Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
“Халі-Хало” з міжнародным статусам
Наваполацкі штогадовы конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні “Халі-Хало” (назва дзіцячай гульні з мячом на выбыванне) ладзіцца з 1994-га. Так, быў ён спачатку гарадскім, узнікалі пэўныя “тэхналагічныя” перапынкі, але за апошнія гады справа змянілася карэнным чынам. Сёлета конкурс нават займеў статус міжнароднага, бо ў ім бяруць удзел вакалісты з Малдовы, Эстоніі, Украіны, Латвіі, Расіі, Румыніі. Пагадзіцеся, гэта важкая заяўка кіраўнікоў і работнікаў культуры Наваполацка, які прэтэндуе на статус наступнай Культурнай сталіцы Беларусі.
Далей
|
І тоны дапамогі
Урэшце прыйшоў ліст пра асобу. Загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела Палаца мастацтваў Бабруйска Наталля Чорная піша пра Сяргея Лукашэвіча, што 35 гадоў кіруе ансамблем танца “Юнацтва”. Гэты час яна назвала “цудоўнай ды шчаслівай гісторыяй творчага жыцця, якое ствараў ініцыятыўны чалавек, самаахвярна ўлюбёны ў сваю справу”. У выніку “Юнацтва” стала Заслужаным аматарскім калектывам
Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
“Мікеланджала” з бензапілой
Люблю нестандартныя лісты. Парадаваў, да прыкладу, настаўнік прафесійна-тэхнічнага каледжа гарпасёлка Відзы, што на Браслаўшчыне, Леанід Дзікцяроў. Ён, аказваецца, стаў рэжысёрам-пастаноўшчыкам мастацкага фільма, прэм’ера якога адбылася ў Відзаўскім ДК. Стужка, калі казаць сцісла, — пра магчымыя наступствы сужыцельства без шлюбу ў маладзёжным асяроддзі. Леанід кіруе прадзюсарскім цэнтрам, сам адшукаў сцэнарыста (Фёдар Палачанін з Докшыцаў), аўтараў музычнага афармлення і песень (Леанід Лаўрыновіч з Браслава і Вольга Беразень з вёскі Нурвянцы Браслаўскага раёна).
Далей
|
“Сумую па паху лазы”
Тэма ўзаемадзеяння кіраўніцтва раёна і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі — бясконцая ды надзвычай паказальная. Асабліва калі ўзаемадзеянне гэтае — узаемакарыснае, заснаванае на двухбаковым паразуменні. “К” пісала неяк, што менавіта ў такім шчыльным творчым саюзе дзейнічаюць работнікі культуры Глыбоччыны. Старшыня мясцовага райвыканкама Алег Морхат — аўтар многіх культурных пазабюджэтных праектаў, скіраваных на стварэнне станоўчага іміджу раённага цэнтра. Спачатку ўзніклі рэкламныя банеры ля горада, якія распавядалі пра тутэйшыя брэнды: “Вішнёвы фэст”, згушчонку, унікальныя абрады. Праект аказаўся доўгатэрміновым.
Далей
|
Дрэс-код для краязнаўства
Калі доўга не пішу пра бібліятэкараў і іхнюю клапатлівую кніжную справу, становіцца ніякавата. Не ў сваёй талерцы сябе адчуваю. Цяпер — якраз тая сітуацыя. Таму тэрмінова звязаўся з Віктарам Бузаноўскім, адзіным мужчынам-бібліятэкарам на ўвесь Асіповіцкі раён. А мо і на ўсю Беларусь. Віктар Антонавіч распавёў, што школа ў роднай вёсцы Градзянка ўжо зачынена, але чытачоў хапае, кніжнымі паступленнямі ён задаволены, а пэўныя школьнікі нават з мамамі ў бібліятэку прыходзяць. Узорнай у гэтым плане была сям’я Пятроўскіх. Аднак дзеці вырастаюць і раз’язджаюцца па свеце. А яшчэ ходзяць да Бузаноўскага пенсіянеры, бо на рэкламным шчыце ля ўстановы сярод бясплатных паслуг пазначана і такая: “Пагаварыць з бібліятэкарам”. Дарэчы, шчыт гэты днямі скралі. Кніжкі вучаць дабрыні толькі тых, хто іх чытае. І бібліятэкар перакананы, што злодзей — не ягоны кліент. Вось так мяняецца вёска. Якой бы была яна на сёння, каб не кніжніцы? Пра ўсё гэта і гаварылі вяскоўцы на бібліятэчным мерапрыемстве з нагоды Дня маці. Гэтае свята ў рэспубліцы стала галоўнай падзеяй апошніх дзён, што заўважна і па рэдакцыйнай пошце.
Далей
|
Дзень, як тыдзень, тыдзень, як год… культуры
Я толькі што з адпачынку. Хоць і вырас ля лесу, але столькі грыбоў як сёлета, ніколі не збіраў. Так што задавальненню няма мяжы! Люблю восень за выразнасць фарбаў, шчодрасць садоў і гародаў.
А тут як раз Аліна Санюк з Ашмянаў паведаміла пра традыцыйныя кастрычніцкія кірмашы. Нават цэны распісала. Кіло бульбы, да прыкладу, 30 капеек каштуе, а яблыкаў — рубель. Так захацелася гэтымі днямі ў Ашмянах пажыць! А яшчэ хрызантэмы прадаюцца. І акампанемент гандлю — незвычайны: канцэртныя нумары народнага ансамбля цыганскай песні раённага цэнтра культуры “Джана
Рома”. Уяўляеце, якія каляровыя ў Ашмянах кірмашы? Марыля Радовіч пазайздросціць!
А яшчэ восень — бясконцая крыніца натхнення, якое яна нязменна дорыць творчым асобам.
Невыпадкова Дзень работнікаў культуры адзначаецца ў кастрычніку, і святу дадаюць урачыстасці барва клёнаў ды золата бяроз.
Далей
|
І луста грачанага хлеба...
На маім вяку выязное пасяджэнне рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці ўпершыню ладзілася цягам трох дзён, два з якіх прыпалі на выхадныя. Прымаючы гасцей, дырэктарка Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра Святлана Каржук патлумачыла сітуацыю так: “Паглядзець трэба ўсё без спешкі, каб карысць была!” Ніхто і не аспрэчваў. А паглядзець было на што.
Далей
|
Што такое “атмасферны” музей?
Брэстчына: выязное пасяджэнне рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці
У гэтую паездку я выпраўляўся як вясковец-хутаранін на кірмаш: з неўтаймоўным жаданнем прывезці “поўны воз” ідэй ды ўражанняў, каб на доўгую зіму хапіла для разваг, супастаўленняў і аналізу сітуацыі, якая склалася на сёння ў клубнай рабоце. Сябры савета, што, як вядома, дзейнічае пры Міністэрстве культуры, працавалі гэтым разам на Брэстчыне. На прыкладзе чатырох раёнаў вобласці даследавалі дзейнасць клубнікаў, каб падрыхтаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні справы ў самых розных яе кірунках.
Далей
|
Паранены “Аўрорай”
Усё, што я напішу, хтосьці ўжо напісаў. Але хочацца ад свайго імя. Нашчадкам, так бы мовіць, на навуку. Я вырас у Савецкім Саюзе, але ніколі не быў прыхільнікам савецкага сацыялізму, калі словы не супадаюць з думкамі, а тым больш — са справамі. Акцябрацтва свайго не памятаю, хоць значок-зорачку з маленькім, але ўжо Леніным можна пры жаданні адшукаць сярод маіх патрэбных у гаспадарцы жалезак. А вось піянерскае дзяцінства — нібы і цяпер перад вачыма. З яго і пачаўся мой маўклівы супраціў. Маўчаў не я адзін, маўчала амаль уся краіна. Таго, хто спрабаваў гаварыць, што думае, доўга і ўпарта лячылі.
Далей
|
Мушкецёры караля ды гвардзейцы кардынала
Раз-пораз задаю начальнікам аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкамаў адзінае пытанне: “Хто для вас больш дарагі — клубныя работнікі ці бібліятэчныя?” Звычайна адказ такі: “Яны ўсе ў нас — цудоўныя!” Але гадоў дзесяць таму аднаго з кіраўнікоў літаральна прарвала: “Клубнікі — лепшыя! Бібліятэкары — гультаі, як ні ганяй!” І я яму паверыў.
Далей
Каментарыі (1)
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"