Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Тузін з нашага дызайну
Спроба ахапіць неабсяжнае не можа быць паспяховай па вызначэнні. Усё адно давядзецца ставіць нейкую мяжу, рабіць выбарку паводле якіхсьці, магчыма спрэчных, крытэрыяў, вымушана вылучаць стрыжнявы складнік і на ім засяроджваць увагу. Ініцыятары праекта “Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы” мусілі зыходна ведаць, што іх у любым выпадку, незалежна ад выніку працы, не пахваляць, але раскрытыкуюць абавязкова — за суб’ектывізм, няправільна расстаўленыя акцэнты, за прысутнасць у даведніку нібыта непатрэбнага і адсутнасць неабходнага.
Далей
|
Іншы погляд на Агінскага-2
Мабыць, усім вядомае выслоўе, што пераможцаў не судзяць, што важны толькі вынік, а ўжо сродкі дасягнення мэты — справа другасная. Ёсць, аднак, і нязгодныя з гэтай тэзай. Яны мяркуюць, што высакародная мэта можа быць спляжана, скампраметавана, калі сродкі ёй не адпавядаюць. Папулярызацыя здабыткаў нацыянальнай гісторыі, пашырэнне культурнай прасторы, безумоўна, годная справа. Але прысвечаная асобе знакамітага Міхала Клеафаса Агінскага кніга “1813” Уладзіміра Садоўскага справакавала дыскусію пра этычныя межы творцы. Прынамсі, пра гэта інтэрв’ю з навуковым супрацоўнікам Музея-сядзібы Агінскага ў Залессі Таццянай КЛЯШЧОНАК.
Далей
|
25 сталіц у Мінску
22 снежня ў сталічнай мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрыецца міжнародная выстава сучаснага жывапісу “Ад Лісабона да Уладзівастока праз Мінск”. У ёй возьмуць удзел мастакі, у асноўным, са сталіц 25 краін (не выключана, што лічба павялічыцца), якія знаходзяцца ў Еўропе або непасрэдна з ёй мяжуюць і задзейнічаны ў еўрапейскія культурныя працэсы.
Далей
|
Ад “Генія…” да “Бела-тона”
Цягам года ў Беларусі ў рамках Года культуры ладзіліся і яшчэ ладзяцца шматлікія конкурсы, у тым ліку — і ўпершыню ў гісторыі краіны. Некаторыя з іх ужо паспяхова завяршыліся, іншыя — выходзяць на фінішную прамую.
Далей
|
Чым насычаць музей?
Базавая функцыя музеяў — захаванне гістарычнай аўтэнтыкі. Гэта акалічнасць вымагае ад спецыялістаў прагматычнага кансерватызму і насцярожанага стаўлення да навацый, якія могуць тую аўтэнтыку разбурыць або прадставіць у скажоным выглядзе. Скажам, шляхам уключэння яе ў чужародны кантэкст. Але ж музеі існуюць у грамадскай прасторы. І, адпаведна, разам з ёй змяняюцца. Пра сёння і перспектывы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны наш карэспандэнт гутарыць з яго дырэктарам Дзмітрыем ШЛЯХЦІНЫМ.
Далей
|
Больш-менш або фантазіі?
У Беларускім саюзе архітэктараў адбылася выстава дыпломных праектаў выпускнікоў сямі вышэйшых і трох сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі з архітэктурным профілем ці адпаведнымі спецыяльнасцямі (Мінск, Брэст, Гомель, Магілёў, Наваполацк) прадстаўленых на Х Рэспубліканскі конкурс. Адразу адзначу: у намінацыі “Вясковая архітэктура” гэтым разам узнагароды не прысуджаліся.
Далей
|
Маюць афорт Рэмбранта
У лістападзе Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь падпісаў мемарандум пра супрацоўніцтва з Дзяржаўным музеем мастацтваў Рэспублікі Казахстан імя Абылхана Касцеева (Алматы). У час цырымоніі навуковы сакратар апошняга Кацярына Рэзнікава і намеснік дырэктара па выставачнай дзейнасці і знешніх сувязях Анжаліка Акілбекава расказалі пра сённяшні дзень казахстанскага музея.
Далей
|
Чаму б дызайн не “зафрахтаваць”?
Днямі Беларускі саюз дызайнераў выдаў ілюстраваны даведнік “Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы”. Больш за 500 старонак, больш за 300 персаналій, блізу 170 прадметаў (ілюстрацыя і кароткая нататка). Праца над праектам доўжылася чатыры гады.
Далей
|
Перспектыва з паддашка
У Прэзідэнцкай бібліятэцы краіны праходзіць выстава артэфактаў, знойдзеных на паддашку Дома ўрада ў час нядаўняга рамонту даху.
Далей
|
Ньюсмейкер і міфы
Мінскі рыэлтар Аляксандр Гарашчэня са сваёй ацэнкай асобы і творчасці Рыгора Барадуліна стаў сапраўдным ньюсмейкерам кастрычніка. Маральную ацэнку ягонаму посту ўжо далі шматлікія карыстальнікі сеціва. Не выключана, што будзе ацэнка і юрыдычная.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"