Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
Песенная зямля: “і рай, і боль”
Пад назвай "І рай, і боль на Песеннай зямлі..." у Нацыянальным гістарычным музеі працуе выстаўка, якая працягвае навукова-экспазіцыйны праект “У пошуках страчанага”, прысвечаны шматгадовай гісторыі ўстановы.
Далей
|
“Дзесяць стагоддзяў...” за дзесяць месяцаў
“Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” — гэты доўгачаканы ўнікальны праект, падрыхтаваны “Белгазпрамбанкам” разам з Міністэрствам культуры, Нацыянальным мастацкім музеем краіны, ААТ “Газпрамтрансгаз Беларусь”, 27 сакавіка нарэшце выходіць насустрач гледачу!
Далей
|
Сага пра вясковае жыццё
У Нацыянальным гістарычным музеі працуе юбілейная выстаўка жывапісных твораў Аляксея Панцюка-Жукоўскага пад назвай “Мелодыя стагоддзяў”. Менавіта такім падарункам удзячным гледачам вядомы мастак адзначыў сваё 60-годдзе.
Далей
|
Ісціны беларускага Фаўста
Творчасць народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, прафесара Арлена Кашкурэвіча — гэта настойлівы пошук адказу на вечнае біблейскае пытанне чалавецтва: “Што ёсць ісціна?”. Эсхаталагічны роздум аб лёсах свету і чалавека — асноўны ў светапогляднай сістэме мастака, што б той ні ствараў: станковыя графічныя цыклы ці мастацкае афармленне кніг, экслібрысы ці асобныя аркушы.
Далей
|
“Прастора” вандроўніка
Тры гады таму, працуючы над новай сцэнічнай версіяй оперы “Аіда” Дж.Вердзі, Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі звярнуўся да творчай спадчыны Яўгена Чамадурава, які першым у СССР стварыў такую "егіпецкую" сцэнаграфію да гэтага спектакля. А яна ўвайшла ў класіку сусветнага дэкаратарскага мастацтва (упершыню опера зрабіла аглушальны фурор у 1955-м у Бухарэсце). І вось зараз, адзначаючы 100 гадоў з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, лаўрэата Сталінскай прэміі Яўгена Чамадурава, тэатр ізноў нядаўна паказаў згаданы спектакль па “матывах” той самай сцэнаграфіі.
Далей
|
L.B. Народжаны ў Мінску
Мабыць, самы гучны скандал, які ўвайшоў у кіналетапіс Галівуда, быў звязаны з узаемаадносінамі паміж Маерам і суперзоркай 1920-х гадоў Джонам Гілбертам. Гэтая драматычная гісторыя характарызуе Маера як чалавека, які ніколі і нікому не дараваў нанесенай яму крыўды, нават калі сам не меў рацыю. Джон Гілберт трапіў на студыю “MGM” у год яе нараджэння — у 1924-м — і адразу стаў вядучым акцёрам. Фільмы з ягоным удзелам — “Яго час”, “Той, хто атрымае аплявуху”, “Вялікі парад” — карысталіся шырокай папулярнасцю і прынеслі студыі вялікі даход. Што і казаць, Маер забяспечыў Гілберту казачнае жыццё, купляючы для яго шыкоўныя аўтамабілі “ролс-ройс” і дапамагаючы яму ва ўладкаванні парку апельсінавых дрэў, сярод якіх жылі-не тужылі коні і сабакі, коткі і папугаі. Сам акцёр-гаспадар быў вялікі кніжнік, нікому не адмаўляў у грошах, займаўся дабрачыннасцю, падносіў каштоўныя падарункі каханым жанчынам...
Далей
|
L.B. Народжаны ў Мінску
...Мабыць, меў рацыю Іосіф Бродскі, калі напісаў пра трафейнае кіно так: “...Напэўна, менавіта таму, што ўсе гэтыя “Каралеўскія піраты” і “Зорра” былі бясконца далёкія ад нашай рэчаіснасці, яны паўплывалі на нас зусім процілеглым чынам. Пададзеныя нам як займальныя казкі, яны ўспрымаліся хутчэй як пропаведзь індывідуалізму. Тое, што для нармальнага гледача было касцюмнай драмай з часу бутафорскага Адраджэння, успрымалася намі як гістарычны доказ першаснасці індывідуалізму”. Хаця... Па праўдзе сказаць, і ў нямногіх ранейшых савецкіх фільмах былі падобныя героі тыпу Георгія Саакадзэ, Аляксандра Неўскага, рускага матроса Івана Нікуліна, Чапаева, Катоўскага, якія сімвалізавалі гонар і чалавечую годнасць. Нам таксама хацелася браць з іх прыклад. Але там, у замежных стужках, было штосьці іншае — салодка невядомае, чароўнае і з добрым фіналам, дзе справядлівасць заўсёды перамагала зло…
Далей
|
L.B. Народжаны ў Мінску
Менавіта так называлі яго калегі і сябры па кінематографе. L.B. — гэта ініцыялы імя Луіса (Лазара) Барта Маера, знакамітага на ўвесь свет заснавальніка найбуйнейшай кінакампаніі Галівуда — “Metro-Goldwyn-Mayer” (MGM) і Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў, той самай, якая прыдумала штогадовую прэмію “Оскар”. Так, нягледзячы на амерыканскае паходжанне “Оскара”, “бацькам” яго быў ён, эмігрант з Беларусі Лазар Маер, які ў гісторыю кіно увайшоў як Луіс Маер — першы сярод усемагутных прадзюсараў “залатога веку Галівуда”, "кароль" легендарнай студыі, “вялікі і жахлівы” маленькі чалавек, чый ціхі голас мог напалохаць больш, чым крык Тарзана-Вайсмюлера і рыканне звяр’я з фільма 1932 года, зробленага на яго студыі.
Далей
|
З кім мядзведзь барукаўся?
2 сакавіка ў Цэнтральным парку Смаргоні адкрылася скульптурная кампазіцыя “Мядзведжая акадэмія” — жартаўлівая назва лоўлі і дрэсіроўкі мядзведзяў на гэтай зямлі. Такая “акадэмія” існавала ў XVIII стагоддзі пры Радзівілах.
Далей
|
Такім стане помнік...
Абвешчаны летась Міністэрствам культуры нашай краіны творчы конкурс на лепшы эскіз помніка народнаму артысту СССР, народнаму артысту Беларусі, стваральніку і кіраўніку легендарнага ансамбля “Песняры” Уладзіміру Мулявіну для горада Екацярынбурга завершаны. У трэцім, апошнім, туры, які адбыўся 19 лютага бягучага года, журы (старшыня — першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Карачэўскі) у выніку тайнага галасавання лепшым прызнала эскізны праект скульптара Сяргея Логвіна.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"