Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Архіў сведкі біенале
89 нацыянальных павільёнаў, 44 падзеі Паралельнай праграмы, 55 дадатковых выставак — гэта 56-ы Венецыянскае біенале. І дастатковая колькасць магчымасцей застацца ў Венецыі на некалькі месяцаў. Напрыклад, восем — час, на працягу якога доўжыцца міжнародны форум сучаснага мастацтва. У горадзе, які разам з Венецыянскай лагунай унесены ў спіс спадчыны UNESCO, гэтым часам ладзяцца Архітэктурнае біенале, Біенале сучаснага танца, Міжнародны фестываль тэатра, Венецыянскі кінафестываль, а таксама Біенале сучаснай музыкі. Усе падзеі падтрымліваюць адна адну, прапаноўваючы гледачу разнастайныя камбінацыі набыцця білетаў на некалькі культурных падзей (вядома, са зніжкамі).
Далей
|
Архіў сведкі біенале
Чым больш занурваешся ў La Biennale di Venezia, тым больш атрымліваеш задавальнення ад яго абліччаў. Венецыянскае біенале — гэта парад экспазіцый-дэбатаў, марафон уражанняў, і вядома ж, шоу, якое захоплівае сваім абяцаннем большага. Гэта змова яго ўдзельнікаў у тым, што проста зараз адбываецца Гісторыя. І біенале — гэта, вядома, рынак, які працуе па пэўных законах, вядомых для адмыслоўцаў і трошкі прыадкрытых для неафітаў.
Далей
|
Архіў сведкі біенале
“Усе лёсы свету” — дэвіз сёлетняга Венецыянскага біенале, абвешчаны ягоным куратарам Окві Энвезарам, прывёў многіх куратараў свету да стварэння экспазіцый, якія апелююць да асэнсавання мінулага сваіх краін. Нацыянальныя павільёны Эстоніі, Літвы, Азербайджана, асобная выстаўка расіяніна Грышы Брускіна, да прыкладу, звярталіся да ўсведамлення савецкай гісторыі, у прыватнасці, траўматычнасці апошняй для пакаленняў і асобнага чалавека. Надзвычай актуальнай была тэма лакальнай ідэнтычнасці: як усведамляюць, перажываюць яе розныя краіны, на якой ідэйнай платформе. У гэтым кантэксце можна згадаць павільёны Філіпінаў, Манголіі, Люксембурга… Адзначу, што ў свой адзіны выхадны ў Венецыі мне давялося наведаць, так бы мовіць, з тузін нетытульных павільёнаў і незалежных выставак паралельнай праграмы. З той простай прычыны, што яны працавалі ў панядзелак, калі была зачынена, на жаль, і асноўная экспазіцыя пад куратарствам спадара Энвезара. Тым не менш, нават гэты невялікі “ўлоў” уражанняў дазволіў убачыць беларускі праект у глабальным кантэксце.
Далей
|
Архіў сведкі біенале
“Да вас можна? Вы працуеце?” — на пачатку майго дзяжурства першай, хто адчыніў дзверы нацыянальнага павільёна, аказалася… суайчынніца. Алеся была не адна — разам з сябрам Марцінам са Славакіі. Дзіўная фатаграфія, на якой купка ваенных царскай арміі імітавала растрэл — такім быў выбар беларускай дзяўчыны. Марцін абраў для рэфлексій выяву з нямецкімі афіцэрамі, якія святкавалі Каляды ў сутарэннях.
Далей
|
Архіў сведкі біенале
Найменшая колькасць — 13 чалавек у дзень. У першы ж — блізу трыццаці. Калі змянілася надвор’е і пайшлі дажджы, давялося перавесці дыханне з колькасцю ў, прыкладна, 20 наведванняў. Каб не забыцца на пэўныя цікавосткі і назіранні, запісвала на дыктафон. Прычым у першы ж дзень давялося ўзяць інтэрв’ю ў прыхільніка Венецыянскага біенале з дзесяцігадовым стажам… Дзесяць дзён у якасці медыятара праекта “Архіў сведкі вайны”, які прадстаўляе Беларусь на Венецыянскім біенале сёлета, — гэта дзесяць дзён найкаштоўнага досведу, што прачыніў мне дзверы ў свет аднаго з найстарэйшых форумаў сучаснага мастацтва ў свеце. Больш дакладна, ён дазволіў мне ўбачыць публіку гэтай падзеі — з блізкай дыстанцыі, як чалавеку, што знаходзіцца ўнутры праекта, і з ёй, публікай, мае стасункі кожны дзень.
Далей
|
Усе людзі свету і наш чалавек у Венецыі
“Усе лёсы свету” — гэты дэвіз 56 Венецыянскага біенале і лагатып форуму — чырвоны
чатырохкутнік з выявай льва — у Венецыі можна сустрэць паўсюдна. У тым ліку, ён вылучае і Нацыянальны павільён Беларусі...
Далей
|
“Архіў…” у Венецыі
6 мая адбылося адкрыццё Нацыянальнага павільёна Беларусі на 56-й Венецыянскай біенале. Праект “Архіў сведкі вайны”, які прадстаўляе нашу краіну, распачаў працу па адрасе Кастэла, 2145.
Далей
|
Дзесьці паміж
У межах Фестывалю сучаснага еўрапейскага кіно “Новы погляд на Стары свет”, што да 17 мая доўжыцца ў сталічным кінатэатры “Перамога”, ладзіцца выстаўка мастака Рамунаса Чапоніса (Літва) і фатографа Ядвігі Адамчык (Беларусь) “У дарозе”.
Далей
|
Фармат патрабуе тлумачэнняў
Што ёсць выстаўка? Справаздача? Мастацкае выказванне? Знаёмства з аўтарам? Усё залежыць ад пастаўленай задачы. Дзве фотавыстаўкі, якія адкрыліся напрыканцы сакавіка ў дзвюх дзяржаўных установах — галерэі “Універсітэт культуры” і Цэнтры сучасных мастацтваў, — далі падставу паразважаць наконт таго, з якіх элементаў складаецца выставачны праект. Беларускае грамадскае аб’яднанне “Фотамастацтва”, штогадовая выстаўка якога “Ступені” становіцца сапраўды пастаяннай, — прадставіла маладых аўтараў, што нядаўна сталі сябрамі арганізацыі. Выстаўка ў ЦСМ — “Артэрыя” — таксама знаёміць з плёнам высілкаў менавіта маладых фатографаў, і тут праект ажыццявіўся дзякуючы ініцыятыве саміх аўтараў ды “ўдаламу збегу абставін”.
Далей
|
Крызіс ідэй?
З аднаго боку, усёй карціны падзей да канца не ведаеш, з іншага — нават тыя ж лічбы кажуць самі за сябе. З 15 арганізацый кінематаграфіі, якія падавалі заяўкі на конкурс, усе праекты-пераможцы — Нацыянальнай кінастудыі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"