Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Дні і ночы “Лістапада”
Год праляцеў — і вось 7 лістапада распачынаецца ХХІ Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. 163 стужкі з 47 краін. 6 конкурсаў. Больш як 20 пазаконкурсных падборак і рубрык. “Лістапад” сёння — гэта акіян магчымасцей паглядзець самае рознае кіно. І, дарэчы, менавіта такі лозунг мае форум гэтага года: “Такое рознае кіно!”.
Далей
|
Пляцоўка для сваіх
Поўнаметражныя і кароткаметражныя, дакументальныя, ігравыя і анімацыйныя фільмы, створаныя беларускімі аўтарамі ў краіне і за яе межамі, прымаюцца да ўдзелу ў вядомым форуме. Сабраць работы суайчыннікаў незалежна ад месца пражывання і падтрымаць адораных творцаў — такую задачу паставіла сабе дырэкцыя Мінскага міжнароднага кінафестывалю, які пройдзе ў дваццаць першы раз з 7 па 14 лістапада.
Далей
|
Добра, калі ў бункеры — лёх для бульбы?
28 чэрвеня 1914-га — дата ракавога забойства аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанта, якое сталася афіцыйнай падставай для пачатку Першай сусветнай вайны. Акурат праз месяц, 28 ліпеня, Аўстра-Венгрыя абвесціць Сербіі вайну, у якую цягам чатырох гадоў будуць уцягнуты больш чым 38 дзяржаў. У выніку яе загіне каля 22 мільёнаў чалавек — салдат і мірных жыхароў. Беларусь сталася адным з тых краёў, што найбольш пацярпеў ад аднаго з самых маштабных канфліктаў чалавецтва.
Далей
|
На што здольны глядач, калі яго запытаць
— Добры дзень! Запрашаю вас у нашу майстэрню-лабараторыю — імправізаваны архіў, дзе вы можаце азнаёміцца з фатаграфіямі ўдзельнікаў Першай сусветнай вайны. Праходзьце, калі ласка!.. Гэты спіч пад час маёй працы на праекце “Архіў сведкі вайны” ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ператварыўся ў свайго кшталту мантру. Прывітанне, якое набывае сілу кода. Прамаўляеш яго — і назіраеш за тым, ці гатовы чалавек да кантакту. І часам, сапраўды, наведвальнік музея “раскрываецца”, нібы дзверы, якія толькі і чакалі дотыку…
Далей
|
Нечаканы альянс
Адмыслова да “школьнай пары” Гомельскі палацава-паркавы ансамбль прадоўжыў час працы выстаўкі “Скарбы сусветнага жывапісу”, якая дая магчымасць пазнаёміцца з вядомымі творамі мастацтва ў нечаканым ракурсе. На пачатку верасня ўстанова чакае візіт студэнтаў-архітэктараў, навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага мастацкага вучылішча, школьнікаў. Таксама, каб убачыць цікавы выставачны праект, прыедзе дэлегацыя з Чарнігава.
Далей
|
Прынцыпова новая
Новая экспазіцыя Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць — герой” — “Музей вайны — тэрыторыя Міру” — уражвае многім. І выкарыстаннем сучасных музейных тэхналогій (ад інсталяцый да гукавых эфектаў), і мастацкім рашэннем, і падачай матэрыялу… Але, на маю думку, галоўная адметнасць экспазіцыі — у пашырэнні межаў тэмы: яна распавядае пра лёс абаронцаў Цытадэлі пасля 22 чэрвеня 1941 года. Новая экспазіцыя Мемарыяльнага комплексу спрабуе па-іншаму расставіць акцэнты ў складанай гісторыі абароны Брэсцкай крэпасці.
Далей
|
Пра гісторыю беларускай фатаграфіі
Знаёмства з беларускай фатаграфіяй адбылося ў 1990-х праз часопіс “Советское фото”, дзе ў артыкулах Уладзіміра Сцігнеева былі апублікаваны работы вашых аўтараў.
Далей
|
“Геній месца”, які злучае ўсіх?
Мінская школа фатаграфіі, асэнсаванне якой у нашым асяроддзі пачалося, лічы, летась з выхадам альбома “Новая хваля”, усё больш ператвараецца ў найцікавы аб’ект для даследавання. Гэтым разам новую спробу разгляду дадзенай культурнай з’явы ў гісторыі беларускай фатаграфіі мінулага стагоддзя ажыццявіў расійскі куратар Ігар Лебедзеў. Стаўшы ініцыятарам стварэння адмысловай калекцыі, фатограф і даследчык адабраў больш чым 700 работ беларускіх аўтараў для Дзяржаўнага музейнага-выставачнага цэнтра Расійскай Федэрацыі РОСФОТО — галоўнай інстытуцыі фатаграфіі суседняй краіны, стварыўшы адзін з самых вялікіх збораў беларускай фатаграфіі за мяжой. Сёння гэтая калекцыя твораў беларускіх аўтараў атрымала своеасаблівую прэзентацыю ў выглядзе вялікай выстаўкі пад назвай “Мінская школа фатаграфіі. 1960-я — 2000-я гг.”. Яна адкрылася напрыканцы жніўня ў выставачнай зале РОСФОТО ў Санкт-Пецярбургу, стаўшы гучнай падставай для прыцягнення ўвагі да беларускага фотамастацтва, якое пакуль прызнаюць, на жаль, бадай, толькі за мяжой.
Далей
|
“Дзевушка, а куды вы?”
Падставай паразважаць на конт культуры супрацоўнікаў музеяў ды галерэй стала рэпліка літаратурнага крытыка Ганны Кісліцынай. Развіць тэму мы вырашылі, звярнуўшыся да дырэктара Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі ў Гомелі Людмілы Шымбалёвай і дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Алега Рыжкова — не толькі дасведчаных у сферы кіравання культурнымі ўстановамі спецыялістаў, але і тых асоб, што маюць досвед супрацоўніцтва з замежнымі арт-пляцоўкамі.
Далей
Каментарыі (1)
|
Фотаархіў ваенных гадоў
Цягам ліпеня ў Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ладзілася акцыя “Мы памятаем! Мы ганарымся!”, што прапаноўвала чытачам, супрацоўнікам бібліятэчнай сістэмы дый усім ахвотным бясплатнае сканаванне фатаграфій, лістоў і дакументаў ваенных гадоў. Калекцыя, якую сёння можна пабачыць на сайце ўстановы, ужо налічвае каля 500 адзінак.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"