Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Яўген РАГІН ( 1052 cт. ) |
Высокі градус
Самадзейныя сіноптыкі з Акцябрскага сцвярджаюць: сённяшняя суботняя спёка ў гарадскім пасёлку перавышае агульнарэспубліканскую тэмпературу градусаў на пяць. Прычыны няўмольнага пацяплення відавочныя: сталіца Х Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва спявае і танчыць літаральна без перапынку. І ўсё гэта — у атмасферы сапраўднага гарачага сяброўства. Адсюль і павышаны напал юбілейнай “Берагіні”.
Далей
|
Чатыры палаткі і восем баракаў
Я думаў усё будзе проста. Колькі радкоў пра першых будаўнікоў Наваполацка, колькі радкоў пра сённяшні культурны стан горада-юбіляра, які здолеў займець на бягучы год сталічны статус — вось і гатова інфармацыя. Наваполацк ствараўся як буйны вытворчы і культурны цэнтр, такім і застаецца, у гэтым кірунку і развіваецца. Факт, здавалася б, дастаткова шараговы. Але…
Далей
|
Праграма для талентаў
29 мая ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі намеснік Прэм’ер-міністра краіны Васіль Жарко сустрэўся з навучэнцамі і студэнтамі, якія перамаглі ў міжнародных прадметных алімпіядах, творчых конкурсах і фестывалях, з лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Далей
|
Савецкая, 54: вас чакаюць!
Брэст. Пешаходная вуліца Савецкая. Калі дзень святочны ці выхадны, мінакоў тут вельмі шмат. Усе жыццю радуюцца. Можна кавы папіць, музыку паслухаць. Шляхетная вуліца шляхетнага горада. А па адрасе Савецкая, 54 вас асабліва чакаюць. Менавіта тут ад Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра працуюць у адным будынку мастацкая галерэя і сувенірная крама “Скарбніца”.
Далей
|
Дварэц з трускаўкамі
Аграгарадок Дварэц Лунінецкага раёна сёння — ягадны рай. Побач праходзіць аўтатраса М-10, якая лучыць Беларусь з Расіяй. Таму і гандлёвая плошча тут адна з самых вялікіх у наваколлі. Водар клубніц стаіць неверагодны. Іх закупляюць фурамі. А яшчэ і май з пачаткам лета аказаліся спрыяльнымі для ўраджаю трускавак (такая назва клубніц мне больш даспадобы). Кіло ягад у Дварцы, як сцвярджаюць мясцовыя знаўцы, каштуе гэтымі днямі 50-80 капеек. І як пераконваюць тыя ж знаўцы, пры дбайным падыходзе да ягаднай справы ёю можна займацца цягам усяго лета. Аднак не толькі гандлёва-камерцыйны сэнс мае дадзенае пытанне.
Далей
|
Куплю білет да Кнігаграда
Адна з галоўных культурных падзей чэрвеня — Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” ў гарпасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне. Фэст гэты — своеасаблівая мадэль будучай шчаслівай ды заможнай Беларусі. Заможнай у першую чаргу сваёй духоўнасцю, пераемнасцю векавых традыцый ды дакладным веданнем каранёў. Пакуль жа мы толькі імкнемся да ідэалу. Метадыст мясцовага Цэнтра культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага Людміла Вырвіч прэзентавала невялічкі перадфестывальны агляд. Вось, да прыкладу, як падрыхтаваліся да знакавай падзеі бібліятэкі раёна.
Далей
|
Бонус заўчаснага лета
З маем, пагадзіцеся, нам пашанцавала. Ці не ўвесь месяц прырода прапаноўвала майстар-класы пяшчоты і цяпла. Як бачна па рэдакцыйнай пошце, нашы работнікі культуры напоўніцу выкарысталі бонус заўчаснага лета. Да прыкладу, на базе дзіцячай школы мастацтваў горада Бярозаўка (Лідскі раён) распачаўся другі рэгіянальны конкурс-пленэр “Нёманская зямля”. Да слова, Бярозаўская ДШМ месціцца ў гістарычнай пабудове — у былым маёнтку заснавальніка шклозавода “Нёман” Юліуса Столе.
Далей
|
Дні, Перамогаю асветленыя
Мой дзед Сцяпан Рагін адзначаў дзень нараджэння 9 мая. Паважаючы ягоныя заслугі, мяне вызвалялі ад дэманстрацый. І мы ўсе, сваякі ды родзічы, збіраліся ў яго зранку. Дзед любіў слухаць ваенныя песні Высоцкага. Называў яго “хрыпатым”, але паважаў за дакладнасць слова. Дэфіцытныя запісы прывозілі з Масквы ягоныя сыны, мае дзядзькі. Калі дзеда не стала, я стаў хадзіць 9 мая на могілкі. Адносіў кветкі маёру Рагіну, згадваў ягоныя аповеды, імкнуўся зразумець, па якіх законах мы дамагліся Вялікай Перамогі менавіта ў час вясновай квецені. Як бы там ні было, але гэтае свята застаецца для мяне самым пашанотным і важным. Да слова, сёлета ў Ветку на могілкі я ездзіў разам са старэйшым сынам Сцяпанам.
Вярнуўся з чарговай камандзіроўкі, убачыў вялізную колькасць паштовых лістоў, прысвечаных святу пераможнай вясны — і зноў згадаў дзеда.
Далей
|
Дзякуй, хлопцы! Дзякуй, паэты!
19 мая ўпершыню пабываў на літаратурным фестывалі “Агмень” імя Анатоля Сыса. Ладзілася свята на падворку роднай хаты паэта ў вёсцы Гарошкаў, што ў Рэчыцкім раёне. А непадалёк ад Гарошкава месціцца вёска Заспа — тут нарадзіўся і пахаваны паэт Віктар Стрыжак. Ягоную магілку наведаў таксама ўпершыню. Даўно хацеў гэта зрабіць, бо адчуваю сябе перад хлопцам вялікім даўжніком.
Далей
|
Цяжка толькі першыя сто гадоў
— Заходжу аднойчы ў РДК, бачу шыльду на дзвярах — “Народны тэатр”. Адчыняю — рэпетыцыя. І рэжысёр Валянцін Ермаловіч крычыць: “Калі вы ў тэатр, дык заходзьце і дзверы зачыняйце!” Я зайшоў… “Лічуся на сёння адным са старэйшых самадзейных артыстаў Краснапольшчыны”, — распавёў банкаўскі ахоўнік Іван Ткачоў. І дадаў: “Не бойцеся адчыняць невядомыя дзверы”. Аматарская сцэна нараджае не толькі філосафаў.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"