Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алена ЛЯШКЕВІЧ ( 109 cт. ) |
Пакуль скульптуры ў Пружанах…
22 лютага, на Масленку, — сорак дзён, як памёр народны майстар Беларусі Мікалай Тарасюк, бадай, самы вядомы носьбіт традыцыйнага светапогляду ў Беларусі. Да яго ў сядзібу, што ў вёсцы Стойлы Пружанскага раёна, ішлі пешкі ды ехалі на дарагіх машынах. З усёй Беларусі і з замежжа. Па сутнасці, гэта было паломніцтва: пагаманіць з Майстрам, паглядзець створаны ім уласнаруч музей “Успаміны Бацькаўшчыны”. Нездарма кнігу пра яго драўляныя скульптуры назвалі “Сялянскай энцыклапедыяй”: Мікалай Тарасюк прамаўляў ад імя беларускага селяніна, як ён сам казаў, “мужычка”.
Далей
|
Народныя абрады: ці ўсе ім рады?
Не сакрэт, што імклівае развіццё сродкаў камунікацыі, павышэнне мабільнасці насельніцтва, такія ўжо звыклыя працэсы глабалізацыі ды ўрбанізацыі прыводзяць да трансфармацыі, перараджэння, а часам і знікнення народных абрадаў. Для беларускай культуры сёння гэта асабліва актуальна. Прыняцце хрысціянства ў даўнія часы, савецкая ўлада, затым разбурэнне “жалезнай заслоны” і плынь моды на іншаземнае — усё гэта знішчальным віхраслупам прайшлося па вытоках нашай культуры, разбураючы яе падмурак, выціскаючы з народнай памяці ды жыцця глыбінныя сэнсы абрадавых і рытуальных дзеянняў, прадметаў, сімвалаў.
Далей
|
"Мяцеліца" паказала...
Пад час Конкурсу беларускіх танцаў "Мяцеліца", што адбыўся ў сталіцы 8 лютага, танцавальныя пары з многіх куткоў Беларусі паказалі, на якім узроўні захоўваецца і перадаецца нацыянальная танцавальная культура. Развагі пра тое, як імпрэзе развівацца далей, чытайце ў рэпліцы Алены Ляшкевіч.
Далей
|
…І куды што падзелася?
Фальклор-тэатр “Госціца” прэзентаваў у Малой зале Канцертнай залы “Мінск” свой другі дыск “…І куды што падзелася?” з запісамі спеваў удзельнікаў розных гадоў. Назва сімвалічная, кожны можа зразумець яе, як хоча.
Далей
|
Чаму здзівілася...
Я крыху сумелася, прачытаўшы ў “К” № 48 ад 29 лістапада матэрыял Юрыя Чарнякевіча “Пагрозы няма, але кадраў бракуе” з меркаваннямі дырэктараў абласных метадычных цэнтраў наконт праблем і перспектыў развіцця традыцыйнай культуры.
Далей
|
Іх фольк
Калі вы лічыце, што фальклор у сучасным горадзе — гэта нешта цікавае старэйшаму пакаленню, то, мабыць, маеце на ўвазе Германію. Калі мяркуеце, што фальклорны рух — маладзёжная субкультура, то, хутчэй за ўсё, вам знаёмыя беларускія і польскія рэаліі. Калі з фальклорам у вас асацыююцца дзяржаўныя святы ды вялікія фестывалі на адкрытым паветры, то вы згадваеце Прыбалтыку. У Скандынавіі ж носяць народныя строі на дзяржаўныя і сямейныя ўрачыстасці, але фальклорная музыка не мае велізарнай папулярнасці, як у Літве ды Латвіі. Польскія і шведскія рэаліі прапаную параўнаць на прыкладзе двух фестываляў.
Далей
|
Там — файна!
Па выніках кірмашу “Вясновы букет” “К” апублікавала артыкул “А ў Лошыцы пакуль не як у Любліне…”. Паўстае пытанне: дык а як жа ў Любліне? Адказваю: у Любліне на Ягелонскім кірмашы — файна! Сёлета ён праходзіў з 15 да 17 жніўня. З’ехалася каля 250 майстроў, з іх звыш 40 — з Беларусі. Большасць, натуральна, палякі. Прадстаўлены таксама Літва, Славакія і Украіна. З Венгрыі прыехалі музыкі. Акрамя кірмашу рамесных вырабаў, ладзіліся выстаўкі, майстар-класы, экскурсіі, канцэрты, паказы фільмаў і спектакляў.
Далей
|
Што лёгка прыватніку?
Як вядома, дзяржаўным установам культуры часта складана зрабіць тое, што лёгка прыватніку: бракуе сродкаў, часу, а, бывае, ініцыятывы ды ідэй. Калі ж наладжваецца супрацоўніцтва, то эфект дае станоўчы для абодвух бакоў. Таму хачу падзяліцца назіраннямі з Лепельскага раёна. Можа, каму прыдасца як добрая практыка для пераймання.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"