Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )"К" інфармуе № 49 / 1489 за 2020-12-05
Аматарскія тэатры Брэстчыны спаборнічаюць анлайн
Абласны фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва “Тэатральнае Палессе - 2020” сёлета праходзіць у анлайн-фармаце, такім чынам далучыцца да яго могуць жыхары не толькі Брэстчыны, але і ўсёй Беларусі і нават свету. Адкрыўся фестываль 30 лістапада спектаклем “Віхравы падарункі” ўзорнага лялечнага калектыву “Залаты ключык” Аснежыцкага раённага Цэнтра культуры і вольнага часу з Пінскага раёна. Да 11 снежня будзе паказана каля 30 пастановак. Пераможцаў абласнога конкурсу вызначыць прафесійнае журы.
Далей
|
MUSEUM № 49 / 1489 за 2020-12-05
Музей на Музычным завулку
Фотапартрэт Станіслава Манюшкі, увесь архіў Барыса Герлавана з эскізамі да легендарных спектакляў Купалаўскага тэатра, архівы мастакоў, сцэнографаў і музыкантаў, новыя паступленні ў калекцыю работ стваральніка школы беларускай сцэнаграфіі Аскара Марыкса — гэты год для Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, які сёлета адсвяткаваў сваё 30-годдзе, атрымаўся багатым на цікавыя і каштоўныя набыткі. Усе іх можна будзе ўбачыць у сценах музея, што месціцца ў адметным мінскім доме па адрасе Музычны завулак, 5. Выстава ж да 130-годдзя Аскара Марыкса “На тэатральных падмостках” адкрылася ўжо 1 снежня.
Далей
|
Prof-партфоліа № 49 / 1489 за 2020-12-05
Насуперак абставінам з дапамогай тэхналогій
Юная спявачка з Магілёва Арына Пехцерава была адным з фаварытаў сёлетняга фестывалю “Дзіцячае Еўрабачанне”. Але ў фінале конкурсу, які адбыўся ў нядзелю 29 лістапада, яна заняла пятае месца. Пераможцай стала 11-гадовая Валянціна Тронэль з Францыі.
Далей
|
№ 48 / 1488 за 2020-11-28
Студэнцкія тэатры збіраюцца на фестываль у Мінску
Даты 17-га сезона міжнароднага фестывалю студэнцкіх і маладзёжных тэатраў “Тэатральны куфар, БДУ — 2020” пераносіліся некалькі разоў. І вось нарэшце з 2 па 5 снежня ён пройдзе на мінскіх сцэнах і ў анлайн-прасторы. Сёлета ўваход на ўсе спектаклі вольны — а гэта будуць пастаноўкі выключна беларускіх калектываў. Замежныя ўдзельнікі пакажуць свае работы анлайн. Яшчэ сярод новаўвядзенняў гэтага года — вызначэнне толькі аднаго пераможцы, уладальніка Гран-пры.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 48 / 1488 за 2020-11-28
Наіўная пастараль
У інсітнага, ці наіўнага, мастацтва Віцебшчыны, якое сёлета атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі, вялікія і даўнія традыцыі, што сягаюць у глыб стагоддзяў. І ў нашай сучаснасці сярод самадзейных мастакоў ёсць свае знакамітасці, свае мэтры. Віцябчанка Антаніна МАІСЕЕВА — адна з самых вядомых і паважаных мастачак: яна многа выстаўляецца ў Беларусі і за мяжой, карціны можна пабачыць і ў музеях. Калісьці мужа Антаніны Максімаўны — знакамітага прафесійнага мастака Ісака Бароўскага — называлі ў Віцебску адным з лепшых, а цяпер знакамітай, толькі ў галіне інсіта, стала і яна сама. Да выставы INSITUS, што гэтымі днямі з вялікім поспехам праходзіць у Віцебску, прымеркавана прэзентацыя альбома Антаніны Маісеевай “Жыццё ў карцінках”— а ад гэтых карцінак усім радасна і цёпла.
Далей
|
Праз гасцінец № 47 / 1487 за 2020-11-21
Свята для горада, свята для музея
Жлобінскі гісторыка-краязнаўчы музей на пачатку лістапада адсвяткаваў наваселле — пераехаў у новы адрэстаўраваны будынак, атрымаў новы адрас. Падзею можна назваць сапраўды доўгачаканай, бо да яе горад ішоў не адзін год: каб хутчэй скончыліся будоўля з рэканструкцыяй, сродкі збіраліся нават з дапамогай суботнікаў. Цяпер музей у Жлобіне сапраўды можа пахваліцца тым, што сярод раённых музеяў, прынамсі ў Гомельскай вобласці, ён ці не самы сучасны і вялікі. А яшчэ, можа, і самы цікавы. Якраз пра тое, чым цікавы жлобінскі музей, як захапляльна і карысна ў ім можна правесці час, мы і раскажам.
Далей
|
Кантэкст № 47 / 1487 за 2020-11-21
Ад трылера да казкі...
Увесь дзень 26 лістапада на тэлеканале “Беларусь 3” будзе прысвечаны жыццю і творчасці славутага пісьменніка, паэта і сцэнарыста Уладзіміра Караткевіча. Раманы і аповесці сталі асновай для мастацкіх
і анімацыйных фільмаў, а жыццё аўтара — для дакументальных стужак. Так тэлебачанне разам з усімі гледачамі адзначыць 90 гадоў з дня нараджэння нашага выдатнага класіка.
Далей
|
Конкурс № 46 / 1486 за 2020-11-14
Дык стварыце ўражанне!
Грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж” сумесна з Міністэрствам культуры, Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абвяшчаюць XVI Міжнародны конкурс жывапісу і графікі і VI Міжнародны конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў, аб’яднаныя адной назвай — “На сваёй зямлі”.
Далей
|
Традыцыі № 46 / 1486 за 2020-11-14
Колеры лета ў позняй восені
Insitus — значыць дадзены прыродай, інсітнае мастацтва — творчасць мастакоў без прафесійнай адукацыі, але з самабытным талентам. Віцебск здаўна славіцца не толькі Маркам Шагалам і супрэматыстамі, але і тым, што мае багата самых розных выдатных мастакоў. Інсітнае, ці наіўнае, мастацтва Віцебшчыны сёлета набыло статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. На мінулым тыдні ў Віцебскім абласным метадычным Цэнтры народнай творчасці і Віцебскім абласным краязнаўчым музеі пачала працу VI адкрытая абласная выстава інсітнага мастацтва INSITUS-2020. На ёй сабраныя найцікавейшыя творы мастакоў-аматараў з Беларусі і замежжа.
Далей
|
Форум № 45 / 1484 за 2020-11-07
Рэха “Анімаёўкі” і “Хрустальныя алоўкі”, або Лакацыя для Мухамора
Беларускае кіно ганарыцца сваёй анімацыяй, беларускі фестывальны рух ганарыцца сваёй “Анімаёўкай” — у Магілёве напрыканцы кастрычніка прайшоў XXIII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў, адзіны ў Беларусі і шмат у чым унікальны нават у сусветным кантэксце. Многія фестывалі сёлета адмяняліся, многія праходзілі ў анлайн-фармаце. “Анімаёўка”, якая акрамя ўсяго іншага заўсёды была сапраўдным святам для Магілёва і магіляўчан, усё ж адбылася “ўжывую”: вызначыла лепшыя фільмы, раздала свае прызы — “Хрустальныя алоўкі” — прафесійным стваральнікам мультфільмаў і аўтарам-дзецям, і няхай у скарочаным варыянце, але свята арганізавала. У конкурсе прымалі ўдзел 283 карціны з 45 краін свету.
Далей
|
·
1 .. 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 .. 22
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|