Аўтары
Аўтар Надзея КУДРЭЙКА ( 211 cт. )Постаць № 6 / 1445 за 2020-02-08
Расціслаў Янкоўскі. Кароль на сцэне і ў жыцці
5 лютага споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага. Чатыры гады таму ён пакінуў свет, да апошняга выходзіў на сцэну роднага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага, іграў вялікія ролі. “Сышла эпоха” — мы часта чуем гэтыя словы. Але няма ў іх ніякага перабольшвання, калі гаворка пра Расціслава Янкоўскага. 60 гадоў на сцэне аднаго з лепшых тэатраў Беларусі, больш за 160 спектакляў, бліскучыя драматычныя і трагічныя ролі ў тэатры і кіно, адданая любоў гледачоў і калег, прызнанне крытыкаў, званні і ўзнагароды. Да таго ж Расціслаў Янкоўскі быў і шматгадовым старшынёй кінафестывалю “Лістапад”, і стаяў на чале славутага рэжысёрска-акцёрскага клана Янкоўскіх…
Адзін з клана — Уладзімір Янкоўскі, сын, стаў знакамітым беларускім кінарэжысёрам. У дзень нараджэння бацькі мы папрасілі яго падзяліцца ўспамінамі і думкамі.
Далей
|
№ 4 / 1443 за 2020-01-25
“Каралеў я не іграла…”
“Знамянальна, што так супалі даты: 100 гадоў Купалаўскаму тэатру, 100 гадоў з дня нараджэння Галіны Макаравай, 110 гадоў з дня нараджэння Паўла Пекура. Пра гэта абавязкова трэба было згадаць”, — звярнуўся да публікі вядучы творчай вечарыны “Каралеў я не іграла” Аляксандр Падабед. Тэатр імя Я. Купалы ў свой юбілейны год распачаў новы цыкл “Легенды Купалаўскага тэатра”.
Далей
|
"К" інфармуе № 5 / 1444 за 2020-02-01
Марыя Гулегіна: “Беларусь — мой родны дом”
У першы дзень лютага, пасля перапынку амаль у 30 гадоў, на сцэну Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь ізноў выйдзе Марыя Гулегіна — адна з найславуцейшых спявачак свету, найлепшая “Тоска” сучаснасці, і ўвогуле “найлепшае драматычнае сапрана”, як кажуць крытыкі. Яе параўноўваюць з самой Марыяй Калас. Марыя Гулегіна — заслужаная артыстка БССР, грамадзянка Беларусі.
Далей
|
Суботнія сустрэчы № 5 / 1444 за 2020-02-01
Юлія ШПІЛЕЎСКАЯ: “У мяне ў руках журавель, а не сініца”
“Мне падабаецца такая магія лічбаў і супадзенняў — у 2000-м я прыйшла ў Купалаўскі тэатр, у 2020-м пачаўся мой 20-ты сезон, і як падарунак да дня нараджэння, што быў 17 студзеня, я атрымала пачэснае званне заслужанай артысткі Беларусі”, — гаворыць актрыса і тэлевядучая Юлія Шпілеўская. На пачатку года на адну заслужаную артыстку ў нашай краіне стала болей. І асабліва прадстаўляць яе не трэба — не толькі тэатральнай публіцы, якая, канешне ж, сочыць за спектаклямі і Купалаўскага — роднага для Юліі тэатра, і за пастаноўкамі “Тэрыторыі мюзікла”, у якіх яна іграе і спявае, але і самай шырокай — бо многа гадоў Юлія Шпілеўская літаральна не пакідае экранаў тэлевізараў: вядзе ранішняе шоу на канале СТБ, вядзе вялікія фестывалі, напрыклад, “Славянскі базар у Віцебску”, і гэтак далей. Усмешлівая, пазітыўная, энергічная — такой яе ведаюць тэлегледачы. А тэатральныя ролі, вядома ж, бываюць розныя. Пра сцэну і жыццё мы гутарым з артысткай з нагоды такой прыемнай падзеі.
Далей
|
№ 52 / 1439 за 2019-12-28
Зоя БЕЛАХВОСЦІК: “Не трэба мне іншых тэатраў, я працую ў найлепшым!”
Сёлета нашая культурная прастора поўнілася згадкамі пра Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, які пачаў свой 100-ы сезон!
А напрыканцы года святкавала юбілей актрыса, без якой тэатр уявіць немагчыма, — народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік. На гэтай тэатральнай сцэне яна працуе з 18-і гадоў і адыграла практычна ва ўсіх легендарных спектаклях, кшталту “Паўлінкі” і “Тутэйшых”, іграе ў бліскучых пастаноўках больш нядаўняга часу, такіх як “Чайка” ды “Рэвізор”. За гады ў Купалаўскім у яе было амаль 60 роляў, і зараз у актыўным рэпертуары 10 спектакляў. Можна сказаць, зайздросны лёс для актрысы, якая і запатрабавана, і любіма.
Аднак Зоя Белахвосцік не проста актрыса —
ёй належыць не толькі дзень сённяшні гэтага тэатра, але і яго мінуўшчына і будучыня,
бо і продкі, і нашчадкі непарыўна з ім звязаныя. Дзед Глеб Глебаў — народны артыст СССР —
і бабуля Надзея Сарокіна яшчэ ў 20-я гады мінулага стагоддзя сталі артыстамі 1-га Беларускага драматычнага тэатра (цяпер імя Я. Купалы), бацька Валянцін Белахвосцік — народны артыст Беларусі, усё жыццё аддаў гэтай сцэне, муж Аляксандр Гарцуеў — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, акцёр і рэжысёр многіх выдатных пастановак Купалаўскага, дачка Валянціна Гарцуева — актрыса тэатра. Свой юбілейны творчы вечар на пачатку снежня
Зоя Белахвосцік прысвяціла менавіта сям’і і тэатру, бо гісторыя ў іх — агульная. Дзве гадзіны актрыса трымала ўвагу гледачоў цікавымі і кранальнымі расповядамі, архіўнымі фотаздымкамі, песнямі і сваім талентам. І творчы вечар, бадай што, не павінны стаць адзінкавым паказам гэтай праграмы: у зале быў перааншлаг, авацыі не змаўкалі доўга.
З народнай артысткай Беларусі Зояй Белахвосцік гутарым пра гісторыю і пра будучыню, пра справы сямейныя і тэатральныя, пра адданасць прафесіі і лёс артыста, і — пра тое, як многа ўсяго яшчэ наперадзе.
Далей
|
№ 49 / 1436 за 2019-12-07
Ян ЖАНЧАК: “Не быць мне поп-зоркай”
Музыцы Ян Жанчак прысвяціў усё жыццё, на сцэну выйшаў яшчэ дзіцёнкам. Ён свой і на сцэнах філармоніі — калі спявае ў суправаджэнні вялікіх аркестраў, і на сцэнах рок-клубаў — калі выступае з уласнай групай. Канцэртныя відэа з выкананнем песень з рэпертуару Уладзіміра Мулявіна і ансамбля “Песняры” маюць вялікі розгалас у інтэрнэце — але найперш на саміх канцэртах, калі публіка вітае артыста авацыямі. І ўсё ж галоўнае для музыканта — свая аўтарская творчасць, свае рок-праекты. Спявак, скрыпач, аўтар музыкі, аранжыроўшчык, выдатны інтэрпрэтатар “песняроўскіх” твораў, выкладчык вакалу, дыктар, лідар рок-праектаў… Герой нашых “Суботніх сустрэч” — Ян Жанчак.
Далей
|
art-блог № 3 / 1442 за 2020-01-18
Новае жыццё песняроўскага “Вянка”
Толькі аднойчы ансамбль “Песняры” паказаў на сцэне праграму “Вянок” на вершы Максіма Багдановіча — у 1991 годзе. А некалькі гадоў таму намаганнямі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча “Вянок” быў адноўлены. Сёлета падчас традыцыйнага канцэрта 12 студзеня на дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна “Вянок” ізноў прагучаў у поўным аб’ёме, на той жа славутай і роднай для “Песняроў” сцэне Белдзяржфілармоніі. Авацыі ў перапоўненай зале не сціхалі: імі віталі і талент аўтараў песень, і талент сучасных музыкантаў, якія здолелі годна, а месцамі нават бліскуча амаль праз 30 гадоў даць новае жыццё гэтым творам.
Далей
|
Prof-партфоліа № 3 / 1442 за 2020-01-18
Хлопцы з нашага двара № 3 / 1442 за 2020-01-18
Аляксей Шадзько: “Цяпер я захоплены напісаннем п’ес”
Імя Аляксея Шадзько добра вядомае і меламанам, і аматарам тэатра. Яшчэ ў 1990-м годзе папулярнымі на савецкіх абшарах былі ягоныя песня і кліп “Прощай, мой мальчик”, а неўзабаве выпускнік Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута стаў акцёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Горкага. І не проста акцёрам, а вядучым і любімым гледачамі, іграў у славутых спектаклях “Амфитрион”, “Христос и Антихрист”, “Раскіданае гняздо”, “Трехгрошовая опера” і так далей. Гэтак жа адзін за адным у яго з’яўляліся музычныя альбомы, добрыя песні, узнагароды і прэміі, і ў нейкі момант Шадзько-музыкант пераўзышоў у вядомасці Шадзько-акцёра. З 2008-га года на мінскія сцэны артыст выходзіў толькі з песнямі, толькі з канцэртамі, а не са спектаклямі, бо пераехаў у Маскву і пачаў працаваць у Маскоўскім мастацкім драматычным тэатры пад кіраўніцтвам Таццяны Даронінай. Але і гэтая гісторыя скончылася, і ўжо два гады як Аляксей жыве ў Лондане. Тым не менш традыцыя адыгрываць на Радзіме штогадовы сольны канцэрт не перапынілася, і на пачатку новага года артыст выступіў у Мінску.
Мы ж сёння пагаворым пра яго тэатральны лёс, даведаемся, чаму праз 18 гадоў працы артыст пакінуў мінскі тэатр імя Горкага, што ён іграў у Маскве, чым займаецца ў Лондане, і чым яшчэ будзе здзіўляць сваіх прыхільнікаў, якіх у Беларусі засталося вельмі многа.
Далей
|
Форум № 50 / 1437 за 2019-12-14
Міхаіл ФІНБЕРГ: “Мы робім усё, каб гучала музыка беларускіх кампазітараў”
Час у аркестраў вымяраецца не толькі гадамі, але і сезонамі. У Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі 33-ці творчы сезон распачаўся 1 верасня — пасля летняга перапынку, і распачаўся святам камернай і духоўнай музыкі “Тураў-2019”. Але ж напярэдадні змены лічбы 2019 на 2020, мы падвядзём вынікі менавіта года — разам з нязменным кіраўніком славутага калектыву, народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі прафесарам Міхаілам Якаўлевічам Фінбергам.
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|