяве. Дасюль памятаю, як па маім прыходзе ў газету, у студзені 2009 года, рэдакцыя распачала новы праект “Родная зямля: час крэатыву”. Першая публікацыя названага цыкла рэдактара аддзела “К” Яўгена Рагіна мела загаловак “У сваім доме ды без Дома культуры?” і распавядала пра гаротны стан Глускага РДК, прызнанага яшчэ тады аварыйным. Другая публікацыя, ужо пад маім прозвішчам, “Як завяршыць рамонтную эпапею ў Крупках?”, паведамляла пра цяжкасці ў тамтэйшых бібліятэкараў: галоўная раённая “кніжніца” вымушана была “кватараваць” у адным будынку з дзіцячай раённай бібліятэкай. Таксама меліся праблемы з рамонтам мясцовага РДК.
Далей
Каментарыі (1)
|
Як “асядлаць” дрона- бібліятэкара?
Як атрымаць грошы на стварэнне тэатральнай пастаноўкі, калі не маеш пад рукой нічога, акрамя інтэрнэту? Як заваяваць прыхільнасць аўдыторыі і ажыццявіць свой цікавы праект, калі бюджэтнае фінансаванне пад яго не прадугледжана? Як даставіць кнігу за дзясяткі кіламетраў ад бліжэйшага горада ў вёску, куды не даедзе нават бібліёбус?
Далей
|
Навука стратэгіі, або Ці пасуе нам музейны холдынг
ІІІ Нацыянальны форум “Музеі Беларусі”, які сёння адкрыўся ў Магілёве, — выдатная нагода пагутарыць пра актуальныя праблемы музейнай дзейнасці, а таксама паспрабаваць вызначыць асноўныя напрамкі развіцця музейнай справы краіны на перспектыву. А пытанняў тут даволі шмат. Каб знайсці адказы, “К” напярэдадні падзеі арганізавала ў рэдакцыі “круглы стол”, на які мы запрасілі дырэктараў чатырох айчынных музеяў са статусам “нацыянальны”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"