Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
“Песня пра долю”, рок-оперу і рэаліі
Зайздросцьце: і я таксама пабываў на “Славянскім базары ў Віцебску” дзякуючы Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму аркестру Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча: ён стаў героем цыклу “У тур са сваім журналістам”. У горадзе на Заходняй Дзвіне ў рамках XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў 17 ліпеня ў Віцебскай абласной філармоніі калектыў з запрошанымі артыстамі і адкрываў турнэ па краіне (і не толькі). Праграму складае рок-опера “Песня пра долю” (па матывах паэмы Янкі Купалы “Адвечная песня”) і канцэрт “...Не рвуся я к славе”, у якім у ролі “першай скрыпкі” выступае Пётр Ялфімаў. Гэта першы паказ рок-оперы як пастаноўкі адноўленай, абноўленай, адаптаванай пад аркестр за межамі Мінска, і ў такім выглядзе трэці наогул, лічачы з 2012-га — года адраджэння твора.
Далей
Каментарыі (220)
|
Гастролі з "Песняром"
Гэтым матэрыялам “Культура” выпрабоўвае новы цыкл “У тур са сваім журналістам”. Сутнасць яго ў тым, што карэспандэнт “К” будзе сядаць “на хвост” гастрольнага цягніка (альбо іншага транспарта), далучаючыся да творчага падарожжа. Карацей, паехалі?!..
Далей
|
Дайсці да шостага выдання
У якім выглядзе павінны адраджацца і даходзіць да публікі музычныя творы нашай мінуўшчыны — як зусім старадаўнія, так і нядаўніх дзесяцігоддзяў? Гэтае пытанне і шэраг звязаных з ім праблем (найперш, папулярызацыі нашай спадчыны, асабліва — сярод моладзі) апынуліся ў цэнтры ўвагі нядаўняга “круглага стала”, зладжанага рэдакцыяй “К”. Яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі розных сфер айчыннай музычнай культуры — ад акадэмічнай і народнай да эстраднай і альтэрнатыўнай. Сярод іх — галоўны рэдактар музычнага партала Tuzin.fm, арт-менеджар Сяргей БУДКІН; галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Міхаіл КАВАЛЬЧЫК; мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча, народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл КАЗІНЕЦ; саліст, аранжыроўшчык, дырыжор згаданага калектыва, заслужаны артыст краіны Аляксандр КРАМКО; даследчыца беларускай музыкі ХVIII — ХІХ стагоддзяў, кандыдат мастацтвазнаўства Святлена НЕМАГАЙ; стваральнік і нязменны кіраўнік “Беларускай капэлы”, заслужаны артыст краіны, прафесар Віктар СКОРАБАГАТАЎ; кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алег ХАДОСКА; а таксама рэдактар аддзела, член рэдкалегіі “К” Надзея БУНЦЭВІЧ і спецыяльны карэспандэнт “К”, “Лепшы журналіст (музычны крытык)” паводле вынікаў Нацыянальнай музычнай прэміі Беларусі 2011 года Алег КЛІМАЎ.
Далей
|
Аўдыя-відэа-28
Чэрвеньскія аўдыя/вiдэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць дырэктар студыі гуказапісу “Осмас” Павел ЮРЦЭВІЧ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Аўдыя-відэа-27
Майскія аўдыя/відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць гітарыст гурта “Flat” Андрэй ДЗЯМЕНЦЬЕЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Як аэрапорт назавеце...
Падобна на тое, што ідэя аб прысваенні Нацыянальнаму аэрапорту Мінска імя Францыска Скарыны пачынае прымаць форму кампаніі.
Далей
|
Стогн, прэміі i кан’юнктура
Нацыянальнай музычнай прэміяй некаторых нашых творцаў не ўзнагароджвай, дай толькі слязу пусціць. І добра б нылі пачаткоўцы, маўляў, талент заціскаюць, не паказваюць па тэлевізары ды не бяруць у ратацыю на радыё, на “Еўрабачанне” не прымаюць або куды далей не пасылаюць, а канцэртаў раз-два — і ўсё. Дык галасіць кінуліся гранды.
Далей
|
Вакол цырка ХХІ стагоддзя
За чарговым віртуальным “круглым сталом” рэдакцыі сабраліся: дырэктар і мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага цырка — Уладзімір ШАБАН (У.Ш.) і Вітаўтас ГРЫГАЛЮНАС (В.Г.), генеральны дырэктар заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Гомельскага дзяржаўнага цырка Якаў ЛАБОВІЧ (Я.Л.), рэжысёр мазырскай студыі цыркавога мастацтва “Арэна” Барыс КУЗНЯЦОЎ (Б.К.), рэжысёр заслужанага аматарскага калектыву цырк “Юнацтва” з Наваполацка Людміла АРЛОВА (Л.А.), кіраўнік кобрынскай узорнай цыркавой студыі “Сонейка” Алена ХІНЕЦ (А.Х.), мастацкі кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Цырк імя Валерыя Абеля (рабочы пасёлак Касцюкоўка Гомельскага раёна) Таццяна АБЕЛЬ (Т.А.), педагог узорнай студыі цыркавога мастацтва “Дзівакі” з Гродна Ірына МІХАСЁНАК (І.М.). “Парадак дня” склалі іх поспехі ды праблемы, бліжэйшыя ды доўгатэрміновыя планы. Урэшце, гутарка нярэдка скіроўвалася і да больш шырокага кола тэм.
Далей
|
Несярэдняе звяно
Надумай лідар пецярбургскага гурта “Ленінград” Сяргей Шнураў скласці свой планавы шэдэўр на тэму беларускай музычнай індустрыі, у iм мог бы быць і такі радок: “Песень нармальных няма, мня-мня, адны прадзюсары ў краіне, мня-мня”. Да аднаго з іх і выправіўся калектыўны інтэрв’юер “К”, але сустрэліся мы ў паўнахаўсе на ўскраіне Мінска не з менеджарам сярэдняга звяна, а з самым вядомым ды паспяховым музычным прадзюсарам Беларусі, імя якога ведаюць далёка за яе межамі ў колах кампетэнтных ды не вельмі. У прынцыпе, з Яўгена Калмыкова і пачыналася гэтая дзейнасць у Беларусі на сур’ёзным ўзроўні...
Далей
|
Набор вышыні, або За высокі “культурны” заробак трэба…
На радзіму нашага чарговага “вiпа”, у Салігорск, мы выправіліся з ранейшай мэтай — наведаць шэраг устаноў культуры горада, якія герой рубрыкі памятае з дзяцінства, даведацца пра яго ўспаміны ды пазнаёміцца з сучасным станам спраў у гэтых кропках. Але разам са мной і Аляксеем ГРОСАМ у канцы мая выехалі яго куратар па падрыхтоўцы да Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2016” ХХV Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Сяргей Андрыянаў ды здымачная група Белтэлерадыёкампаніі, якая вырашыла зрабіць рэпартаж аб знаходжанні беларускага канкурсанта ва ўлюбёных ім мясцінах.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"