Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Новыя прыпавесці, што вярэдзяць душу…
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” правяла міжнародную выставу сучаснага іканапісу “Прыпавесці”. Яе ўдзельнікі — мастакі з краін, дзе праваслаўнае веравызванне глыбока ўкаранёна ў культурны грунт і грамадскую свядомасць.
Далей
|
Далягляды мініпрынту
Сталічная галерэя “Універсітэт культуры” вядомая як арт-пляцоўка, дзе звычайна дэманструецца перспектыўнае мастацтва — маладзёжнае альбо эксперыментальнае. Звыклымі для наведвальнікаў галерэі сталі экспазіцыі работ навучэнцаў мастацкіх каледжаў і студэнтаў мастацкіх ВНУ Беларусі і сумежных краін, а таксама сталых творцаў, што шчыруюць у кірунках і стылях, якія ў беларускай культурнай прасторы трактуюцца як не надта ўласцівыя. Нядаўна ў галерэі адбылася выстава сучаснай эстонскай графікі “Miniprint Tallinn”. Гэта культурная акцыя, прэзентацыя якой адбылася ў 2011 годзе, мае, як мне падаецца, папулярызатарскі чыннік.
Далей
|
Тыдзень крэатыву ці люстэрка рэчаіснасці?
На працягу бягучага тыдня ў сталіцы праходзіла рэпрэзентатыўна-творчая акцыя “Minsk design week” — “Мінскі тыдзень дызайну”. Яна складалася з дзвюх выстаў: адна пад адкрытым небам набярэжнай Свіслачы побач з Верхнім горадам, другая — у памяшканні Футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў. Таксама на фоне экспазіцыі спецыялізаванай выставы “Мэбля. Дызайн. Навацыі” праходзілі лекцыі і майстар-класы.
Далей
|
Пакуль — эскізы
Люстэрка жыцця — мастацтва. І тое, што на чарнобыльскай тэме ў Беларусі пакуль што не паўсталі ні літаратурныя эпапеі, ні манументальныя мастацкія творы, можа сведчыць пра спецыфічнае успрыманне тэмы грамадою.
Далей
|
Погляд пасля вандровак?
Як мы паведамлялі, у галерэі “Акадэмія” адкрылася выстава работ студэнтаў кафедры касцюма і тэкстылю факультэту дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў да 40-годдзя згаданага факультэта. Мудрагелістая англамоўная назва “The Experience Of Experiment” (“Досвед Эксперыменту”) падаецца мне зусім не выпадковай.
Далей
|
Каб памножыць глядацкі патэнцыял…
Творчая суполка “Традыцыя” Беларускага саюза мастакоў зладзіла выставу ў сталічным Палацы мастацтва. Суполка аб’ядноўвае мастакоў рэалістычнага кірунку. У канцэптуальным плане яны доўжаць традыцыі савецкай жывапіснай школы. Іх можна нават назваць спадкаемцамі сацрэалізму, але трэба пры гэтым браць да ўвагі тое, што сябры “Традыцыі”, захаваўшы амаль нязменнымі стылістыку позняга, ужо разняволенага, сацрэалізму, адмовіліся ад той ідэалагіі, на грунце якой згаданая з’ява калісьці паўстала, якую эстэтычна аздабляла, несла ў народ і праектавала на грамадства.
Далей
|
Што ж такое (вы)творчасць?
Галерэя “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў спрычынілася да святкавання 40-годдзя факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстановы выставай “ХТО”, на якой экспануюцца творы выкладчыкаў кафедры графічнага дызайну.
Далей
|
Тыдзень дыйзану: паміж творцам і замоўцам
З 26 па 29 красавіка ў сталіцы пройдзе ўжо традыцыйны Тыдзень дызайну.
Далей
|
Ювелір, які не літуе ланцужкі і прагне канкурэнцыі
З нагоды персанальнай выставы, якую брэсцкі мастак, стваральнік адноўленага Крыжа Ефрасінні Полацкай ювелір Мікалай КУЗЬМІЧ ладзіў у сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, рэдакцыя “К” зладзіла сумоў’е з госцем. Гаворка ішла, зразумела, і пра Крыж святой апякункі Беларусі, і пра справы больш зямныя, але ў кантэксце сучаснай культурнай прасторы — даволі важкія.
Далей
|
Тэндэнцыя: пасля каледжа — працаваць
26 красавіка ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя Аляксея Глебава адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй. У навучальных установах такія мерапрыемствы звычайна ладзяцца напярэдадні ўступных іспытаў з мэтай інфармавання абітурыентаў. Так было і гэтым разам. На ўсіх паверхах будынка каледжа разгарнулі экспазіцыі, якія адлюстроўваюць шлях, што наканавана прайсці таму, каму пашчасціць стаць навучэнцам “Глебаўкі”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"