Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Рэпарцёрскі марафон № 16 / 1142 за 2014-04-19
Ад "Грушаўкі" да Грушаўкі-2
Дзень аховы помнікаў і памятных мясцін у рэдакцыі прынята адзначаць суботнікамі на тых адметнасцях, што найперш і патрабуюць гэтай самай аховы — ці, прынамсі, клопату неабыякавых людзей. Вось і сёлета калектыў газеты “Культура” зноў вырашыў узяць удзел у талацэ на тэрыторыі колішняй сядзібы Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка Ляхавіцкага раёна. Сустрэўшыся папярэдне з яе арганізатарам Зміцерам Юркевічам, абмеркавалі розныя практычныя пытанні: прыкладам, дзе ўзяць бензапілу, каб хутка спілаваць дрэвы, якія паспелі вырасці непасрэдна ўнутры напаўзруйнаванага бровара. Агулам запланаваныя работы, вядома ж, былі вельмі сціплыя: прыбраць лісце, што назапасілася за восень, а таксама і смецце, якое таксама назапашваецца ў сядзібе...
Далей
|
№ 10 / 1136 за 2014-03-08
Воку, кажаце, няма за што зачапіцца?
Побытавы танец “Спораўская полька” не так даўно атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Гэта не проста гонар, але і нагода задумацца: што далей? Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (ІРКСМ) Бярозаўскага райвыканкама палічыў рашэнне Навукова-метадычнай рады добрай інфармацыйнай нагодай для фарміравання іміджа свайго краю. Ды — зладзіў прэзентацыю полькі для прэсы, прычым непасрэдна на “месцы падзей”. Жаданне зразумелае — распавесці ўсім ахвотным і пра саму польку, і пра вёску Спорава, і, урэшце, пра Бярозаўшчыну. Ды паказаць тое, што “няўзброеным вокам” пакуль не ўбачыш.
Далей
|
art-блог № 16 / 1142 за 2014-04-19
“Куб Малевіча” ў айчынным выкананні
21 красавіка ў Мінску стартуе бадай беспрэцэдэнтная паводле сваіх маштабаў выстаўка сучаснага мастацтва “Avant-gARTe. Ад квадрата да аб’екта”. З дапамогай яе куратара — дырэктара Цэнтра сучасных мастацтваў Наталлі ШАРАНГОВІЧ — мы паспрабавалі знайсці адказы на тыя пытанні, якія, трэба меркаваць, непазбежна паўстануць з гэтай нагоды ў неабыякавай публікі.
Далей
|
№ 8 / 1134 за 2014-02-22
Кастынг фантомаў
Сяргей Грыневіч з Гродна працуе ў моднай жывапіснай манеры: карціны, падобныя да апрацаваных у “Фоташопе” здымкаў. За мяжой найлепшыя ўзоры гэтага трэнду за шалёныя грошы прадаюцца з аўкцыёнаў "Крысці" і "Сотбіс". Зрэшты, і сам Грыневіч — адзін з рэдкіх айчынных мастакоў, якія інтэграваліся ў міжнародны арт-працэс. Але выстаўка “Кастынг”, прадстаўленая ім у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, была не пра гэта. Зусім не пра гэта!
Далей
|
"К" інфармуе № 15 / 1141 за 2014-04-12
Соцыум № 15 / 1141 за 2014-04-12
Дажыць да… улазін
Суботнім днём 29 сакавіка ў цэнтры Слоніма паралельна адкрываліся адразу два немалаважныя аб’екты — сеткавая крама абутку і новы будынак тэатра. Адпаведна, у старонняга назіральніка ўзнікаў чыста спартыўны інтарэс: хто перацягне да сябе больш публікі? Перамог тэатр: ці то праз тое, што і ўстановы культуры ўжо някепска засвоілі методыку кансумацыі (музыка, танцы, свята і г. д.), ці то ўсё ж з той прычыны, што свайго тэатра сланімчане і сапраўды чакалі доўга ды з нецярплівасцю. З аднаго боку, тэатр — гэта ўвесь свет, а з іншага — канкрэтны будынак з адпаведнай шыльдай і абавязковай “вешалкай”. Менавіта яго да нядаўняга часу бракавала ў Слоніме — горадзе, тэатральныя традыцыі якога сягаюць яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай.
Далей
|
№ 13 / 1139 за 2014-03-29
Дык хто ж ажыўляў карціны?
Праект “Ажылыя карціны” атрымаўся маштабным ды рэзанансным. Пісалі мы пра яго неаднаразова — тым больш, цягам некалькіх гадоў ягонай рэалізацыі арганізатары заўсёды падлівалі алею ў агонь, ствараючы інфармацыйныя нагоды. Але гэтым разам нагода не самая прыемная: Вольга і Андрэй Смалякі лічаць, што іхняй задумай вырашылі скарыстацца насуперак волі аўтараў, ды абвінавачваюць аднаго з колішніх удзельнікаў праекта ў крадзяжы інтэлектуальнай уласнасці. У сваю чаргу, іх апанент называе прэтэнзіі на свой адрас беспадстаўнымі. Па вялікім рахунку, сутнасць спрэчкі палягае ў досыць дзіўных пытаннях: дык “чый” жа гэты праект і хто мае права распараджацца яго вынікамі? Як выявілася, такое пытанне можа ўзнікнуць у самы неспадзяваны момант.
Далей
|
Тэндэнцыі сферы № 12 / 1138 за 2014-03-22
Каб прабіцца — рабіць за 2,5 еўра або задарма
На беларускім рынку выраз “дызайнерскія свяцільні” асацыюецца сёння з замежнымі брэндамі, а зусім не з айчыннымі аўтарамі. Апошнім наўрад ці калі наканавана канкурыраваць з масавай прадукцыяй “Ikea”, але ж асобнай паліцы ў краме іх вырабы ўсё ж заслугоўваюць.
Далей
|
Сітуацыя № 11 / 1137 за 2014-03-15
“Яблычны пірог” на ростанях дарог: плагіят або... патэнтны тролінг?
Напрыканцы мінулага года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь скончыў разгляд беспрэцэдэнтнай для нашай краіны справы. Пісьменніца Наталля Голубева абвінаваціла сваю калегу Дзіяну Балыка ў плагіяце (ці, кажучы афіцыйнай мовай, “незаконнай перапрацоўцы”) уласных твораў і выйграла працэс. П’еса Балыка “Яблычны пірог” была прызнана “створанай на аснове” рамана і п’есы Голубевай “На ростанях дзвюх дарог”. Вырак суда такой высокай інстанцыі — канчатковы. Аднак у гэтай справе пакуль усё адно рана ставіць кропку. Па-першае, адказчыца катэгарычна не згодная з выракам і плануе накіраваць наглядную скаргу ў Генеральную пракуратуру. А па-другое — спектакль па п’есе “Яблычны пірог” па-ранейшаму знаходзіцца ў рэпертуары сталічнага Новага драматычнага тэатра, што ў перспектыве можа стаць прычынай новых судовых працэсаў.
Далей
|
Форум № 11 / 1137 за 2014-03-15
Аўтарскі дыскурс і дзядзька з перфаратарам
Адна з тэм гэтага нумара "К" — працяг дыскусіі пра сучасную айчынную скульптурную пластыку. Нагадаем, нагодай для размовы стала ўстаноўка адразу двух нязвыклых для мінскай гарадской прасторы твораў манументалістыкі — кампазіцый Паўла Вайніцкага ў парку Перамогі і Максіма Петруля на месцы, дзе знаходзіўся дом, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч. На старонках "К" сваю пазіцыю ўжо выказвалі рэдактар аддзела газеты "Культура" Ілья Свірын (гл. № 8 за гэты год) і архітэктар Ігар Байцоў (№ 10). А яшчэ крыху раней дыскусійнай стала публікацыя Пятра Васілеўскага "Прагляд пластыкі: сітуацыя на заўтра" (№ 3), дзе ўзнімалася пытанне навучання скульптараў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёння ў працяг тэмы прагучыць маналог загадчыка кафедры скульптуры БДАМ Уладзіміра Слабодчыкава і інтэрв'ю з адным з "віноўнікаў" шырокага абмеркавання наяўнасці сучасных твораў у сучаснай гарадской прасторы, скульптарам Максімам Петрулём.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|