Аўтары
Аўтар Павел САЛАЎЁЎ ( 70 cт. )Prof-партфоліа № 38 / 1529 за 2021-09-17
Храм ведаў над Нёманам
У час святкавання Дня бібліятэк, які сёлета амаль супаў з Днём народнага адзінства, працягваем расказваць пра Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку. Выбрана яна не выпадкова — доўгі час рэгіён знаходзіўся пад кіраўніцтвам польскай улады. Цяпер жа, калі Беларусь незалежная і непадзельная краіна, гродзенскі “храм ведаў” гатовы задаволіць любую цікавасць наведвальнікаў, у тым ліку пра тагачасную гісторыю. Да таго ж менавіта 17 верасня Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага адзначыць свой 191 дзень народжання.
Далей
|
"К" інфармуе № 37 / 1528 за 2021-09-11
Храм ведаў над Нёманам
У гэтым месяцы ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы адзначаюць два святы: 15 верасня прафесійнае — Дзень бібліятэк Беларусі, і 17 верасня — у Дзень народнага адзінства — 191 год са свайго заснавання. Сустракаць свой дзень народзінаў і Рэспубліканскую ўрачыстасць тут будуць адмысловымі выставамі і мерапрыемствамі.
Наведаўшыся ў найстарэйшы ў краіне храм ведаў над Нёманам, “К” высветліла, што ён — сапраўднае ўпрыгожванне старажытнага Гродна. А па словах маладой дырэктаркі бібліятэкі Марыны Эдвардаўны Ігнатовіч, тут падабраўся калектыў, які працуе для чытача і можа задаволіць любы яго запыт.
Далей
|
№ 35 / 1526 за 2021-08-27
«Адукацыя ў сферы культуры. Толькі эфектыўныя рашэнні»
Здавалася б, звычайны цэнтр дадатковай падрыхтоўкі дзяцей у беларускім правінцыйным горадзе. Але толькі стыпендыятаў Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі ў Навагрудскай дзіцячай школе мастацтваў дваццаць шэсць чалавек!
Далей
|
Назапасілі летняга настрою
Вось пакрысе і канчаецца лета, забіраючы цёплае надвор’е і пакідаючы сонечныя ўспаміны аб сабе. Але яшчэ ёсць час выехаць за горад з сям’ёй або кампаніяй сяброў, каб назапасіць уражанняў. Менавіта гэта зрабілі і супрацоўнікі Міністэрства культуры на мінулых выхадных у рамках Рэспубліканскага турзлёту органаў дзяржаўнага кіравання, размясціўшыся на базе адпачынку “Высокі бераг” на Стаўбцоўшчыне. А каб разнастаіць адпачынак, усім камандам прапанавалі конкурсы — актыўныя і крэатыўныя.
Далей
|
№ 31 / 1522 за 2021-07-31
Бягучыя пытанні і новыя справы
27 ліпеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
|
Традыцыі № 36 / 1527 за 2021-09-04
Капліца ў памяць пра сівую даўніну
“Воіны Бога прыйшлі па мяне…” — гэтымі словамі пачыналася малітва пана-латніка Яраша Раўбіча, героя рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, калі ў кульмінацыі твора яго прыйшлі забіваць бандыты. Кожны, хто чытаў гэтыя словы, упэўнены, не мог не здрыгануцца. Але, здагадваючыся, што многія па-мастацку пераапрацаваныя вобразы “Каласоў…” адбываліся рэальна, не кожны ведае, што пан Раўбіч быў правобразам багушэвіцкага шляхціца Баляслава Свентаржэцкага. Жорсткі нораў, узяты ад маці, багаты маёнтак, дзе магло сабрацца шмат гасцей, перажыванні ў сувязі з паўстаннем 1863 года… А вышэйпрыведзеная малітва, якую паны-латнікі чыталі толькі перад смерцю, па душэўнаму ўздзеянню можа стаяць побач хіба з сузіраннем фамільнай капліцы-пахавальні сям’і Баляслава ў Багушэвічах, якая, нягледзячы на складаны лёс, усё ж няблага захавалася.
Далей
|
Рэпарцёрскі марафон № 33 / 1524 за 2021-08-14
Жыровіцкі манастыр. Рэстаўрацыя крок за крокам
Гісторыя Жыровіцкага манастыра самабытная і адметная: больш за 550 гадоў таму тут адбылося яўленне Божай Маці, пра якое сведчыць знакамітая ікона і крыніца. Драўляная царква, якую пабудаваў на месцы знаходжання цудатворнага абраза падскарбі Аляксандр Солтан, праіснавала да 1520 года, калі пацярпела ад пажару. Тады ў вогнішчы знікла і ікона. Але ў тым жа годзе ікона зноў была здабыта. Неўзабаве тут пабудавалі каменны храм, пры якім пачаў узнікаць манастыр… Цяпер у Жыровіцкім комплексе ёсць братэрскія карпусы і некалькі цэркваў — старажытныя будынкі, якія захоўваюць сваю частку гісторыі гэтага месца. І надзённая задача, якая стаіць сёння перад беларускім грамадствам, гэта захаванне ўсіх аб’ектаў і абавязковая рэстаўрацыя таго, што патрабуе гэтага.
Далей
|
Соцыум № 32 / 1523 за 2021-08-07
Помнік выратуюць агульна, але без ключавой падтрымкі дзяржавы не абыдзецца
Сёлета 11 мая адбылося надзвычайнае здарэнне, якому так ці інакш спачувае ўся Беларусь. На даху Будслаўскага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўзнікла ўзгаранне. Яно пашкодзіла купал, цагляныя канструкцыі, а вада, якой тушылі пажар, заліла касцёл да сутарэнняў. Будынак храма XVIII стагоддзя з’яўляецца помнікам гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, таму яго рамонт — адна з найважнейшых задач неабыякавых грамадзян нашай краіны, а таксама ўлады.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 31 / 1522 за 2021-07-31
Адданы музыцы і свайму аркестру
Ведаеце, чаму аркестр імя Жыновіча застаецца вядомым і папулярным на працягу больш як 90 гадоў? Таму што тут працуюць такія ўнікальныя людзі, як Аляксандр Крамко. Аляксандр Яўгенавіч, дырыжор і саліст аркестра, па сумяшчальніцтве прафесар Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, па ўласным прызнанні, не можа сядзець без працы. Нават падчас адпачынку яго дні звязаны з музыкай. Калі не робіць аранжыроўкі, дык сам практыкуе на шматлікіх інструментах або проста слухае ўлюбёную музыку самых разнастайных стыляў.
Далей
|
Ёсць пытанне ! № 31 / 1522 за 2021-07-31
“Берагіня” паміж вечнай рэчкай жыцця
У палескай Рудабелцы, гарадскім пасёлку Акцябрскі, 24 ліпеня ў 11 раз прайшоў адметны яскравы Рэспубліканскі танцавальны фестываль “Берагіня”, які ладзіцца раз на два гады. Мерапрыемства гэта — сапраўдная перлінка ва ўсім беларускім культурным асяродку, бо яго задача паказаць не шоу, а сабраць калектывы, якія выконваюць аўтэнтычныя танцы пад спеўны і музычны акампанемент. І самае цікавае, што нават сярод дзяцей, падлеткаў і моладзі сёння хапае аматараў народнага мастацтва. Па падліках арганізатараў мерапрыемства, яно сабрала каля 300 чалавек, якія выступалі на канцэрце і ў рамках конкурсу. Галоўная місія падзеі — папулярызаваць, у прыватнасці, народны побытавы танец кожнага з рэгіёнаў краіны, якія шмат чым адрозніваюцца адзін ад аднаго, захаваць традыцыі нашых прашчураў, абмяняцца досведам работы з моладдзю.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|