Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )"Славянскі базар — 2019" № 23 / 1410 за 2019-06-08
Ваня ЗДАНЮК: “Буду ламаць стэрэатыпы”
Хутка пра Ваню ЗДАНЮКА будуць казаць на ўсіх тэлеканалах — час “Славянскага базару ў Віцебску” блізіцца. Менавіта Ваня (а не Іван) сёлета прадставіць Беларусь на XXVIII Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск — 2019”. Конкурсы для яго справа даволі звыклая — іх было нямала, хаця артыст яшчэ зусім малады і вучыцца на трэцім курсе БДУКіМ. Але ж спевам і выступленням на сцэне ён прысвяціў амаль усё жыццё! І вось узятая новая вяршыня —
у канкурэнтнай барацьбе здабытае права выступаць на конкурсе ў Віцебску і 13 — 14 ліпеня змагацца за Гран-пры. У дзень “Славянскага хіта” Ваня Зданюк у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі выканае новую песню аўтарства Uzari, а ў дзень “Сусветнага хіта” прагучыць песня групы Imagine Dragons. Жадаем нашаму маладому артысту ўдачы!
Далей
|
Соцыум № 22 / 1409 за 2019-06-01
Апгрэйд ва ўсіх сэнсах
“Нават самы доўгі шлях пачынаецца з першага кроку, і гэты самы складаны крок мы зрабілі”, —
заявіў на нядаўняй сустрэчы з журналістамі генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Уладзімір Карачэўскі. Чым цяпер жыве кінастудыя, чым будзе радаваць у бліжэйшы час, якія цікавыя і нават грандыёзныя праекты нас чакаюць?
Далей
|
art-блог № 22 / 1409 за 2019-06-01
Галасы муз у суправаджэнні аркестра
Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа ўжо трывала ўпісанае ў гісторыю беларускай культуры. На мінулым тыдні яно адбылося ажно 24-ты раз. Лейтматывам сёлета стала 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.
Далей
|
№ 17 / 1404 за 2019-04-27
Канцэрт на трох як прывітанне з 1990-х
Росквіт беларускага бардаўскага руху быў у 1990-я гады. Тады колькасць аўтараў і выканаўцаў ішла на дзясяткі, нават сотні. Былі канцэрты, фестывалі, конкурсы, тэле- і радыёэфіры. Галоўнае, з’явілася многа добрых бардаў. Але з часам амаль усе яны зніклі з вачэй публікі, як і тыя фестывалі. Таму афіша канцэрта 17 красавіка ў малой зале КЗ “Мінск” з удзелам трох “зорак” таго часу — Андрэя Мельнікава, Змітра Бартосіка і Алега Мізулы — выглядала нечаканым прывітаннем з 1990-х.
Далей
|
№ 14 / 1401 за 2019-04-06
Шаленства саксафонаў
Мода на джаз у Беларусі вяртаецца. Таму буйныя падзеі сыплюцца бы з рогу дастатку: “Джазавыя вечары ля Ратушы”, “Джазавыя сезоны” з сусветнымі зоркамі ў Белдзяржфілармоніі, планы з’яўлення новага пафаснага джаз-клуба, пачатак дзейнасці крэатыўнага праекта BlackWhiteJazz з канцэртамі замежных і беларускіх музыкантаў, пастаянныя джазавыя праграмы сіламі рупліўцаў у абласных гарадах, новыя фестывалі…
У гэты шэраг пастаўлю і Першы рэспубліканскі сакс-форум, што бліскуча прайшоў у зале Белдзяржфілармоніі ў апошнюю суботу сакавіка.
Далей
|
аКно ў свет № 21 / 1408 за 2019-05-25
Еўрабачанне: з Тэль-Авіва ў Амстердам
З года ў год фестываль “Еўрабачанне” называюць конкурсам самадзейнасці, забавай “хатніх гаспадынь”, малазначным і далёкім ад актуальнай музыкі мерапрыемствам. Але гэтак жа з года ў год жарсці па “Еўрабачанні” ўсё больш распальваюцца — і не толькі, як прынята лічыць, у краінах былога Савецкага Саюза. Чым адзначыўся сёлетні песенны форум у ізраільскім Тэль-Авіве?
Далей
|
Актуаліі № 20 / 1407 за 2019-05-18
Не бойся марыць
Фінал “Еўрабачання” ў Тэль-Авіве пройдзе з удзелам беларускага канкурсанта, хаця па прагнозах букмекераў напярэдадні першага паўфіналу спявачка Зена не мела шансаў трапіць у заключную частку песеннага фестывалю. Але ж дэвіз сёлетняга конкурсу Dare to dream! І мара юнай беларускі збылася — дзякуючы ці то цуду, ці то таленту.
Далей
|
№ 18 / 1405 за 2019-05-04
Дзве Зоі на адной плошчы
Восьмы сезон праекта “Мастак і горад” 16 мая традыцыйна адкрыецца на сталічнай плошчы Якуба Коласа. Сёлета ў арт-галерэю пад адкрытым небам сабраны работы двух выдатных беларускіх творцаў — Зоі Літвінавай і Зоі Луцэвіч. Іх аб’ядноўваюць не толькі імя і агульныя мастацкія прынцыпы, але і блізкае сяброўства — Зоя “вялікая” і Зоя “маленькая”, як іх называюць, гэта настаўніца і вучаніца, хросная маці і хросніца. Выстава падзелена на два этапы, каб прадэманстраваць пераемнасць пакаленняў беларускай жывапіснай школы — да 10 ліпеня плошчу будуць упрыгожваць стэнды з рэпрадукацыямі работ Зоі Літвінавай, потым да канца лета яна стане месцам для карцін Зоі Луцэвіч.
Далей
|
Фрыстайл № 16 / 1403 за 2019-04-20
Жыццё “як у кіно” прынцэсы-жэньшэнь
У назве свайго праекта Наталля КУНІЦКАЯ абыграла ўласнае прозвішча. Mustelide сугучна слову “куніца”. Пяць гадоў таму клавішніца групы “Серебряная свадьба” адарвалася ад калектыву, пачала сама ствараць музыку і практычна імгненна з поўнай невядомасці трапіла на старонкі модных выданняў, на фестывальныя сцэны, у спісы лаўрэатаў розных прэмій. І амаль адразу яе назвалі “электроннай прынцэсай”. Песні вабілі незвычайнасцю, у гэтым і быў сакрэт поспеху. Не так даўно адбылася прэм’ера ўжо трэцяй яе пласцінкі — Ginseng Woman, створанай з гукаў зламаных інструментаў. Гісторыя паўтарылася: песні Mustelide ізноў у цэнтры ўвагі.
Наталля нястомна прадзюсіруе не толькі сваю музыку, але і сваю кар’еру. І пры гэтым няспынна парушае межы, бо лічыць, што ў ХХІ стагоддзі для музыканта іх няма — ні геаграфічных, ні творчых.
Далей
|
Партрэт у інтэр'еры № 14 / 1401 за 2019-04-06
Сямейная сага мастакоў
Сакрэт поспеху мастацкай выставы на першы погляд увогуле і не сакрэт: наяўнасць у мастака таленту. Аднак не заўсёды гэтага дастаткова, бо інфармацыйны паток вялікі, і ў ім лёгка застацца незаўважаным. Зрэшты, часам і без таленту можна абысціся, бо ёсць такія магутныя рэчы, як піяр, хайп, зорнае імя…
Выстава “Сям’я”, якая не так даўно прайшла ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, не прэтэндавала ні на што, акрамя прадстаўлення таленавітых работ. Але ж стала і папулярнай, і розгаласнай, і багатай на глядацкія эмоцыі. Бо прапанавала яшчэ і захапляльную сямейную гісторыю — сюжэты, вартыя раманаў і саг. Галоўны “рухавік” падзеі — мастачка Зоя ЛУЦЭВІЧ — натхніла наведвальнікаў шчырай любоўю да сваёй сям’і. І сям’я гэта няпростая.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|