Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Дар’я АМЯЛЬКОВІЧ ( 497 cт. ) |
Пытанне ў стратэгіі
Дзень беларускага кіно сёлета адзначаць сапраўды цікава. І не з аглядкай на мінулае, а са спадзевам на будучыню. Таму што гэта надзея з’явілася. Не з запускам новага кінапраекта, а з прыходам новага пакалення ў кіно. Маладых людзей, якія гараць запалам здымаць, рушыць кіно наперад, і якія нават маюць нядрэнны вопыт яго стварэння. Вядома, тое пакаленне стала бачным дзякуючы адмысловым кінапляцоўкам — фестывалю “Cinema Perpetuum Mobile”, “Бульбамуві” і, вядома ж, “Лістападу”. І менавіта апошні зрабіў плеяду новых беларускіх аўтараў больш заўважнай для шырокага кола гледачоў, прадставіўшы іх творы на вялікім экране. Тлустым плюсам форуму стала і правядзенне “круглага стала”, прысвечанага праблемам беларускага кіно, агучыць якія папрасілі тых самых маладых кінематаграфістаў. Меркаванні, якія прагучалі на сустрэчы, мне падаецца важным падаць зараз, напярэдадані святочнай даты. Бо, у рэшце рэшт, мы можам казаць пра беларускае кіно ў момант яго трансфармацыі. Але ці адбудуцца пэўныя змены і зрухі ў станоўчы бок, каб развіваць гэты рух далей, пытанне адкрытае.
Далей
|
У двух кроках ад “новай хвалі”?
34 стужкі — супраць 23-х мінулага года. Але не толькі ў колькасці справа. Яны ёсць — тыя маладыя кінематаграфісты, што здымаюць цікавае кіно. За ўласныя грошы. Проста таму, што гэта крута. Пра тое, што баліць. Нацыянальны конкурс сёлетняга “Лістапада” паказаў, што кіно можа быць справай не толькі “па заказе”, а народжанай па волі мастака, рэжысёра. Бо менавіта незалежныя кінематаграфісты вялі рэй на конкурсе.
Далей
|
Арт-рынак: як фарсіраваць хуткасць слімака?
Год яшчэ не завяршыўся, але самая прыкметная сёлетняя падзея на ніве выяўленчага мастацтва Беларусі вызначана ўжо бадай дакладна. “Восеньскі салон з “Белгазпрамбанкам” выклікаў бурлівы ды супярэчлівы рэзананс у арт-асяроддзі і прыкметную ўвагу “паспалітага гледача”. Зборных выставак з той ці іншай канцэпцыяй (альбо нават без яе) і прыблізна падобным асарці аўтараў у нас ладзіцца процьма. Але ў дадзеным выпадку шмат што было ўпершыню: буйны банк у ролі ініцыятара (нават не спонсара!) праекта, маштабная рэкламная кампанія, міжнароднае журы, грунтоўная адукацыйная праграма… Урэшце — цэны, што красаваліся ля подпісу да кожнай работы.
Далей
|
Што сказала дзіва?
Насамрэч, назіраць за ёй — адна асалода. Асалода для вачэй. Асалода для розуму. Высокая прычоска, высокія абцасы, чароўная ўсмешка… Французскі шарм. Гэта жанчына, якая ўмее падносіць сябе, жанчына, якая ведае, чаго хоча, і якая валодае якасцю адчуваць жыццё “тут і цяпер”. Гаворка — пра знакамітую актрысу тэатра і кіно Фані Ардан, якая прыехала на Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, а журналісты ды гледачы мелі магчымасць пачуць яе думкі.
Далей
|
Незаўважныя кантэксты
Да канца лістапада на розных пляцоўках Мінска і Беларусі ладзіцца адна з маштабных падзей гэтай восені — Месяц фатаграфіі. 24 экспазіцыі, 11 лакацый — форум, нараджэнне якога адбылося толькі летась, сёлета працягнуў сваю працу, пашыраючы сферу ўплыву. Недаацаніць яго місіі нельга: Месяц фатаграфіі, дэманструючы розныя абліччы фатаграфіі, прыцягвае ўвагу грамадства да гэтага сродку камунікацыі і віду мастацтва. Тым не менш, сёлетні форум, так і не займеўшы галоўнай лініі-тэмы, застаўся на ўзроўні падзеі-“зборкі”: россып разнайстаных выстаў без агульнага кантэксту.
Далей
|
Маладыя пачынаюць і…
Учора ў сталічным кінатэатры "Масква" стартаваў ХХІІ Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад", які традыцыйна сабраў у сталіцы шматлікія праграмы свежых фільмаў з краін колішняга сацыялістычнага блоку і не толькі. Гаворка пра цікавосткі форуму была яшчэ ў мінулым нумары, прапанаваўшы гід па фестывалі наогул. А ўжо на гэтай старонцы пачынаем агляд Нацыянальнага конкурсу "Лістапада-2015". Праваднікамі для чытачоў "К" выступілі тры рэжысёры, чые працы прадстаўлены ў названай праграме: Андрэй Кудзіненка, Арцём Лобач і Максім Лушчык...
Далей
|
Асалода для вачэй? Не толькі!
6 лістапада распачынаецца 22-гі Мінскі Міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Прыемна адзначыць, што амаль незаўважна ды ўпэўнена-паступова галоўнае месца ў нашых размовах пра форум стала займаць менавіта кіно, якое, як вядома, прыносіць асалоду не толькі для вачэй, а і для розуму.
Далей
|
Арыгіналы з самага пекла
“Камбат”, “Стаяць насмерць!”, “Гэта не забываецца. Лагер смерці “Штутгаф”, “Палонныя немцы. Сталінград”, “Дабрыдзень, тата!”… Гісторыю Вялікай Айчыннай вайны не адно пакаленне спасцігала, уяўляла па гэтых слынных кадрах. Ваенная фатаграфія як дакумент і як сведка часу, як тое, што дазволена зафіксіраваць, і як тое, што прамоўлена “між радкоў”. Яна і пра саміх ваенкараў, пра час, пра мужнасць, смерць, пакуты. “Паспець паказаць…” (Класіка ваеннай фатаграфіі. 1941 — 1945)” — выстаўка-праект з калекцыі Льва і Аляксандра Барадуліных, што экспануецца зараз у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, — гэта 170 рарытэтаў фотахронікі СССР, што фарміравалі і фарміруюць наша прадстаўленне пра вайну. У тым ліку пра след вогненнага ліхалецця на Беларусі.
Далей
|
Гаворыць Курган
“Паглядзіце, як пра мяне напісалі, — наш суразмоўца дастае кнігу і пачынае зачытваць: “Чалавек-легенда, здабытак рэспублікі, беларускі Левітан, як яго толькі не называлі… Амаль паўстагоддзя ён адпрацаваў на радыё... Глыбока адданы сваёй прафесіі, больш за тое — улюбёны ў яе, нягледзячы на свае восем з лішнім дзясяткаў гадоў, ён усё яшчэ ў страі… Чалавеку з вялікай літары, геніяльнаму майстру, залатому голасу Беларусі…” І тут наш візаві абураецца: “Нават не сярэбраны, а залаты голас! Магу яго здаць і атрымаць, як гэта зараз называецца, — еўра! Вось як! Ну як такое можна пісаць?”. Пасля гэтых рэплік у маленечкім пакоі ў кватэры на сталічнай вуліцы Карла Маркса, дзе сустрэў нас майстар і дзе адбываецца інтэрв’ю, стаіць рогат. Але ў адказ на невялічкі імправізаваны спектакль гаспадара ад нас гучыць: “Ілья Львовіч, дык а што тут няпраўда?”. Напярэдадні Дня работнікаў культуры мы завіталі да найзнакамітага радыёдыктара Беларусі ХХ стагоддзя, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, заслужанага артыста краіны Ільі КУРГАНА. І не таму, што ў яго юбілей (маэстра ідзе 89 год) ці ёсць нейкая дата, якую трэба адзначыць, а з той простай прычыны, што Ілья Львовіч і ёсць усё тое, пра што напісала яго вучаніца ў кнізе “Залаты голас Беларусі”. Здабытак рэспублікі і беларускай культуры. Чалавек-легенда. Чалавек-эпоха.
Далей
|
ДАКУМЕНТАЛЬНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Гісторыя незалежнай Беларусі — праз летапіс беларускіх дакументалістаў. “Беларусь. Дакументальная гісторыя” — 30 верасня ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны” адбылася прэм’ера стужкі Галіны Адамовіч, аснова якой — работы яе калег пра людзей суверэннай дзяржавы. Праз іх і ствараецца летапіс дзён сённяшніх. Аўтар ідэі паўнаметражнай дакументальнай карціны, што была зроблена на кінастудыі “Беларусьфільм”, — рэдактар газеты “СБ. Беларусь сегодня” Павел Якубовіч.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"