Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Досвед: мы — вам, вы — нам
З 24 па 28 красавіка Магілёў сустракае VI Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”.
Форум, арганізатарамі якога сталі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі аблвыканкам і Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы, за шэсць гадоў стаў іміджавым для нашай краіны і жаданым для знаўцаў ды аматараў традыцыйнай спадчыны.
Далей
|
Пра любы край
24 — 25 красавіка ў Любані пройдзе рэспубліканскі навукова-практычны семінар “Любанскі край на гісторыка-культурнай карце Беларусі”. Мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы. Арганізатары — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Любанскі райвыканкам.
Далей
|
Свістулька грошам — не перашкода
Дырэктар Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярына Лабука ў абыход усіх забабонаў і прымхаў так прарэкламавала навінкі Міжнароднага фестывалю песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”: “Сімвалам мерапрыемства стала свістулька, зробленая па традыцыях знакамітай майстрыхі Ганны Марачовай. Нават думаем музей адпаведны стварыць. І не верце, што ад свісту грошай не будзе. У маёй уласнай калекцыі, да прыкладу, каля трыццаці свістулек. І нічога кепскага ад гэтага не адбываецца”. Напярэдадні фестывальнага сезону гаворка ў Прэс-цэнтры Дома прэсы ішла пра імпрэзы, святы і конкурсы, канвеер якіх пачне набіраць абароты літаральна праз лічаныя тыдні.
Далей
|
Падарунак філатэлістам і не толькі
23 сакавіка Наваполацк прыцягнуў узмоцненую ўвагу і філатэлістаў, і аматараў нестандартных культурных падзей. У гэты дзень адбылося ўрачыстае гашэнне маркі “Наваполацк — культурная сталіца Беларусі”. Дызайн мастацкага маркіраванага канверта распрацаваў кіраўнік гарадскога архітэктурнага бюро Аляксандр Пісарук.
Далей
|
А ў вас ёсць Парк пацалункаў?
Даўно не было навін з Калінкавіцкага раёна. А тут акурат згадаў, як у 2009 годзе наведваў гэты край, і прыемна здзівіўся таму, што ў аграгарадку Сырод разбілі сквер пад назвай “Пацалунак” (назва выразана на драўлянай паркавай браме), прызначаны для шчырых сустрэч добрых сяброў, таварышаў, аднадумцаў. Нічога аналагічнага раней нідзе не бачыў. І ўвогуле ў Сыродзе нават жывёлагадоўчыя фермы выглядаюць як творы мастацтва: фасад кожнай распісаны мясцовымі талентамі. Уражанне такое, што не ў вёску заязджаеш,
а ў карцінную галерэю… Ці захавалася гэтая прыгажосць?
Далей
|
Смяяліся клоўны ў Бабруйску
Дзіўная справа! Яшчэ авітаміноз не адпусціў, а ціхі ручай рэдакцыйнай пошты пераўтварыўся ў вірлівую раку. “Паўнаводнасць” яе павялічылася ці не ўтрая. Так пачынаецца паводка на Палессі. Калі падумаць, тлумачэнне з’яве — простае. Вясна, як спяваў Уладзімір Высоцкі, нібыта з палону вырвалася, агаломшыла сонейкам і цеплынёй, абудзіла фантазію, падвоіла творчасць. Так што піце з гэтай ракі пад назвай “Інфармацыя”.
Далей
|
На маршрутах — бібліяровар!
У рэдакцыі іншым разам мяне абвінавачваюць у непрыхаванай любові да культуры Рагачоўскага раёна. Маўляў, ці можна такім адналюбам заставацца? Заўжды адказваю: не толькі можна, але і неабходна. Я ж раён не за блакітныя вочы тамтэйшых дзяўчат вылучаю (хоць і гэта, згодны, прычына важкая), а за актыўную дзейнасць — у тым ліку, і па атрыманні еўрасаюзаўскіх грантаў. Уявіце, Рагачоўшчына, якая ўдалечыні ад межаў Шэнгена, навастрылася аргументавана пераконваць іншаземцаў-партнёраў у важкасці ўласных праектаў! Па словах мясцовага начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Міхаіла Зайцава, такіх праектаў — ужо больш за два дзясяткі, і агульная сума іх фінансавання з Еўрасаюзу дасягае недзе 550 тысяч еўра. Між тым, я бываў у раёнах, дзе пра такую магчымасць хоць і чулі, аднак прадметна пытаннем яшчэ нават і не займаліся.
Далей
|
Ці ўтрымлівае збанок архетып?
Люблю людзей з разумнымі рукамі. Ткачоў, цесляў, краўцоў, глінамесаў, лозапляцельшчыкаў… Лічу, яны мацуюць нацыянальную бяспеку краіны (слова “нацыянальную” — ключавое). У кожным ручніку, поясе, збанку-гладышы, калі яны зроблены па спаконвечных беларускіх традыцыях, закладзены наш код-архетып, спрагназавана жыццё роду, уключаны ў работу абярэг, што спрыяе захаванню менталітэту і росту дабрабыту. Традыцыя — той цэмент, які яднае народ у нацыю. Народ можна знішчыць: адымі мову, плюнь на традыцыю, забудзь на тое, кім быў прадзед — і вось ужо кожны выжывае паасобку. А нацыя — невынішчальная.
Далей
|
Два паўшар’і менеджара
28 сакавіка кафедра менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў адзначыла 25-годдзе. З гэтай нагоды ў бібліятэчнай канферэнц-зале БДУКіМ зладзілі круглы стол на тэму: “Сацыякультурны менеджмент: шляхі ўдасканалення падрыхтоўкі кіраўнікоў для сферы культуры і мастацтва”. У ім бралі ўдзел выкладчыкі, колішнія выпускнікі, сённяшнія магістранты, калегі з іншых ВНУ.
Кафедра гэтая — ці не самая родная для аддзела рэгіянальнай культуры “К”. Прынамсі, менавіта сюды я хадзіў цягам мінулага года як на працу. Вучыўся сам (дзякуй загадчыку кафедры Алене Макаравай і яе калегам!), пастараўся, каб такую ж магчымасць займелі і чытачы з райцэнтраў і вёсак. Так на нашых старонках з’явілася рубрыка “Лабараторыя” пра новыя тэхналогіі культурна-дасугавай дзейнасці, пра якасна новыя формы працы у клубах, бібліятэках, музеях.
У сённяшняй публікацыі мы вырашылі даць тыя ўрыўкі з выступаў на круглым стале, якія актуалізуюць ролю менеджменту і яго тэхналогій, утрымліваюць праблемы і парады па іх ліквідацыі.
Далей
|
Дзякуй, куфэрак!
Бліскучы празаік Барыс Сачанка здзіўляў калег тым, што з усіх без выключэння камандзіровак прывозіў кнігі. Чамаданамі! І не асабліва турбаваўся, ці памесцяцца яны на хатніх паліцах. Маўляў, чалавек і тысячы ягоных кніг заўжды знойдуць паразуменне ў прасторы, часе і філасофскім асэнсаванні матэрыі. Такім жа неўтаймоўным збіральнікам папяровых выданняў стаў і пляменнік Сачанкі — Барыс Пятровіч, таксама
не абы-які празаік. Такіх з часін Максіма Багдановіча называюць Кніжнікамі.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"