Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Ад “Лістапада” да “Оскара” — рукой падаць
Фільмам адкрыцця ХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад” стане стужка Сержа Аведзікяна і Алены Фяцісавай “Параджанаў”. “Гэтая карціна пра культавую фігуру рэжысёра ўжо выстаўлена на “Оскар” ад Украіны”, — акрэсліў галоўную тэндэнцыю сёлетняга асноўнага конкурсу дырэктар праграм ігравога кіно кінафестывалю Ігар Сукманаў. Многія фільмы, якія спаборнічаюць у мінскім кінафоруме-2013, увайшлі ў лонг-ліст прэстыжнай амерыканскай кінапрэміі.
Далей
|
“Гэта выглядала сапраўднай авантурай...”
“Вясёлыя, зялёныя, лупатыя…”, — першы вопыт работы ў анімацыі славутых “Песняроў” прыпаў менавіта на гэты мультфільм: “Квака-задавака” рэжысёра Уладзіміра ГОЛІКАВА.
А вядомы хіт “Дружба” Барыса Савельева быў напісаны адмыслова да анімацыйнай стужкі Марты ЛУБЯНІКАВАЙ “Цімка і Дзімка”, створанай у 1975 годзе. Сёння пра тое ведаюць нямногія, але дзякуючы энтузіязму менавіта гэтых людзей — Уладзіміра Голікава і Марты Лубянікавай — кінастудыя “Беларусьфільм” займела ў свае часы секцыю мультыплікацыі. У 1970-я маладая пара — мастак і гісторык — прыехала ў Мінск, каб пачаць новае жыццё, і ў выніку стала “заснавальніцай” беларускай анімацыйнай школы. Вядомыя мультфільмы “Цімка і Дзімка” ды “Квака-задавака” рабіліся менавіта на студыі “Беларусьфільм”.
Пра тое, якім быў золак беларускай анімацыі, карэспандэнт “К” папрасіў распавесці “піянераў” справы. Пра гэта будзе цікава даведацца цяпер, калі айчынная анімацыя заваявала прызнанне ў свеце. Як правіла, яна займае пачэснае месца на адмысловых беларускіх кінафорумах — “Лістападзіку” ды “Анімаёўцы”.
Далей
|
Аптымізацыя дзеля заахвочвання
"На захаванне прэстыжу прафесіі работнікаў культуры і скіравана аптымізацыя галіны", — канстатаваў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня работнікаў культуры, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў. Адна з мэт аптымізацыі — магчымасць павышэння заробкаў работнікаў культуры за кошт скарачэння адзінак у штатных раскладах.
Далей
|
“Карагод шчасця” на Плошчы Зор
Аднагалосным рашэннем журы Гран-пры Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2013” быў прысуджаны польскай стужцы “Згублены горад Свіцязь”. Карціна, створаная па матывах паэмы Адама Міцкевіча “Свіцязянка”, стала плёнам васьмігадовай працы рэжысёра Каміла Полака, і, на думку экспертаў, узняла анімацыйнае кіно на новы ўзровень.
Далей
|
"GlassНавігацыя" па шкляных пуцявінах
"Сёння вы можаце вырабіць шкляную скульптуру з дапамогай мікрахвалевай печы, можаце скарыстацца 3D-прынтарам, які падкажа вам арыгінальную скульптурную форму, але майстэрства, прафесіяналізм па-ранейшаму не страчваюць сваёй актуальнасці". Гэтыя словы славутага бельгійскага майстра Эдварда Ляйбовіча можна лічыць своеасаблівым эпіграфам да першага Міжнароднага фестывалю мастацкага шкла "GlassНавігацыя", што завяршыўся на мінулым тыдні ў Галерэі Міхаіла Савіцкага ў Мінску.
Далей
|
Вялікая беларуская сцяна перад “новай драмай” + усе артыкулы дыскусіі
Тыдзень таму ў Мінску распачаўся ІІІ Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТэАРТ”. Гэты фестываль літаральна за два гады заваяваў сабе імідж аднаго з галоўных тэатральных святаў у краіне. Адметнасць чарговага форуму — у цэлым блоку беларускіх прэм’ер, большасць з якіх была ініцыявана яго арганізатарамі. Падкрэслім, блок фарміраваўся не з таго, што, як кажуць, “пад рукой ляжала”, — “ТэАРТ” сам замаўляў і пастаноўкі, і нават некаторыя п’есы.
Далей
|
Знайсці паразуменне з фарматам
Відовішчнае адкрыццё, багаты конкурс (71 стужка з 21 краіны) — XVI Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў “Анімаёўка-2013”, падтрымаўшы рэпутацыю Магілёва як Культурнай сталіцы Беларусі і СНД, вылучыўся маштабам, змястоўнасцю ды кароткасцю.
Далей
|
Як "здружыць" наша кіно з турызмам?
Гэтае лета для Паўночнай Ірландыі выдалася нечакана спякотным. І вінавата тут не надвор’е, а іншая рэч — серыял “Гульні прастолаў”, які набыў вялікую папулярнасць у свеце. Адным з месцаў здымак названага тэлекіно ў жанры фэнтазі, створанага па матывах цыкла раманаў “Песня Лёду і Полымя” Джорджа Марціна, акурат і сталі графствы Паўночнай Ірландыі з іх маляўнічымі краявідамі. І вось пабачыць іх на ўласныя вочы і рынуліся турысты з розных краін свету, справакаваўшы ў краіне сапраўдны турыстычны бум. Усё гэта навяло на думку: а як наша “кінаспадчына” магла б паспрыяць развіццю турызму на Беларусі? Або наадварот: ці выкарыстоўваюць нашы турыстычныя аператары, экскурсаводы патэнцыял беларускага кіно? Ці існуе, а мо распрацоўваецца пэўны маршрут па месцах здымак папулярных айчынных фільмаў, як, скажам, турыстычны трып па Львове з наведваннем “мясцін баявой славы” герояў “Д’Артаньяна і трох мушкецёраў” — знакамітага фільма Георгія Юнгвальда-Хількевіча?
Далей
|
Канцэпцыя аднаго маршруту на памежжы + спасылкі на ўсе артыкулы турпраекта па памежжы Беларусі і Літвы
Турпраект “К”: па колішнім Віленскім краі / Астравецкі край асацыіруецца ў многіх перадусім з неагатычным касцёлам Найсвяцейшай Троіцы ў Гярвятах, які ўзнікае на гарызонце, нібы ўзнёслы карабель у нябёсах: нечакана, хвалююча, незабыўна!
Далей
|
Канцэпцыя аднаго маршруту на памежжы
Турпраект “К”: па колішнім Віленскім краі / Шлях з Вільнюса ў Мінск М7 (E28) ведаюць многія нашы суайчыннікі: аўтобусы і машыны з беларускімі нумарамі снуюць па ім няспыннай чарадой. Мы таксама рушылі ўслед за імі, спадзеючыся пры першай жа нагодзе збочыць…
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"