Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Высокі бландзін з другой рок-хвалі
У дзяцінстве я хацеў стаць і музыкантам ВІА. Прычым — барабаншчыкам. Не памятаю, чаму менавіта ім. З сябрам збіраліся ў мяне дома, і ён, які вучыўся ў музычнай школе, умела трынькаў па струнах, а я стукаў алоўкамі па вечку ад рондля і па таўшчэзным альбоме з маркамі… Прэамбула мая да таго, што новы цыкл публікацый “К” адкрывае інтэрв’ю акурат з барабаншчыкам Андрэем ФІЛАТАВЫМ. Ён належыць да другога пакалення айчынных рокераў і працягвае працаваць на гэтай дзялянцы. Называюць яго і рок-легендай.
Далей
|
Слухаць і пісаць па-беларуску
Жывучы ў Ізраілі, па сутнасці асіміляваўшыся там, з гадамі для мяне вельмі важным стала і ўсё беларускае. Ды не з постсавецкім душком, а менавіта нацыянальнае, таму сёння і пішацца шмат на беларускай мове. І я вельмі рады такому свайму стану.
Далей
|
Час аддаваць караням…
Наш гурт толькі што запісаў новы альбом. Калі ён выйдзе, вырашае менеджмент каманды, але абавязкова — да канца года. Здзіўляць і ашаломліваць ім мы не збіраемся: атрымаўся нармальны працоўны рэліз, у якім адлюстроўваюцца тыя нашы музычныя і вербальныя ідэі, якімі “J:Морс” жыў некалькі апошніх гадоў, сталеючы, напэўна, змяняючыся творча, гукава, калi змяняўся і склад каманды.
Далей
|
Сола пад стрэхамі
Апошнім часам мяне асабіста і праз Інтэрнэт часта сталі пытацца, а што, уласна, адбываецца з гуртом “Троіца”, ці праўда, што мы збіраемся сыходзіць з музыкі?
Далей
|
Не “…Базарам” адзіным
Напярэдадні “забегу” па ўстановах культуры Віцебска жонка акцёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргея ЖБАНКОВА нарадзіла дачушку, якой далі прыгожае рэдкае імя Ясенія. Але Сяргей, нягледзячы на турботы з недасыпам, усё ж склаў мне кампанію ў наведванні тых устаноў, з якімі былі звязаны яго юнацкія гады.
Далей
|
І “дробязі”, і “Салаўё”
Як вы памятаеце, фірмовыя абаранкі са Смаргоні мне абяцаў прывезці скульптар Уладзімір Церабун. Па нейкім жудасным збегу абставін “пусты” я вярнуўся і з “хрустальнай сталіцы Беларусі” — з горада Бярозаўка Лідскага раёна. Не, з уражаннямі ўсё было ў ажуры, але нічога з эксклюзіўна-рэчыўнага я зноў дадому не прывёз. Зноў адна надзея на героя гэтай рубрыкі, што абярэ ён у краме ў дадзеным выпадку самую прыгожую і ёмістую румку для журналіста. Дзмітрый “Тодар” Вайцюшкевіч — музыкант і хутаранін у першым пакаленні — стаў для мяне гідам па ўстановах культуры Бярозаўкі, пад уплывам якіх ён рос, набіраўся розуму і матаў на вус назіранні, якія, верагодна, дапамаглі яму ў будучай творчасці.
Далей
|
Цюнінг для “хаткі Напалеона”, або Куды падзеўся эксклюзіўны абаранак?
Калі адкрыць Вікіпедыю, дык пра паходжанне назвы горада Смаргонь можна даведацца шмат цікавага. Мне бліжэй версія, згодна з якой у даўніну частка мясцовых жыхароў называлася “смарагоны” (“смургонi”), гэта значыць тыя, што гналі дзёгаць з выкарчаваных пры распрацоўцы участкаў пнёў. Да дзёгцю я стаўлюся з велізарным піетэтам, але большае захапленне выклікаюць абаранкі. З гарбатай я магу іх спажыць да 20 штук за раз — у залежнасці ад памеру. У прынцыпе, на радзіму абаранкаў, якой лічыцца Смаргонь, я і накіраваўся перш за ўсё з-за таго, каб у гэтым сакральным для ўсіх аматараў названага далікатэсу месцы аддаць належнае смакавым якасцям прадукту. Жарт. Галоўная прычына была ў тым, каб уварвацца ў святая святых шэрагу ўстаноў культуры горада разам з вядомым чалавекам, які тут нарадзіўся. Як звычайна, у рамках нашай рубрыкі мы планавалі прайсціся настальгіяй па некалькіх установах, якія наш герой наведваў у сваім дзяцінстве/юнацтве....
Далей
|
Што? Дзе? Калі? без смокінгавага “прыкіду”
...Бліжэй да фіналу калектыўнага інтэрв’ю Алесь Мухін для праверкі нашых камандна-індывідуальных інтэлектуальных магчымасцей задаў пытанне, каб мы паспрабавалі па вольным часе знайсці на яго адказ: “Чарапаха — зялёная, а кот?” Арэшак гэты мы раскалолі на працягу хвіліны ў найбліжэйшай ад месца сустрэчы, якая толькі што скончылася, “кропцы” фастфуду, дзе злёгку перакусвалі і дзяліліся ўражаннямі ад зносін з Алесем Васільевічам. Гэта значыць, што нашу васьмёрку можна спакойна прымаць у элітарны тэлеклуб “Што? Дзе? Калі?”, які ў пачатку верасня адзначыў 40-гадовы юбілей.
Прадзюсарам і вядучым беларускай версіі гульні і з’яўляецца Алесь Мухін. “Паядынак” у “пытанні-адказы” са знакамітым знаўцай, уладальнікам Крыштальнай савы, капітанам адной з каманд найпапулярнага ў свеце тэлепраекта, — сціплым кіраўніком вядомай айчыннай кампаніі па продажы гарбаты і кавы, мы і прапануем вашай увазе. Так, а вам слабО адказаць правільна? І не карыстаючыся інтэрнэт-пошукавікамі, як гэта зрабілі мы?..
Далей
Каментарыі (2)
|
Аўдыя & Відэа-18
Жнівеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць спявачка Вольга ПЛОТНІКАВА (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Аўдыя & Відэа-17
Ліпеньскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць лідар гурта “Стары Ольса” Зміцер САСНОЎСКІ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура” Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
Каментарыі (1)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"