Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Пётра ВАСІЛЕЎСКІ ( 836 cт. ) |
Здабыткі і страты
Прыблізна ў той час, калі ў нашай Акадэміі мастацтваў праходзіла абарона дыпломаў на факультэтах, якія рыхтуюць прафесіяналаў у сферы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну, я гутарыў з маскоўскай мастачкай, якая ладзіла сваю выставу ў Мінску. Маю суразмоўцу можна лічыць паспяховым творцам. Яна скончыла адну з самых знакамітых мастацкіх ВНУ былога Савецкага Саюза і сённяшняй Расіі, працуе паводле спецыяльнасці — выкладае выяўленчае мастацтва, мае час на ўласную творчасць, бярэ ўдзел у выставах і пленэрах як дома, так і ў замежжы. Але, што ні кажы, адным з галоўных крытэрыяў поспеху і падстаў для самапавагі яна лічыць грошы.
Далей
|
Шрыфт як код ідэнтычнасці
Сярод невылечных хвароб, якія чалавецтва прыдбала разам з цывілізацыяй — бібліяманія. Гэтая жарсць да кніг мае распаўсюд сярод культурных класаў, але пры эпідэміі можа ахапіць і маргінальныя групы грамадства. Як было за савецкім часам, калі паліца з поўным зборам якога-небудзь — няважна якога — класіка лічылася абавязковай аздобай хатняга інтэр’еру.
Далей
Каментарыі (1)
|
Прывабныя твары сяброў…
Зазірнуўшы днямі ў Сеціва, каб знайсці адрас адной з мінскіх мастацкіх галерэй, я быў прыемна ўражаны дынамікай развіцця галерэйнай справы ў нашай сталіцы. Па аналогіі згадалася памежжа 1980-х — 1990-х, калі, бадай, кожная ўстанова, што дбала пра свой імідж, імкнулася мець мастацкую калекцыю ці хаця б прастору, прыстасаваную для правядзення выстаў ці іншых культурных акцый. Потым ці то грошы скончыліся, ці то грамада ад мастацтва адхінулася, але пасля ўздыму ў гэтай галіне, як і мае быць паводле логікі ківача, надышоў спад. І вось зноў… Чарговай праявай культурнай экспансіі ў гарадскую прастору стала з’яўленне на праспекце Незалежнасці галерэі-кавярні “Арцель”.
Далей
|
Мінск як Вечны горад
Да 950-годдзя Мінска Нацыянальны мастацкі музей і Палац мастацтва зладзілі выставы, пабачыць якія варта кожнаму мінчуку —“Горад. Архітэктура. Мы” і “Стольнае места”. Бо ў мастацкіх творах неабыякаваму гледачу можа адкрыцца тое, што ў мітусні і завядзёнцы гарадскога побыту не надта кідаецца ў вочы, а часцей — проста застаецца незаўважаным. Вернікі называюць гэта душою, а людзям прагматычнага складу для вызначэння ўвогуле не хапае слоў. Тое, што немагчыма патлумачыць, а можна толькі адчуць. Як адчуваеш хваляванне, калі па вяртанні з вандроўкі бачыш з акна цягніка вежы Прывакзальнай плошчы і разумееш: “Я дома…”
Далей
|
Яднанне ў спевах. Але пакуль не ў дзеі
16 верасня на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай адбыўся выніковы канцэрт агульнанацыянальнай акцыі “Харавое веча”. Комплексны план па развіцці вакальна-харавых спеваў у Беларусі быў прыняты Урадам яшчэ тры гады таму. Тады ж вызначылі, што фэст будзе ладзіцца раз на два гады і ахопліваць усю краіну. У 2015 годзе завяршальным акордам “Веча” стаў гала-канцэрт ля сталічнага храма Усіх Святых, сёлета ж у якасці пляцоўкі свята песні таксама быў абраны знакавы аб’ект сталіцы — Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У канцэрце бралі ўдзел каля 80 харавых калектываў — прафесійных, аматарскіх, дзіцячых, студэнцкіх. Гэта болей за дзве тысячы артыстаў з усіх рэгіёнаў Беларусі!
Далей
|
Фрагменты славы і цывілізацыі
З Кракава ў Мінск прывезлі 110 малюнкаў і акварэлей Напалеона Орды. Карэспандэнт “К” наведаў Нацыянальны мастацкім музей перад адкрыццём выставы, каб пагутарыць з яе куратарам пра тое, чаму ў Беларусі няма арыгіналаў прац мастака і ў чым іх каштоўнасць.
Далей
|
Полацк: вяртанне кароны
Не кожнай галаве пасуе карона. Але, калі карона падае з галавы, вартай такога атрыбута ўлады, гэта заўжды драма, а часта і трагедыя. Тое ж можна сказаць і пра сталічныя гарады, якія стагоддзямі ўвасабляюць дзяржаву і нацыю, а потым з розных прычын губляюць свой высокі статус, становяцца звычайнымі паселішчамі. Калыска беларускай дзяржаўнасці, Полацк — менавіта з такога шэрагу. Доўгі час ён дамінаваў на паўночным захадзе Усходняй Еўропы, баронячы свой суверэнітэт і права гістарычнага першародства ў супрацьстаянні з Кіевам і Ноўгарадам.
Нават перадаўшы сталічны статус Наваградку, а потым Вільні, Полацк усё адно заставаўся ў Вялікім Княстве і Рэчы Паспалітай, як сказалі б мы сёння, цэнтрам сілы і духоўнасці. Нездарма тут нарадзіўся наш геній — Францыск Скарына. Потым Полацк — губернскі і павятовы горад у Расійскай імперыі, абласны, а потым раённы цэнтр Беларускай ССР. У апошнім статусе застаецца ён і ў суверэннай Беларусі. Але ёсць гістарычная справядлівасць. Полацк не прэтэндуе на “карону” Мінска, але паступова і мэтанакіравана аднаўляе і ўмацоўвае статус духоўнага цэнтра краіны і нацыі. У чым асабіста я мог пераканацца на святкаванні Дня беларускага пісьменства, якое сёлета праводзілася ў Полацку ўжо ў трэці раз.
Далей
|
Духоўны суверэнітэт і дзяржаўная граніца
Што агульнага ў тых, хто шчыруе на культурна-мастацкім полі з тымі, хто служыць у войску?
Далей
|
Мінскі менталітэт
Калі Мінску было 900 год, мне споўнілася 13. Я амаль не памятаю тое святкаванне. Хутчэй за ўсё, я не ўспрымаў мерапрыемствы і адмысловую аздобу горада як нешта асаблівае, а саму дату як веху ў гісторыі горада і чымсьці важную для мяне. Відаць, таму, што на той час я быў мінчуком толькі паводле факту прапіскі, але Мінск яшчэ не быў прапісаны ў маім сэрцы.
Усведамленне, што я мінчук, прыйшло пазней. Памятаю, калі ў 70-х маёй маці, журналісту, прапанавалі працу ў маскоўскім часопісе, і яна вагалася, ехаць ці не, мы з братам усчалі вэрхал, што нікуды з Мінска не паедзем, а калі ёй трэба тая Масква — хай едзе без нас. На гэты момант я ўжо быў мінчуком не па пашпарце, але па сутнасці. Меў мінскі менталітэт.
Далей
|
Тут рыхтуюць асоб з характарам
Мінскаму дзяржаўнаму мастацкаму каледжу імя А.К. Глебава сёлета спаўняецца 70 год. “Глебаўка” — alma mater многіх мастакоў, чыя творчасць стала неад’емнай часткай культурнай гісторыі краіны. Да некаторых з іх “К” напярэдадні юбілею звярнулася з пытаннем, чым з’яўляецца Мінская мастацкая вучэльня (з 2011 года — каледж) у іх творчым лёсе; чым “Глебаўка” ўнікальная; ці ёсць нешта, што можа даць вучню толькі яна?
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"