Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Мо нам лепей насценгазету рабіць?
Возьмем на ўзбраенне логіку. У ідэале сённяшні наклад “К” павінен адпавядаць агульнай колькасці ўстаноў і арганізацый культуры. Зразумела, што ідэал — мэта заўжды недасягальная. Суровая проза культурнага жыцця патрабуе ўлічваць тое, што аптымізацыя не спыняецца, што бібліятэка, клуб ды школа мастацтваў часцяком знаходзяцца пад адным дахам (хоць гэта, на мой погляд, не прычына выпісваць на адзін адрас толькі адзін асобнік нашай газеты), што публічныя бібліятэкі аб’ядноўваюцца са школьнымі, што ў выніку інтэгравання ўзнікаюць бібліятэкі-клубы і клубы-бібліятэкі. Нават калі груба адмінусуем усё гэта, застанецца каля, умоўна кажучы, шасці тысяч арганізацый ды ўстаноў. З сумам канстатую, сённяшні наш наклад далёка не такі.
Далей
|
Канкрэтныя мэты “Вытокаў”
Мы шмат пісалі і пішам пра рэгіянальны фестываль народнай творчасці “Веснавыя колеры”, заснавальнікам якога стаў (светлая яму памяць!) колішні начальнік аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама Васіль Налівайка. Гэты, можна сказаць, імянны фэст займеў днямі стрыечнага брата: адкрыты фальклорны фестываль “Вытокі”. Ініцыятарам яго з'яўляецца сённяшні кіраўнік мясцовага аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірына Раманчук. Цудоўны доказ пераемнасці традыцый.
Далей
|
Вялікі рэспект малой радзіме
У мяне не атрымалася прыгадзіцца там, дзе нарадзіўся. Чарнобыльская бяда, нараджэнне сыноў, страх за іх лёс пераўтварылі веткаўца ў мінчука. Пасля пярэбараў жыву з перакананнем, што Ветка дэлегавала мяне ў сталіцу ўпаўнаважаным па інфармаванні беларускага насельніцтва пра стан спраў на веткаўскіх абсягах. Гэта, так бы мовіць, доўгатэрміновы абавязак. У Год малой радзімы, па маім перакананні, падыходы да творчасці варта перагледзець у бок большай аналітычнасці і павышанай адказнасці за тое, пра што пішаш.
Удакладню. У рэдакцыйнай пошце я хацеў бы рэгулярна бачыць не толькі навіны пра канцэрты з нагоды Года малой радзімы, але і грунтоўныя матэрыялы пра перспектывы развіцця малой радзімы, пра тыя праблемы, што працэсу замінаюць. Хто як ні ўраджэнцы гэтых населеных пунктаў ведаюць пра сапраўдны стан спраў у роднай глыбінцы?
Далей
|
Вярнуць наклад “К”!
Абсалютна незразумелая для мяне тэндэнцыя. Як толькі набліжаецца наша прафесійнае свята — Дзень друку ў Беларусі, што адзначаецца 5 мая, дык імгненна падае наклад “Культуры”. Ніякім чынам не хачу сказаць, што гэта — своеасаблівы падарунак рэдакцыі ад удзячных чытачоў. Але разабрацца ў сітуацыі не пашкодзіла б. Апошнія гады мы ўзмоцненымі намаганнямі даводзілі работнікам культуры, што наша газета — выданне для прафесіяналаў. Вельмі не хочацца абвяргаць саміх сябе. І тлумачэнні наконт малых заробкаў тут таксама падаюцца недарэчнымі. Натуральна, заробкі — малыя. У нас яны таксама вышынёй не вызначаюцца. Але гарантуем: “Культура” пабачыць свет пры любым фінансавым раскладзе. У самы бліжэйшы час зоймемся больш грунтоўным аналізам таго, хто вінаваты і што варта рабіць.
Далей
|
Гракі, якія ніколі не адляталі
Наяўнасць пры бібліятэках батлеек ці лялечых тэатраў — не вялікая рэдкасць. А вось тым, што пры такой установе актыўна дзейнічае “дарослы” самадзейны тэатр, ды яшчэ са званнем “народны”, пахваліцца можа, бадай, толькі Гомельская абласная бібліятэка. Тэатр называецца “Гракі”. Калі я па раёнах пытаюся ў маладых бібліятэкараў, навошта патрэбна бібліятэцы такое стварэнне, адказ дае далёка не кожны. І гэта насцярожвае. Тым больш, што тлумачэнне — на паверхні. “Гракі” — птушкі веснавыя, жыццярадасныя, і з дапамогай сцэнічнай мовы прапагандуюць яны слова, літаратуру, кнігу.
Далей
|
Зацішша перад бурай. Ці не так?
Вельмі мала цікавай інфармацыі, якая па агульнарэспубліканскай значнасці выйшла б за межы двух-трох радкоў, стандартных для нашага агляду. Тлумачэнне тут адно: няма ў раёнах адмысловых падзей. Часовае зацішша перад фестывальнай бурай? Вельмі спадзяюся, што так. Аднак не толькі фестывалямі адметныя нашы раёны. Дзе доўгатэрміновыя праекты, дзе піяр-акцыі, тэатралізацыі ды прэзентацыі, што пакідаюць пасля сябе розгалас? Няўжо і пра іх не карціць напісаць? Хвалім жа не сябе, а сваю родную культуру.
Далей
|
Ветка — ужо не мая
Я — перасяленец. Ніколі не саромеўся гэтага “статуса”, бо ні ў каго нічога не скраў. Скралі ў мяне: лес, рэчку, азёры і веткаўскія аблокі над веткаўскім балоннем. І калі здарылася магчымасць перасяліцца ў Мінск і хоць нейкім чынам выратаваць сыноў ад уплыву радыяцыі, мы з жонкай гэтую магчымасць выкарысталі. Мінула 27 гадоў.
Натуральна, час ад часу наведваю малую радзіму, шматлікіх сяброў і знаёмых. Як журналіст, які спецыялізуецца на стане раённага культурнага развіцця, маю цудоўныя падставы для параўнання і аналізу. Дык вось, у маім асабістым рэйтынгу Ветка па знешнім выглядзе і культурным змесце займала сярод іншых раённых цэнтраў 118-е, апошняе месца.
Далей
|
Гарбузовы рай + Кавуновы фэст
Пачну з крытычнай заўвагі. Магілёўскаму форуму, які досыць даўно вывучае традыцыйную культуру ў міжнародным кантэксце, час задумацца аб рэалізацыі сумеснага міжнароднага знакавага праекта. Думка гэтая, як кажуць, даўно лунае ў паветры. І я па-журналісцку рады, што сёлета прапановы канкрэтных
агульных захадаў пачалі гучаць не толькі падчас навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнаму касцюму, але і ў кулуарах форуму.
І сапраўды, ва ўзросце магілёўскай міжнароднай акцыі здольнае ды таленавітае дзіця выпраўляецца ў школу, распачынаючы якасна новы віток свайго жыцця. А форум ужо красамоўна давёў, што ён здатны на самыя розныя праявы самавыражэння.
Далей
|
Сякера за лаўкай ці ў лаўцы?
У нумары “К” ад 14 красавіка быў змешчаны мой артыкул “Ці ўтрымлівае збанок архетып?” пра Лагойскі раённы дом рамёстваў. Спадабаліся мне тамтэйшыя майстры вельмі. Але гаворка не пра тое. У пятніцу галоўны рэдактар паклаў мне на стол ліст ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага райвыканкама Яўгеніі Паляшчук і загадаў: “Рэагуй!” Рэагую.
Далей
|
“Будзем трымацца да апошняга”
Загаловак, пагадзіцеся, нагадвае зводку з тэатра вайсковых дзей. Амаль так яно і ёсць. Аптымізацыя не церпіць слабых. Толькі зазяваешся — і пасля скасавання крамы знікаюць бібліятэка, клуб. На вёсцы можна ставіць крыж.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"