Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Музей бібліятэчнай ды іншых справаў
У заключную частку аўтатура трапілі ўсяго дзве ўстановы культуры, ды і тыя — гарадскія. Гаворка
пра бібліятэку і цэнтр культуры ў Іўі. Тым не менш, менавіта яны вызначаюць культурную палітыку не толькі
ў райцэнтры, але і на сяле, дзе маюць свае філіялы, якія цяпер называюцца аддзеламі ды сектарамі.
Далей
|
Замест кропкі — клічнік з пытальнікам
Гэты матэрыял можна было і не пісаць. Але пасля сказа заўжды ставіцца кропка. І калі такіх сказаў за няпоўных пяць гадоў нарадзілася на добрую кніжку, а фотаздымкаў — на ладны альбом, дык прамаўчаць не выпадае. Маю на ўвазе наш з Канстанцінам Антановічам праект журналісцкага аўтатуру, які мы распачалі летам 2013-га, а канчаткова рэалізавалі ў гэтым нумары “К”. Так што мой артыкул — замест кропкі. Дарэчы, (вось якая гульня слоў) можна ставіць і клічнік,
і пытальнік адначасова.
Далей
|
Рэжысёры пазітыўных змен
Гэты артыкул атрымаўся на стыку ўбачанага ды пачутага ў двух раёнах: Смаргонскім і Іўеўскім. Мы зноў сутыкнуліся з нестандартнымі творцамі, якія рэалізоўваюць нестандартныя праекты, так бы мовіць, на апярэджанне павеваў часу. Культурнай Гродзеншчыне ўвогуле ўласціва гнуткая тактыка ў вызначэнні перспектыў развіцця. Пераконваемся ў гэтым не першы раз.
Далей
|
Круасан ад Міхала Клеафаса Агінскага
Калі дакладна казаць, дык Залессе гэты статус ужо набыла. Хаця б і з той прычыны, што працуюць тут аж чатыры ўстановы культуры: дамы культуры і рамёстваў, бібліятэка, Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага. Пра апошні і пойдзе гаворка. Менавіта гэты музей з дня ў дзень падвышае вясковае рэнамэ, бо і сядзіба Агінскага, і паркавы комплекс знаходзяцца ў стадыі пастаяннага (доўга шукалі слова) удасканалення. Але і на сёння знакавы для нас і для палякаў аб’ект наведвае за год каля сарака тысяч турыстаў. У Міра і Нясвіжа з’яўляецца канкурэнт, а Гродзеншчына ўпэўнена ўмацоўвае свой імідж зямлі палацаў і замкаў.
Далей
|
Паходня спадчыны народнай
Ён — усюдыісны ва ўчынках, дзёрзкі ў памкненнях, выніковы ў шчыраваннях і афарыстычны ў выказваннях. Адкуль бярэцца гэтая радасная энергія, нават калі на душы пахмурна? Ад беларускай зямлі, ад яе нястомнага і знаходлівага народа, ад жніўнай песні, вясельнага танца ды ад птушынага вольнага палёту. Усім гэтым сілкуецца любая творчая душа. Але Васіль Сцяпанавіч мае шчаслівую здольнасць
пераўтвараць моц роднай зямлі ў цікавыя сацыяльныя клубныя, бібліятэчныя, музейныя і рамесніцкія праекты. Імі ў першую чаргу і славіцца Любаншчына. Нягледзячы на важкі працоўны стаж, Васіль Каткавец, які днямі адзначыў 60-годдзе, не “замуліў вока” і захаваў здольнасць здзіўляць нестандартнымі
думкамі ды годна рэалізаванымі марамі.
Далей
|
Хто пераспявае Жужу?
Пакуль ніхто. Справа ў тым, што “Вясёлы Жужа” — гэта адкрыты фестываль-конкурс сярод дзяцей ад 3 да 11 гадоў, які другі год ладзіць Гальшанская школа мастацтваў. Жужу (працалюбівую пчолку) прыдумала дырэктар ДШМ Наталля Трот. Сёлета паспаборнічаць не толькі ў вакале, але і маляванні, мастацкім слове ды інструментальнай музыцы ў Гальшанах сабралося 400 дзяцей з усёй Беларусі. Конкурс ладзіўся за пазабюджэтныя сродкі ў рамках майскага фэсту “Гальшанскі замак”. Папулярнасць абедзвюх падзей — надзвычай яркіх і відовішчных — расце год ад года. Менавіта ля слаўных замкавых муроў юныя таленты нашай краіны пачынаюць верыць у свае сілы. Застаецца толькі пажадаць Наталлі Віктараўне сіл і цярпення ў далейшым “гадаванні” Жужы. “Мядовая” творчая справа — клапатлівая. А ў дырэктара яшчэ і асноўная дзялянка працы маецца — навучальная. Але, на радасць вучняў і іх бацькоў, Наталля Трот і з гэтым спраўляецца як мае быць. Перад навучальным годам школа займела новы дах і вокны. Неўзабаве будзе адрамантаваны і фасад школьнага будынка.
Далей
|
Рэха летняй пары
Успамін пра лета яшчэ доўга будзе грэць душу. Як для мяне, дык самым “гарачым” уражаннем стаў фестываль жывой музыкі “Камянецкі Драйв”, які ладзіцца ўжо пяты год. І што паказальна, маладзёжны праект ініцыяваў і рэалізаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Камянецкага райвыканкама на чале з Мікалаем Громікам. Інакш кажучы, нашым аддзелам, як бы яны ні скардзіліся на фінансавую нішчымніцу, — усё па плячы. Было б жаданне. А яно ёсць. Таму праект ажыццяўляецца за пазабюджэтны кошт. Сярод спонсараў — дзяржаўныя і прыватныя арганізацыі. Па словах Мікалая Громіка, на ўдзел у сёлетнім “…Драйве” было пададзена каля 200 заявак з Беларусі, Расіі, Польшчы. Цягам двух дзён у гарадскім парку выступіла два дзясяткі музычных калектываў. Набярыце ў пошукавіку “Камянецкі Драйв”, паслухайце, як гучыць рок (у тым ліку — і беларускамоўны) ля Белавежы, пераканайцеся ў якасці гуку і святла. Вы атрымаеце гарантаванае задавальненне і пачнеце збірацца да паездкі ў Камянец. Хтосьці слухае ўвосень вальс бастон і сумуе, я ж падпяваю гурту Slade і радуюся нават дажджлівым вераснем.
Далей
|
Ад яблыка да памідора
Лета — на фінішы, але творчае напружанне ў рэгіёнах не спадае. І справа не толькі ў дажынках, якія немагчыма ўявіць без удзелу клубных ды бібліятэчных работнікаў. У “рэпертуары” аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі хапае іншых мерапрыемстваў, што вызначаюцца якасцю ды арыгінальнасцю. Узяць да прыкладу, “Яблычны Спас” у Алашках. Гэтае абласное свята на Шаркаўшчыне даўно стала брэндавым. І ладзіцца яно ў вёсцы, дзе жыў і працаваў садавод Іван Сікора, які вывеў 500 гатункаў яблыкаў, сто — ігруш, займаўся вырошчваннем сліў, бэзу, ружаў. У Алашках ёсць музей садавода і сядзіба, якую ён узвёў сваімі рукамі. Побач — помнік яблыку (ёсць такі і ў райцэнтры, і на павароце да Алашак), сцэна. Падчас свята быў канцэрт, працавала кавярня, можна было купіць сувенір, пачаставацца яблыкамі. Словам, мерапрыемства атрымалася і якасным, і арыгінальным. Ушаноўваўся не толькі яблык, але і знакаміты селекцыянер. Падвойны брэнд для вёскі і раёна. Дадам толькі, што ў Алашках можна прыдбаць і саджанцы ўнікальных яблынь. Калі пра гэта даведаюцца ўсе зацікаўленыя, у тым ліку і інвестары, свята можа стаць рэспубліканскім.
Далей
|
Скарб са “Скарбніцы” па Кісялёва, 40
Менавіта па сталічнай вуліцы Кісялёва, 40, у зграбным двухпавярховым дамку, знаходзіцца навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў “Скарбніца”. Побач — царква Святой Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Такое суседства дырэктар “Скарбніцы” Марыя Тарайковіч лічыць невыпадковым. Святая Марыя падтрымлівае Марыю, якая разам са сваім калектывам працуе на “Векавыя традыцыі Беларусі”. Менавіта такі слоган упрыгожвае фасад не зусім звычайнага прадпрыемства.
Далей
|
Слова пра мову. Яшчэ адно. Не апошняе
Я цяпер нават не журналістам сябе пачуваю, а настаўнікам (па дыпломе і сямігадовай працы ў сталічнай СШ № 209). Пачуваю настаўнікам роднай мовы і літаратуры не ў старэйшых класах, а ў пачатковых, бо гаворка — пра рэчы элементарныя і зразумелыя, калі не ўсім, дык многім. Мы — беларускі народ, які збольшага размаўляе па-руску. Чаму так здарылася, даўно і ёміста патлумачылі іншыя. Як з сітуацыі выходзіць? Трэба вучыцца калі не любіць, дык паважаць тое, што засталося ад Скарыны і Каліноўскага, Купалы і Багдановіча, Чорнага, Танка і Брыля... Яны не ўмелі хлусіць, і я ім веру. Дык як навучыцца паважаць сваю мову? Пра гэта — і гаворка.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"