Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Соцыум № 46 / 1172 за 2014-11-15
Як утрымаць “вежу-ветразь”
Свежыя фота закансерваванай Касцельнай вежы ў Навагрудку выклікалі ў многіх сапраўдную псіхічную траўму. Вобраз рамантычнай руіны з ірванымі абрысамі трывала зафіксаваўся ў, бадай, генетычнай памяці, але за лічаныя месяцы замак набыў іншае аблічча. Цікава, што гэты прэцэдэнт не спарадзіў дыскусій сярод прафесіяналаў: ці не ўсе яны ў адзін голас прамовілі: “Так і трэба!”. А вось паспалітыя інтэрнэт-юзеры практыкаваліся ў красамоўстве, імкнучыся засведчыць: у рэстаўрацыі ў нас разбіраюцца ўсе, апроч рэстаўратараў. Зрэшты, пытанні на гэты конт узніклі не раўнуючы ў кожнага... Мы вырашылі пачуць на іх адказы ад навуковага кіраўніка аб’екта Сяргея ДРУШЧЫЦА, у чыёй кампетэнцыі знаходзіцца прыняцце ўсіх прынцыповых рашэнняў.
Далей
|
№ 36 / 1162 за 2014-09-06
Заслаўе: свая тэма для сюжэта
Як вядома, Дзень пісьменства праходзіць у Заслаўі не ўпершыню: мінулым разам ён адбыўся там у адносна далёкім ужо 2000-м годзе. У нумары “К”, што выйшаў напярэдадні свята, тагачасны мэр горада Валянцін Сітнік падзяліўся сваёй запаветнай марай: “Каб у Заслаўі як гісторыка-культурным цэнтры чалавек мог паглядзець на старажытныя помнікі, духоўна аб’яднацца з мінуўшчынай і пры гэтым прайсціся па добрых вуліцах, пасядзець ва ўтульным рэстаране, набыць сувенір у краме”. Ці здзейснілася гэтая мара за прамінулыя чатырнаццаць гадоў? Ці сталася Заслаўе ўдалым сімбіёзам горада-музея і горада, утульнага для жыцця? Цяжка сказаць. Але, ва ўсялякім выпадку, прагрэс навідавоку. Вось і цяперашняе свята стала чарговым крокам у гэтым напрамку. Аднак жа для паўнавартаснай рэалізацыі патэнцыялу Заслаўя зрабіць гэтых крокаў належыць яшчэ нямала…
Далей
|
Тэндэнцыі сферы № 45 / 1171 за 2014-11-08
Ратавальнікі ці дэзерціры?
Міжнародны навукова-практычны семінар “Інтэграцыйны падыход у кіраванні аб’ектамі сусветнай спадчыны” вонкава нагадваў чарговую “V.I.P.-тусоўку” для вузкага кола прафесіяналаў. Прынамсі, такую атмасферу стваралі шыкоўныя неакласіцыстычныя інтэр’еры Штаб-кватэры СНД, дзе праходзіла першае з пасяджэнняў. На наступны дзень шаноўныя госці з Арменіі, Азербайджана, Літвы, Расіі, Украіны перамясціліся ў Нясвіж, дзе ў значнай меры ўжо адноўлена радзівілаўская раскоша... Тым не менш, семінар не стаў “пратакольным” мерапрыемствам, якое ставіць за мэту засведчыць, што і ў нас ёсць чым ганарыцца. Многія з узнятых на яго пасяджэннях праблем маюць самае непасрэднае дачыненне да нашай не надта шыкоўнай пакуль паўсядзённасці.
Далей
|
Рэпліка пра... № 45 / 1171 за 2014-11-08
Погляд на трывогі сучаснасці
— Пасля невялічкага перапынку наша краіна вяртаецца на Венецыянскі біенале. Налета найбуйнейшая ў свеце выстаўка сучаснага мастацтва займее Нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь. А першым крокам да яго стварэння стаў конкурс куратарскіх канцэпцый, аб’яўлены 5 лістапада.
Далей
|
art-блог № 44 / 1170 за 2014-11-01
Падзенне, якое стала ўзлётам
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў чарговы раз пацвердзіў сваю рэпутацыю наватара. Гэтым разам вынаходка — не тэхналагічная, а, хутчэй, канцэптуальная. Не так даўно экспазіцыя папоўнілася інсталяцыяй Паўла Вайніцкага і Алены Златкавіч “Шлях паэта”, прысвечанай трагічнай смерці Песняра.
Далей
|
аКно ў свет № 42 / 1168 за 2014-10-18
Пансіянат для герояў
Знакаміты “парк савецкага перыяду” ў літоўскай вёсцы Грутас заўсёды падаваўся мне “вясёленькім” камерцыйным аб’ектам з дурасліва-настальгічным прысмакам. І наведаўшы яго цягам сёлетняга велатура па ваколіцах Гродна, я вельмі здзівіўся, бо неспадзеўкі трапіў у сур’ёзны і бадай акадэмічны музей, прысвечаны савецкай манументалістыцы ды культуры ў цэлым. Пра брак яго адпаведніка ў родных пенатах нават казаць залішне: гэта даўно ўжо “притча во языцех”. Але пакуль мы думаем, іншыя робяць. І, між тым, у іх атрымліваецца.
Далей
|
Праекты развіцця № 40 / 1166 за 2014-10-04
“Гродзенскі трохкутнік” і яго адрозненне ад Бермудскага
Гіпатэтычна ў чарговы пункт нашай вандроўкі — літоўскі Друскінінкай, які на беларускіх указальніках мянуюць па-тутэйшаму — Друскенікі, з Аўгустоўскага канала можна было б за пару гадзін дабрацца па вадзе, асядлаўшы на якім небудзь “плаўсродку” бацьку-Нёман. Раней — бяры ды плыві, але сёння гэта, вядома, немагчыма хаця б таму, што мяжа… Перарваныя шляхі камунікацый увесь час трапляліся пад час сёлетняга велатура, і сімвал гэты, вядома, не надта прыемны, ды, на жаль, красамоўны. Да таго ж, і чыста з практычнага пункта гледжання паўстае шмат праблем…
Далей
|
№ 38 / 1164 за 2014-09-20
“Гродзенскі трохкутнік” і яго адрозненне ад Бермудскага
Як ні дзіўна, вёска Радзівілкі не мае да Радзівілаў ніякага дачынення — у мінулыя часы яна ўвогуле называлася Свяцк Паддубны. Сто гадоў таму, па словах нашага экскурсавода Ганны Галубцовай, размешчаны за некалькі кіламетраў ад канала маёнтак быў папраўдзе, як сказалі б сёння, перадавым сельгаспрадпрыемствам. “Гастарбайтары” сцякаліся сюды нават здалёк, і спецыяльна для іх нават пабудавалі адмысловыя інтэрнаты. Вуліцы вёскі мелі цвёрдае пакрыццё, што ў той час было дзівам незвычайным. Дый турпаслугі тут пачалі аказваць яшчэ стагоддзе таму: канал ужо тады лічыўся вялікай адметнасцю.
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 38 / 1164 за 2014-09-20
Маладзёжны — без “экстрыму”
Усе трыццаць гадоў сваёй гісторыі Маладзёжны тэатр правёў у прыстасаваных памяшканнях. Прыстасоўвацца даводзілася не толькі трупе ды тэхнічным службам, але і гледачу. Многія памятаюць "маршруты", якімі праводзілі ў залу колішняга кінатэатра “Спартак” тых, хто спазніўся на спектакль. Ды тэатр не згубіў трупу, рэпертуар і гледача. І, урэшце, дачакаўся ўлазінаў. Не так даўно калектыў Маладзёжнага атрымаў падарунак да юбілею — палац, рэканструяваны з улікам асаблівасцей “храма Мельпамены”.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 35 / 1161 за 2014-08-30
Цукеркі, “Боінг” ды Музейны квартал
На рэкламу Нацыянальнага мастацкага музея, размешчаную ў пераходзе на праспекце Незалежнасці, не кожны звяртаў увагу: у такім людным месцы прынята глядзець пад ногі, а не па баках. Кіраўніцтва ўстановы ўлічыла гэтую акалічнасць, і прыступкі, што вядуць у музей з вуліцы Леніна, былі забяспечаны стрэлкамі, якія падказваюць мінакам “верны шлях”... Камунальнікі з гэтым адзін час змагаліся, але ўрэшце паразуменне было дасягнута. А ўжо неўзабаве свайго наведвальніка музей плануе ўзяць у абарот яшчэ на дальніх подступах ды “весці да мэты” ажно з метро. З дня на дзень на абедзвюх мінскіх лініях з’явяцца вагоны, упрыгожаныя сімволікай НММ, а таксама рэпрадукцыямі твораў класікаў беларускага мастацтва. Пра гэты ды іншыя амбітныя праекты “юбілейнага” для ўстановы года мы гутарым з іх нязменным арганізатарам — генеральным дырэктарам музея Уладзімірам ПРАКАПЦОВЫМ. Гэты творца і менеджар здатны не толькі выпраменьваць неверагодныя ідэі, але і дамагацца іх увасаблення ў жыццё.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|