Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Надзея БУНЦЭВІЧ ( 1590 cт. ) |
Акадэмія як “уверцюра” фестывалю
Сёння ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыста адкрываецца ІІ Маладзёжная музычная акадэмія краін СНД. А 6 кастрычніка на той жа сцэне — адкрыццё V Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Гэты сусветна прызнаны музыкант, дарэчы, выступае і артыстычным дырэктарам згаданай акадэміі.
Далей
|
Рытм для дэцымета
Заўтра Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пачынае цыкл з чатырох канцэртаў у Малой зале Палаца Рэспублікі. На працягу гэтых “Музычных вечароў” калектыў прадэманструе сваё майстэрства
не толькі поўным складам: перад публікай выступяць асобныя групы і салісты аркестра.
Далей
|
“Далягляды…” у Мсціславе
Сёння ў старадаўнім Мсціславе завяршаецца двухдзённае свята мастацтваў, зладжанае Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны,
прафесара Міхаіла Фінберга.
Далей
|
Маладыя акадэмікі
У пачатку кастрычніка “акадэмікаў” у Мінску значна паболее. З 2 па 9 кастрычніка пройдзе Другая Маладзёжная музычная акадэмія краін СНД, артыстычным дырэктарам якой
з’яўляецца сусветна вядомы Юрый Башмет. У ёй возьмуць удзел больш за 30 лепшых студэнтаў вышэйшых навучальных музычных устаноў.
Далей
|
“Лічылка” на тэму “Аднойчы...”
“Аднойчы ў Чыкага” — зусім не мюзікл “Чыкага” Дж.Кандэра, як хтосьці мог бы падумаць. Пад гэтай назвай “зашыфравана” музычнае рэвю, у аснову якога пакладзены мюзікл Дж.Стайна “У джазе толькі дзяўчаты” (не блытаць з фільмам, бо там іншая музыка). Але, падкрэслю, згаданы мюзікл стаў хіба адпраўным пунктам у тым “падарожжы” (дарэчы, менавіта “вандроўная” тэма часцей за ўсё выкарыстоўвалася ў класічных рэвю): тут можна напаткаць папулярныя нумары з іншых брадвейскіх мюзіклаў (таго ж Г.Мілера) і нават мелодыю “Бесамэ муча”. Чаго можна чакаць ад такой, прабачце, “салянкі”? У лепшым выпадку — “кампоту”, як называюць музыканты больш смачныя, зробленыя з густам “нарэзкі”. Ажно не — сапраўдны мюзікл! Ды яшчэ з адметнай драматургіяй. А ўсё таму, што “рэдагавала” сюжэтна-музычныя перыпетыі, пісала сваё лібрэта і вершы таленавіты рэжысёр Сусанна Цырук. І хаця пасля яе прозвішча ў дужках сёння трэба пісаць — Расія, насамрэч пастаноўшчыца наша.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"