Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 701 cт. ) |
За кошт чаго кінапракат у плюсе?
“К” працягвае падводзіць папярэднія вынікі першага года дзеяння Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016 — 2020 гады. І калі мінулым разам (гл. №3 “К” за гэты год) гаворка ішла пра бібліятэчную сферу, дык цяпер — пра кінапракат.
Далей
|
“Пчолка…” стане штогадовай
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь сваёй пастановай ад 27 студзеня бягучага года ўнёс змены і дапаўненні ў сваю Пастанову ад 2 красавіка 2015 года № 263 “Аб арганізацыі і правядзенні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (ці) мясцовага бюджэтаў”.
Далей
|
Турысты галасуюць… нагамі
Беларусь самым бліжэйшым часам стане яшчэ больш адкрытай для іншаземцаў. Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі ад 9 студзеня бягучага года № 8 “Аб усталяванні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян”, на тэрыторыі краіны змогуць знаходзіцца без віз тыя замежнікі, якія прыехалі да нас праз пункт пропуску “Нацыянальны аэрапорт Мінск” на тэрмін не большы за пяць сутак. Такім ільготным становішчам могуць скарыстацца грамадзяне 80 краін. Дакумент, да слова, уступіць у дзеянне літаральна праз некалькі тыдняў. Але што з таго займеюць установы сферы культуры і ці гатовы яны да прыёму замежных гасцей?
Далей
|
Пытанне з няпэўным адказам
Планшэты і смартфоны хоць і не адсоўваюць традыцыйную кнігу на ўзбочыну жыцця, усё ж многае мяняюць у жыцці сённяшніх бібліятэк. Напрыклад, павялічваюць працэнт віртуальных, а не рэальных наведвальнікаў раённых і абласных “кніжніц”. Праўда, часцяком бібліятэкары да падобных “нерэальных” чытачоў бываюць зусім непадрыхтаваны.
Далей
|
Грантавы вынік… на тысячы еўра
Бюджэтны рубель, як вядома, даволі часта сёння падмацоўваецца пазабюджэтным, а таксама — грантавым рублём, і гэтую аксіёму, відаць, ведаюць цяпер ва ўсіх аддзелах і ўстановах культуры Беларусі. Праўда, мінулы год ў плане праектнай дзейнасці быў, можна сказаць, пераходным, бо адны праграмы з Еўрапейскім Саюзам і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый ужо паспяхова завяршыліся, а наступныя толькі пачынаюцца. Таму на пачатку 2017-га многія культработнікі краіны або падаюць, або ўжо падалі на гэтыя новыя грантавыя праграмы свае заяўкі, а цяпер чакаюць на іх станоўчых ці адмоўных адказаў.
Далей
|
Статус, будоўля, каравай…
Тэлефанаванні ў раёны Беларусі выявілі адну яўную тэндэнцыю: у некаторых раёнах Беларусі мінулы Год культуры атрымаў даволі важкую фінансавую падтрымку. Акрамя таго, значна павялічылася колькасць знакавых мерапрыемстваў, праведзеных у 2016-м у параўнанні з годам мінулым. Адсюль і галоўны пасыл начальнікаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі мясцовых райвыканкамаў: калі працаваць з поўнай самааддачай, дык вынікі заўсёды будуць…
Далей
|
Мільярды, кадры і эстрадны мікс
На рэдакцыйнай планёрцы было вырашана, што падвядзенне вынікаў 2016 года варта пачынаць ужо з гэтага нумара. Што мы і зрабілі. Так што ў сённяшняй “К” свае меркаванні наконт набыткаў мінулага Года культуры прадставяць начальнікі і намеснікі начальнікаў галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў, а ў наступных — кіраўнікі шэрагу раённых аддзелаў.
Далей
|
Навошта нам каворкінг?
22 снежня ў Навуковай бібліятэцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адкрылі першы бібліятэчны каворкінг “КБ-16” у Мінску.
Далей
|
А культуры патрэбныя “ўніверсальныя салдаты”?
На мінулай “Прэміі HR-брэнд-2016” можна было не толькі даведацца пра шэраг буйных культурных праектаў айчынных кампаній, але і зразумець з дапамогай экспертаў тыя працэсы, што адбываюцца сёння ў галіне рынка працы (абрэвіятура “HR” ад англійскага “human resource” абазначае кадравую службу), ды тыя патрабаванні, якія кампаніі прад’яўляюць супрацоўнікам. А таксама знайсці адказы на пытанні, як застацца канкурэнтаздольным у тэхналагічным грамадстве, як лепш за ўсё знаходзіць новае месца працы, калі не задавальняе старое, як пазбегнуць памылак пры напісанні рэзюмэ... Увесь гэты вопыт, натуральна, можа прыдацца і работнікам сферы культуры Беларусі.
Далей
|
Мы шукалі не сваё
Напрыканцы года прынята падводзіць вынікі ў розных сферах. Менавіта падобныя вынікі па найбольш папулярных запытах беларусаў прывялі нядаўна папулярныя пошукавыя сістэмы.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"