Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Барыс КРЭПАК ( 575 cт. ) |
Слёзы пунсовых макаў
…У сялянскай хацінцы цішыня. Вакол старой сядзяць чацвёра ў касках, у паходнай салдацкай амуніцыі. Сыны… Яны прыселі, па даўнім народным звычаі, каб развітацца перад далёкай дарогай. Развітацца, можа, назаўсёды. Сівая маці, якая многае перажыла на сваім веку, склала на каленях натруджаныя нялёгкай працай рукі. Напэўна, успамінае, як нараджала, гадавала… А сыны ўжо развіталіся з бацькоўскім домам. Яны ўжо ў думках — там, на вайне, якую пакуль уяўляюць па расповедах ды кнігах. Яна, вайна, схопіць іх заўтра ў жалезныя свае абдымкі…
Далей
|
Колеры Альгерда
...А вось Альгерд Малішэўскі ніколі не пісаў Ільіча. Канешне ж, да такіх твораў, як “МТЗ. Тэрмічны цэх”, “Вясна ў Чыжоўцы”, “Дзве сястры. 9 Мая” ці “Сям’я брыгадзіра” і “Клятва”, могуць быць прэтэнзіі акадэмічнага толку, але што да ўласна жывапісу — тут гаворкі няма. Што цікава, ён з задавальненнем эксперыментаваў і ў “авангардным” жывапісе, але мала каму паказваў вынікі сваіх “фармалістычных” пошукаў, тым больш — ніколі іх не экспанаваў. Думаю, што гэты бок творчасці нейкім чынам паўплываў на будучую творчасць яго таленавітага сына Сяргея…
Далей
|
Колеры Альгерда
Альгерд Малішэўскі… Цудоўны беларускі жывапісец-каларыст, адзін з нешматлікіх мастакоў, хто так таленавіта і віртуозна валодаў фарбамі на палатне, лічачы, што менавіта сапраўдны жывапіс — гэта перш за ўсё тое, што павінна выклікаць у гледача пачуццё аўтарскага “ўваходжання” пэндзля ў структуру палатна, каб яно стала не проста “афарбаванай карцінкай”, а эмацыйным арганізмам, праз які свет успрымаецца жывым, паўнакроўным і непасрэдным.
Далей
|
Да апошняга патрона…
…Адкуль салдат Савіцкі мог ведаць, што ўжо вечарам 30 ліпеня на падводных лодках — Щ-209 і Л-23 збеглі ў Наварасійск і амаль усе астатнія армейскія і флоцкія кіраўнікі на чале з самім камандуючым Прыморскай арміяй генерал-маёрам Іванам Пятровым? Тым Пятровым, былым праслаўленым камандзірам 25-й Чапаеўскай дывізіі, які мужна абараняў Адэсу і ўмела правёў эвакуацыю апошніх абаронцаў горада перад яго падзеннем. А тут здарылася такое: кінуць на пагібель сваіх салдат і збегчы... Пасляваенныя спробы некаторых ваенных мемуарыстаў, гісторыкаў і нават пісьменнікаў апраўдаць такія дзеянні Акцябрскага і Пятрова тым, што быццам бы яны толькі “выконвалі загад Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандавання”, — пакідаюць сумненні. І доказ таму, што той жа Пятроў цяжка перажываў падзенне Севастопаля і свой учынак, спрабаваў нават застрэліцца. Пазней на франтах Вялікай Айчыннай даслужыўся да генерала арміі, стаў у канцы мая 1945-га Героем Савецкага Саюза, але, як кажуць, да смерці не мог забыць той, “свой” Крым, у якім даў такую недаравальную слабіну.
Далей
|
“Мастацтва скончылася — мастакі засталіся…”
Гэта сказаў Пабла Пікаса. Ці не памыляўся ён? Хаця ў кожнай эпосе такі афарызм працуе па-рознаму… Канешне ж, мастакі заўсёды застаюцца — і тут шмат чаго залежыць ад патрэб грамадства. Калі, скажам, Ван Гога ці Мадзільяні пры жыцці ігнаравалі, дык потым яны апынуліся ў першым шэрагу рэфарматараў новага жывапісу. Іншыя — тыя, хто пры жыцці меў высокія званні, прэміі, ордэны і хадзіў гогалем, — пасля смерці забываюцца, пакідаючы пасля сябе толькі нешматлікія радкі ў энцыклапедыях ды мастацкіх даведніках. Бывае і такое…
Далей
|
Да штыка пяро прыраўнаваць
— Узімку 1942 — 1943 гадоў быў прыдуманы адмысловы спосаб распаўсюджвання плакатаў і лістовак у варожых гарнізонах, — працягвае свой аповед Мікалай Гуціеў у захаваным машынапісе. — Для гэтага выкарыстоўваўся паветраны змей вялікіх памераў з рухомым парусам і заціскам з аўтаматычным абмежавальнікам. Цёмнай ноччу змей запускаўся ў бок гарнізона з падветранага боку. Пад парусам прымацоўваўся пачак плакатаў і лістовак. Парус пад ветрам уздымаўся да самага верху, стукаў па абмежавальніку, і груз адрываўся ад зямлі. Плакаты і лістоўкі рассыпаліся над гарнізонам, ляцелі на зямлю… Раніцай у гарнізоне пачыналася паніка: усё абматана калючым дротам, уначы не чуваць было ніводнага самалёта, а наваколле засыпана лістоўкамі, якія заклікалі нямецкіх салдатаў і паліцаяў павярнуць зброю супраць фашыстаў ды пераходзіць на бок партызанаў! Вынікі былі неблагія: да нас сталі перабягаць загнаныя сілай у фашысцкія фарміраванні або ашуканыя гітлераўскай прапагандай людзі…
Далей
|
Да штыка пяро прыраўнаваць
У маім хатнім архіве захаваўся машынапіс заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, вядомага мастака-графіка Мікалая Цімафеевіча Гуціева, які ён перадаў мне яшчэ на пачатку 1984 года, калі я працаваў у апараце Саюза мастакоў БССР ды ўзначальваў творчую секцыю мастацтвазнаўства і крытыкі. Абяцаў дапісаць дапаўненні да сваіх “партызанскіх” мемуараў, але штосьці перашкодзіла здзейсніць задуманае.
Далей
|
Да апошняга патрона…
Хачу прывесці фрагмент ліста Мікалая Тараненкі, напісанага “дарагому аднапалчаніну Мішу Савіцкаму” 22 сакавіка 1987 года з горада Абінска Краснадарскага краю. Яны служылі ў адной часці. “…Калі немец цясніў нас з Мекензіевых гор і аўтаматчыкі абстрэльвалі бухту, я літаральна са шпіталя трапіў у ваш 793-ы батальён сувязі. Штаб дывізіі тады знаходзіўся на паўночным баку бухты ў штольні бензасховішча. Потым мы адкінулі ворага і выраўнялі пазіцыі. А калі пакідалі Інкерман, уначы, пры газоўцы, проста ў пуні, дзе мы размяшчаліся, нам абвясцілі, што немец абышоў нас на гары і адрэзаў ад Севастопаля. Незадоўга да гэтага мне з чатырма маракамі давялося выратоўваць Севастопальскую панараму. Ну, і потым на Херсанескім маяку раздзяліў з табой журботны лёс: трапіў у палон. У Расію вярнуўся ў 1945-м. Служыў у Смаленску, дэмабілізаваўся праз год. Але вось узнагароды за абарону Севастопаля, як і тысячы іншых яго абаронцаў, не маю...” Дарэчы, Міхаіл Савіцкі сваю першую ўзнагароду — медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.” атрымаў толькі ў 1957 годзе…
Далей
|
Да апошняга патрона…
Зараз я заканчваю працу над кнігай пад рабочай назвай “Міхаіл Савіцкі. Чырвонае і чорнае” для выдавецтва “Мастацкая літаратура”. У працэсе збору матэрыялаў, у тым ліку ў час маіх шматлікіх сустрэч з мастаком і “кіламетрамі” запісаў яго ўспамінаў на дыктафон цягам многіх гадоў, а таксама ўжо цяперашніх пошукаў дакументаў у музейных архівах ды фондах, я сутыкнуўся з тым эксклюзівам, пра які раней амаль ніхто не ведаў... У гэтым фрагменце распавяду пра тое, як 19-гадовы хлопец з Беларусі, у будучым — сусветна вядомы мастак, стаў удзельнікам гераічнай Севастопальскай эпапеі і фактычна — адным з апошніх абаронцаў чарнаморскай крэпасці ў 1941 — 1942 гадах.
Далей
|
“Толькі ў момант прарыву...”
16 мая ў будынку цэнтральнага офіса Банка развіцця (пр. Машэрава, 35) адбыўся вернісаж самага вялікага ў свеце манументальнага габелена — “Габелена стагоддзя” народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій краіны Аляксандра Кішчанкі. З дня яго стварэння прайшло 20 гадоў, але да гэтага часу твор так і застаўся незапатрабаваным дзяржавай па адной прычыне: не знайшлося адпаведнага месца для экспанавання, хаця ён і атрымаў дзяржаўны статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"