Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Канстанцін АНТАНОВІЧ ( 482 cт. ) |
![]() У заключную частку аўтатура трапілі ўсяго дзве ўстановы культуры, ды і тыя — гарадскія. Гаворка
пра бібліятэку і цэнтр культуры ў Іўі. Тым не менш, менавіта яны вызначаюць культурную палітыку не толькі
ў райцэнтры, але і на сяле, дзе маюць свае філіялы, якія цяпер называюцца аддзеламі ды сектарамі.
Далей
|
![]() Гэты артыкул атрымаўся на стыку ўбачанага ды пачутага ў двух раёнах: Смаргонскім і Іўеўскім. Мы зноў сутыкнуліся з нестандартнымі творцамі, якія рэалізоўваюць нестандартныя праекты, так бы мовіць, на апярэджанне павеваў часу. Культурнай Гродзеншчыне ўвогуле ўласціва гнуткая тактыка ў вызначэнні перспектыў развіцця. Пераконваемся ў гэтым не першы раз.
Далей
|
![]() Калі дакладна казаць, дык Залессе гэты статус ужо набыла. Хаця б і з той прычыны, што працуюць тут аж чатыры ўстановы культуры: дамы культуры і рамёстваў, бібліятэка, Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага. Пра апошні і пойдзе гаворка. Менавіта гэты музей з дня ў дзень падвышае вясковае рэнамэ, бо і сядзіба Агінскага, і паркавы комплекс знаходзяцца ў стадыі пастаяннага (доўга шукалі слова) удасканалення. Але і на сёння знакавы для нас і для палякаў аб’ект наведвае за год каля сарака тысяч турыстаў. У Міра і Нясвіжа з’яўляецца канкурэнт, а Гродзеншчына ўпэўнена ўмацоўвае свой імідж зямлі палацаў і замкаў.
Далей
|
![]() У Маладзечне нас чакала дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Ганна Уладыка. Гаварылі не толькі пра пэўную нерэалізаванасць устаноў культуры ў Плябані і Красоўшчыне. Цікавіла нас усё: і ход аптымізацыі, і перспектыва развіцця клубных устаноў, і якасць іх штодзённай дзейнасці, і суадносіны высілкаў гарадскіх работнікаў культуры і сельскіх.
Далей
|
![]() Мы думалі, што ўсё бачылі. Як мы, наіўныя, памыляліся! Лічы, што за сталічнымі весніцамі, на Маладзечаншчыне, нечакана натрапілі на дзве ўстановы культуры, вельмі незвычайныя па форме ды змесце і, як высветлілася, пакуль не надта прадказальныя па перспектыве. Вырашылі, што тэма іх далейшага развіцця — вельмі надзённая для іншых нестандартных аб’ектаў, якія могуць і павінны прыцягнуць павышаную ўвагу наведвальнікаў.
Далей
|
![]() Гэты артыкул мы цалкам прысвяцілі культуры Расонскага раёна — краю дзівоснай азёрнай прыгажосці і неўміручай партызанскай славы. Да слова, мы тут — не першы раз. Ёсць падставы для параўнання і аналітыкі ў, так бы мовіць, пэўнай часовай прасторы. Такія журналісцкія візіты нагадваюць сустрэчу з таварышам, якога не бачыў год-два-тры. І непазбежныя тут пытанні кшталту “Як пачуваеш сябе?”, “Усё добра са здароўем?”, “Ці атрымліваеш асалоду ад жыцця?”, “Чаму вочы такія сумныя?” І вельмі хочаш пачуць адказы пазітыўнага, жыццясцвярджальнага зместу. Шкада, атрымліваецца такое не заўсёды.
Далей
|
![]() Міжволі нам давялося параўноўваць ініцыятыўнасць работнікаў культуры двух суседніх раёнаў Віцебшчыны. Так атрымалася. Скіраваліся на Расоншчыну, але натрапілілі на вёску Дзёрнавічы, што аказалася апошняй на нашым маршруце па верхнядзвінскай зямлі. А потым увесь час супастаўлялі, прыкідвалі і разважалі: чаму і чым другія (клубнікі ды бібліятэкары Расонскага раёна) адрозніваюцца ад першых (работнікаў культуры Верхнядзвіншчыны і не толькі).
Далей
|
![]() Сёння мы — зноў пра рэчкі, азёры, ды яшчэ — пра якары ды таямнічыя астравы. Справа ў тым, што капітан першага рангу, падводнік, кавалер ордэна Чырвонай Зоркі і паэт Васіль Руды — родам з Асвеі. Ён, рамантык, падарыў гарпасёлку марскія якары, што ўладкаваны ля мясцовага ДК. Менавіта ягонае імя носіць мясцовая бібліятэка. Але гэта далёка не ўсё, што тычыцца “водных” перспектыў Асвеі. Застануцца час ды месца і для гутаркі пра “сухапутнае” Сенькава, якое лучыць з Асвеяй брэндавасць пэўных з’яў і акалічнасцяў.
Далей
|
![]() Уладальнікі гісторыка-культурных аб’ектаў ведаюць, што разам з будынкам (у некаторых выпадках, набытым за адну базавую велічыню) яны атрымліваюць і шэраг абавязкаў. Сярод іх — і адлічэнні за прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Адпаведны Указ №527 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзейнічае ад 18 кастрычніка 2007 года. Толькі летась адлічэнні склалі 402 тысячы рублёў. Гэтыя пазабюджэтныя сродкі з’яўляюцца адной з крыніц фарміравання фонда Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.
Наспеў час зменаў у згаданым указе, звязаных галоўным чынам з падрыхтоўкай новай рэдакцыі Дырэктывы №4 Прэзідэнта краіны “Аб дадатковых мерах па развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”. Паспрабуем разабрацца, каму і колькі давядзецца плаціць.
Далей
|
![]() Традыцыйны Рэспубліканскі баль выпускнікоў з удзелам Прэзідэнта краіны адбыўся ў Мінску 23 чэрвеня. Яму папярэднічала ўскладанне кветак моладдзю да стэлы “Мінск — горад-герой” у памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, а таксама сустрэча міністра культуры Барыса Святлова з лепшымі сёлетнімі выпускнікамі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы культуры 2017 года.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"