Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
На ім абрываецца след...
Крыж Ефрасінні на працягу сваёй гісторыі наўпрост ці ўскосна адбіўся на лесё мноства людзей. Сярод іх вернікі і атэісты, святары і дзяржаўныя дзеячы, адмыслоўцы розных сфер культуры і мастацтва, літаратары, навукоўцы, музейшчыкі. Іх зацягнула ў сваё поле Гісторыя — як магніт прыцягвае метал. Адзін з такіх людзей — Уладзімір Венюкоў.
Далей
|
Знакі і шыфры вытканай прасторы
Калі музычныя фестывалі, на якія збіраюцца ўдзельнікі з ўсёй Беларусі, стала “прапісаліся” ў рэгіёнах, дык мастацкія акцыі рэспубліканскага маштабу звыкла ладзяцца ў сталіцы. Бадай, адзінае выключэнне — пленэр “Арт-Жыжаль”, вынікі якога першымі бачаць бабруйчане, а толькі потым жыхары Мінска. Вось чаму правядзенне Рэспубліканскай выставы мастацкага тэкстылю ў Віцебску ўспрымаецца як з’ява незвычайная.
Далей
|
Віртуальныя мадэлі верагоднай рэчаіснасці
Іншы раз каб зразумець, што адбываецца ў той ці іншай галіне культуры, на якіх традыцыях грунтуецца і якія тэндэнцыі ўвасабляе творчы працэс на рэгіянальным ці нацыянальным узроўні, не трэба ўсёй датычнай тэмы інфармацыі. Дастаткова пабачыць некалькі твораў, у якіх выразна адлюстраваны рэаліі часу і выяўлена іх сутнасць. Менавіта такую магчымасць прадставіла арт- гасцёўня “Высокае места”, разгарнуўшы ў сваіх залах выставу “3х3”.
Далей
|
Фантазіі паводле...
Мабыць, колькі існуе кніга, столькі ж доўжыцца і спрэчка адносна прынцыпаў яе аздобы. Мастаку кнігі належыць як мага больш дакладна ілюстраваць думкі аўтара, жорстка прытрымлівацца тэксту, альбо ён паўнапраўны сааўтар пісьменніка? А можа, кніга для мастака толькі зыходная кропка для вандроўкі па ўласным уяўным свеце? Тым больш класічную кнігу ў шэрагу выпадкаў падмяняюць маляваныя аповеды-коміксы, якія гартаюць не толькі дзеці, але і дарослыя.
Далей
|
Што расце на “Полі кветак”?
Цяпер у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі дэманструецца міжнародны выставачны праект “Поле кветак”. Назва паходзіць ад верша Чэслава Мілаша Campo di Fiori, на які яго натхніла мужная ахвярнасць герояў паўстання ў гета ў 1943 годзе.
Далей
|
Не ва ўсім сур’ёзны сур’ёзны музыкант
Пра музыканта, кампазітара, аранжыроўшчыка Ігара Палiводу “К” пісала неаднаразова. Згадвала і пра “хобі” артыста — выяўленчае мастацтва, спрабаваць у якім сябе ён пачаў рана.
Далей
|
Фарбы адметнасці
Днямі на сталічнай вуліцы Леніна, там дзе яна ідзе праз плошчу Свабоды, адбылася прэзентацыя арт-праекта — колеравай аздобы вулічных ліхтароў, зробленай студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ліхтары гэтыя — мінская адметнасць. Па меры таго, як з’яўляліся больш эфектыўныя лямпы, замянялася верхняя частка ліхтароў. Але самі слупы і ўпрыгожаныя літымі рэльефамі асновы застаюцца нязменнымі з 1950-х.
Далей
|
Такім будзе помнік Песняру ў Мінску
Сталічны бульвар, названы імем Уладзіміра Мулявіна, у хуткім часе атрымае вобразную дамінанту. Тут паўстане помнік музыканту.
Далей
|
Свету пра Беларусь: што такое мас-медыя?
Міжнароднаму радыё “Беларусь” споўнілася 55 гадоў. Гэтай падзеі была прысвечана прэс-канферэнцыя, што адбылася ў Доме радыё.
Далей
|
Кніга ў перакладзе на мастацтва
Бібліятэка ва ўмовах камунікацыйнага выбуху ператвараецца ў шматфункцыянальны культурны і асветніцкі цэнтр з шырокім спектрам разнастайных задач. На мінулым тыдні ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася, так бы мовіць, комплексная выстава, прысвечаная культавай для некалькіх пакаленняў кнізе Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”. Яна першая ў запланаваным цыкле “Літаратура і мастацтва”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"