Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Аўдыя & Відэа
Ліпеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць генеральны дырэктар радыёстанцыі “Пілот-FM” Анатоль ДЗЯНІСАЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Аўдыя & Відэа
Чэрвеньскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць прадзюсар Яўген КАЛМЫКОЎ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Аўдыя & Відэа
Майскія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць спявак Аляксей ГРОС (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны крытык Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Жыццё як сюррэалізм
Працягваючы цыкл артыкулаў “Калі карціна... заіграла”, які апавядае пра дзеячаў культуры, чыім “дадатковым” прызваннем стаў жывапіс, “К” выправілася ў госці да Леаніда БАРТКЕВІЧА — пад Мінск, у вёску Валяр’янава. Адзін з тых, хто будаваў вялікія “Песняры”, прыняў прадстаўнікоў газеты ў сваім утульным катэджы. На заўвагу, што ў такім выдатным доме павінен жыць не заслужаны артыст Беларусі, якім Леанід Леанідавіч і з’яўляецца, а народны, ён толькі ўсміхнуўся: “Не ведаю чаму, але пакуль для гэтага звання я не дарос”. Мы падбадзёрылi маэстра надзеяй, што праз пару гадоў, акурат да 70-годдзя, знакамітага выканаўцу яно не абміне. І нагадалі: наша сустрэча з ім прысвечана не яго музычнаму лёсу, а іншай грані таленту — выяўленчаму мастацтву.
Далей
|
Зацягнуты творчы раман Сяргея Раінчыка
Гэтым матэрыялам у “К” стартуе цыкл інтэрв’ю пад назвай “Нязбіты лётчык” — з людзьмі культуры, якія некалі былі шырока або адносна вядомыя, але з часам нібы сышлі ў цень, з творчасцю, аднак, не парываючы, або застаючыся побач з ёю.
З першым суразмоўцам — Сяргеем РАІНЧЫКАМ, мы не бачыліся каля дваццаці гадоў! Адпаведна, было, што ўспомніць...
Далей
|
Слова аб FM-піянеры
На пачатку 2000-х у газеце, у якой я тады працаваў, быў апублікаваны матэрыял Аляксея Пратасава пад гучнай і правакацыйнай назвай FM Must Die! У ім аўтар (цяпер — альтэрнатыўны музыкант, які згубіўся дзесьці ў “еўропах”, а тады, між іншым, радыйшчык!) даволі-такі жорстка выказаўся з нагоды айчыннага вяшчання на адпаведных хвалях. Думаю, пра сённяшні эфір Аляксей наогул нічога пісаць бы не стаў — можа, хіба адзначыў, што тое радыё ў параўнанні з гэтым было аазісам? Прынамсі, для людзей аўтсайдарскай у здаровым сэнсе культурнай арыентацыі. Няма ўжо даўно таго праклятага Пратасавым FM, сышло. І сыходзяць тыя, хто былі піянерамі яго, пры кім яно і пачало ў сілу самых розных прычын ператварацца ў гэтак нялюбае Аляксеем СМІ.
Далей
|
Для Дзядзькі Вані шоу працягваюцца
Мабыць, Іван Вабішчэвіч, яшчэ вядомы перш за ўсё пад сцэнічным псеўданімам Дзядзька Ваня, — самы ласы ў айчынным шоу-бізнесе на розныя замежныя музычныя спаборніцкія тэлепраекты. Што так вабіць у іх лідара гурта “Дзядзька Ваня і пляменнікі” (былы OneHellThing), чаго ён хоча дамагчыся, удзельнічаючы ў такіх шоу, мы і паспрабавалі высветліць.
Далей
|
Не ва ўсім сур’ёзны сур’ёзны музыкант
Пра музыканта, кампазітара, аранжыроўшчыка Ігара Палiводу “К” пісала неаднаразова. Згадвала і пра “хобі” артыста — выяўленчае мастацтва, спрабаваць у якім сябе ён пачаў рана.
Далей
|
Жыццё атрымалася!
Надоечы ў Мінску выступіў Джагер... Але ўшанаваў сваім візітам сталіцу не састарэлы абраз рок-н-ролу ў суправаджэнні ансамбля The Rolling Stones, а мужчына ў самым росквіце фізічных і творчых сіл — Алег МІНАКОЎ. Таксама легенда — року беларускага, музыкант па мянушцы Джагер. У сярэдзіне 1990-х гурт Rouble Zone, у якiм ён з’яўляўся фронтменам, сенсацыйна выйграў галоўную намінацыю на “Рок-каранацыі”. Больш за дваццаць гадоў з таго часу прайшло, “рублёвыя” перыядычна адраджаюцца для разавых акцый і зноў залягаюць на дно. Хтосьці з удзельнікаў калектыву працуе па ранейшым профілі тут, іншых раскідала па астатнім свеце. Алег жыве ў Бельгіі. Часам вяртаючыся дадому, каб адведаць блізкіх, а то і “даць жару” на сцэне.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"