Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Дабрыні хачу! Кыс-кыс-кыс
Мяне выхоўвала, натуральна, мама, а расціла — котка. Звалі яе Моніка. Тады звышпапулярным быў тэлевізійны “Кабачок 13 крэслаў”, дзе абаяльная Вольга Аросева выконвала ролю пані Монікі. Мая котка была гэткай жа — добрай, мудрай і прыгожай. Калі гулялася са мной, ніколі не выпускала кіпцюры, таму ніякіх драпін на руках я не меў. А вось кацянят сваіх яна не расціла, а выхоўвала. Іншаму, калі дазваляў сабе лішняга, давала такога грымка, што ляцеў той з паўметра. Кацянят з ахвотай разбіралі мае сябры і сяброўкі, таварышы маіх бацькоў. Моніку ведалі ўсе, і яна была — у аўтарытэце.
Далей
|
Птушка на каванай жырандолі
Хтосьці скажа, што назва гэтага артыкула праставатая. Запярэчу. Яна якраз — пра знакавыя рэчы, што сталі для раёна сімваламі паяднання традыцыі і сучаснасці ў народным мастацтве. Чалавек-легенда Паўлюк Багрым стварыў, як кажуць, два знакамітыя вершы: адзін у слове — “Зайграй, зайграй, хлопча малы”, другі — у метале: жырандолю для касцёла ў Крошыне. Яна і па сёння здзіўляе багаццем аўтарскай фантазіі. Па каванай аздобе рвуцца ўверх жаўрукі, што ўвасабляюць неўтаймоўнасць творчых памкненняў. Але хопіць лірыкі.
Далей
|
Па кропельцы, па кропельцы…
Аднойчы ў вёску Мір Баранавіцкага раёна прыехала адна важная асоба. Палюбавалася домам культуры, што нагадвае палац, агледзела наваколле і запыталася: “Ну і дзе ваш Мірскі замак?” Дык вось, у баранавіцкім Міры ёсць процьма іншых цікавостак. Бадай самая галоўная — заснавальнік і кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь — узорнага тэатра эстрады “Кропелька” Ларыса ДОВЯТ.
Далей
|
Не “Cheese!” скажам разам, а “Сы-ы-р-р!”
Эканамічныя магчымасці Слаўгарадчыны можна дакладна ахарактарызаваць толькі некалькімі фактамі. Частка ўстаноў культуры тут і па сёння мае пячное ацяпленне. У раёне няма мабільнай бібліятэкі. Аўтаклубаўская замена толькі ўзмацняе праблему рэабілітацыі краю, што знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага ўплыву. І яшчэ. Насельнікаў гасцініцы ў той дзень адміністрацыя папярэдзіла: “З-за аварыі ноччу будзе адключана вада, магчыма і адключэнне ацяплення”. І толькі неймавернымі высілкамі камунгасаўцаў вада пад раніцу з’явілася, а ацяпленне ўвогуле не спынялася. Вось пра гэткія ж высілкі, толькі ў сферы рэгіянальнай культуры, і пойдзе гаворка.
Далей
|
Была ў мамы бібліятэка
А цяпер — партрэцік канкрэтнай асобы ад мясцовай культуры. Кандыдатуру прапанавала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Шаўцова. Знаёмцеся: бібліятэкар з Рудні Алена
Вараб'ёва. Яна са мною і рэцэптамі сваіх сыроў падзялілася, і пра ўласнае жыццё мне распавяла. Я гэтыя расповеды паспрабаваў звесці ў адно. Жыццё ж пражыць — што сыр зварыць. А свой найлепшы Алена Мікалаеўна яшчэ не згатавала.
Далей
|
Піліпаўскія папрадухі ды кудзялькі
У нашу рэдакцыю зайшоў Іван Спосабаў і распавёў, што Мінскі гарадскі кінаклуб Уладзіміра Высоцкага, заснавальнікам і кіраўніком якога ён з’яўляецца, запланаваў шэраг мерапрыемстваў да 80-годдзя з дня нараджэння вялікага барда і артыста. 21 снежня ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна пройдзе баль-маскарад, а 17 студзеня ў ДК МТЗ — канцэртная праграма “Мой фініш — гарызонт”. Падчас гэтых мерапрыемстваў песні Высоцкага выканае Аляксей Нежавец.
Далей
|
І можна пасядзець на дзяжы
Трошкі крыўдна становіцца, калі праглядаеш рэдакцыйную пошту і бачыш: хтосьці з работнікаў культуры турбуецца за імідж свайго раёна і дасылае інфармацыі рэгулярна, а хтосьці з месяца ў месяц ігнаруе гэтую магчымасць. Відаць, залежыць тут усё ад маштабаў падпіскі на “К”. Рэгулярна друкуецца ў газеце той, хто пастаянна яе чытае. З гэтай нагоды ўзрадавала тое, што прыйшла ўрэшце навіна з Шуміліншчыны (лепей позна, чым ніколі). Дырэктар Шумілінскага раённага дома рамёстваў Анжэла Сяргеева паведаміла пра тое, што метадыст-майстар па саломкапляценні Наталля Сцержанкова стала сёлета найлепшым майстрам традыцыйных рамёстваў Віцебшчыны. Яе павукі-абярэгі, па словах кіраўніка ўстановы, лічацца надзвычай самабытнымі і арыгінальнымі.
Далей
|
Ветракі і скрыпка Паганіні
Пачнем з надзвычай важнай асобы. Пра Міхаіла Солапава — настаўніка і прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, заслужанага дзеяча мастацтваў краіны, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, кавалера ордэна Францыска Скарыны — напісала Наталля Кардашова, выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхаіла Глінкі. У гэтай установе прайшоў канцэрт, прымеркаваны да 93-годдзя Міхаіла Рыгоравіча.
Далей
|
Рамяство ад Бога і зямлі
Феміністкі будуць задаволеныя. Гаворка пойдзе пра жанчыну-прыгажуню, якая прафесійна займаецца ганчарнай справай. Даволі рэдкі выпадак на беларускіх абшарах. Гліна — не надта далікатны матэрыял, таму рамяство глінамеса збольшага — прэрэгатыва мужчын. Людміла КАВАЛЬЧУК — шчаслівае выключэнне. У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці цяпер працуе выстава яе керамічных работ. Варта дадаць і тое, што кераміст працуе ў ганчарных майстэрнях Віцебскага цэнтра народных рамёстваў
і мастацтваў “Дзвіна”.
Далей
|
Не асабістая сціпласць, а прафесійнае лідарства!
Пагаворым пра асобу работніка культуры. Пра тое, што яна заўжды павінна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. І ўсе мерапрыемствы, якія ладзяцца сёння ў бібліятэках, клубах, музеях, дамах рамёстваў, павінны будавацца на спалучэнні “фактаў жыцця і фактаў мастацтва”. Тэма, прама скажам, няпростая, праблемная. Так, няма культуры без асоб, якія кладуць жыццё на алтар народнага мастацтва. Але ці шмат у нас фестываляў, конкурсаў, устаноў, якія носяць імя выбітнага работніка культуры: музыканта, фалькларыста, кіраўніка аддзела? Адзінкі! Брэсцкая харэаграфічная школа мастацтваў імя Вячаслава Пагодзіна, Веткаўскі музей стараабрадніцтва і народных традыцый імя Фёдара Шклярава, ды ў Асіповічах раённы фальклорны фестываль наступнага года збіраюцца назваць імем колішняга начальніка аддзела культуры Васіля Налівайкі. Калі і ёсць дзе іншыя прыклады,
я пра іх не ведаю.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"