Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Зміцер ЮРКЕВІЧ ( 172 cт. ) |
Таямніцы Манюшкаў
Пазавяршэнні публікацый, датычных радаводу жонкі Станіслава Манюшкі Аляксандры Мюлер, надышоў час раскапаць карэнні роду самога кампазітара. Гэтым разам аб’ектам цікавасці стане радавод Станіслава Манюшкі па кудзелі, то бок па жаночай лініі. І позіркі нашы ізноў скіроўваюцца ў колішняе сэрдца ВКЛ — Наваградскае ваяводства, дзе ўладарылі некаранаваныя каралі Беларусі-Літвы Радзівілы.
Далей
|
Таямніцы Манюшкаў
Пішучы пра Закрэўскіх і Мюлераў, немагчыма абысці ўвагай успаміны былога філарэта і філамата Станіслава Мараўскага. Стаўшы сямейным лекарам абедзвюх фамілій, ён аказаўся далучаным да ўсіх таямніц жыцця продкаў жонкі кампазітара Аляксандры Манюшка. Безліч разоў бачыў яе яшчэ зусім маленькай дзяўчынкай і, верагодна, не раз змагаўся з ейнымі хваробамі. Быў закаханы “раз і назаўсёды” ў маці Аляксандры Марыяну. А ў яго самога была закаханая яе сястра Альжбета. Што, само сабой, не спрошчвала і без таго напружаную сітуацыю.
Таму пакінуўшы медыцынскую практыку і пасяліўшыся ў маёнтку сваёй маці з роду Сямашкаў ва Устроне, усе свае душэўныя пакуты (а іх было занадта шмат для адной асобы) ён даверыў паперы. Праўда, успаміны атрымаліся не сентыментальным раманам — Мараўскі шчодра дадаваў туды розныя гістарычныя анекдоты з віленскага жыцця. І не толькі віленскага. Адзін такі сюжэт варты асаблівай увагі, бо мае самае непасрэднае дачыненне да нашай справы.
Далей
|
Таямніцы Манюшкаў
Мюлеры
Распавядаючы ў папярэдніх частках пра жонку кампазітара Аляксандру Мюлер, мы ў самых агульных словах сказалі і пра яе сям’ю. Цяпер нас чакае гісторыя Мюлераў у канцэнтраваным выглядзе. То-бок, усё самае цікавае і па магчымасці новае. Бо, у адрозненне ад Закрэўскіх, сваякоў Аляксандры па кудзелі, пра Мюлераў было вядома даволі шмат. Ізноў жа, дзякуючы перш за ўсё лекару Станіславу Мараўскаму. Яго знаёмства з Мюлерамі і непадзеленае каханне да Марыі, маці Аляксандры, стала прычынай моцных душэўных пакут, а потым прымусіла ўзяцца за пяро і пакінуць неверагодна цікавыя ўспаміны.
Далей
|
Таямніцы Манюшкаў
Пачатак вайсковай кар’еры Станіслава Закрэўскага прыпаў на кульмінацыю трагедыі Рэчы Паспалітай
Дзвюх Нацый. Вайна Расійскай імперыі супраць Барскіх канфедэратаў 1768 — 1772 і першы падзел у 1772 (зацверджаны, нягледзячы на мужны супраціў паслоў з ВКЛ на чале з Тадэвушам Рэйтанам) былі пралогам да поўнага знішчэння краіны. І ён, былы выдатны камічны акцёр, а цяпер вялікалітоўскі афіцэр, з гонарам прайшоў праз усе выпрабаванні, якіх на яго лёс выпала нямала.
Далей
|
Таямніцы Манюшкаў
Лёс акцёраў Станіслава Закрэўскага і Марыяны Вернэр на пачатку склаўся вельмі ўдала — у адрозненне ад іх дырэктара Лявона Перажынскага, які, заехаўшы ў Нясвіж “каралём тэатра”, ледзь вырваўся адтуль жыўцом. Праўда, карыстацца з высокага ганарару, які князь Караль Радзівіл прызначыў сваім кантрактам Закрэўскім, ім давялося нядоўга… Працягваем знаёміць чытача з “закуліснай” гісторыяй сваякоў Станіслава Манюшкі. Без якіх, можна быць пэўным, ён не стаў бы “тым самым Манюшкам!”
Далей
|
Таямніцы Манюшкаў
Замест пасляслоў’я да гісторыі Алясандра Данэзі. Безумоўна, лёс меркаванага аўтара музыкі да “Агаткі” патрабуе глыбокага даследавання. Бо акалічнасці з’яўлення і знікнення гэтай асобы з музычнага рынга Рэчы Паспалітай Дзвюх Нацый губляюцца ў прыцемках. Магчыма, што ў нашыя краі ён патрапіў праз пасярэдніцтва славутага графскага рода Патоцкіх. А вось дзе і калі абарваліся зямныя пуцявіны Данэзі, вызначыць яшчэ складаней. Аніякага следу пакуль знайсці не ўдалося, але пошукі працягваюцца. Цяпер жа прыйшоў час адкрыць “кнігу жыцця” на старонцы “Закрэўскія”. І яна будзе не менш цікавая, чым папярэднія.
Далей
|
Таямніцы Манюшкаў
Чаму ж мы столькі ўвагі надалі асобе італьянскага музыканта Алясандра Данэзі? Па-першае, таму, што вяртанне забытых імёнаў, датычных да гісторыі Беларусі — уласна кажучы, наш абавязак. А Данэзі, як мы ўжо бачым, цалкам на тое заслугоўвае. Па-другое, менавіта яго можна лічыць асноўным прэтэндэнтам на ролю аўтара музыкі да адной з першых на Беларусі опер “Агатка”, якую сёння зазвычай прыпісваюць нямецкаму кампазітару Ёгану Голанду.
Ну і па-трэцяе, продкі будучай жонкі Станіслава Манюшкі Аляксандры Мюлер, верагодна, не толькі гралі свае ролі ў прэм’ернай нясвіжскай пастаноўцы “Агаткі”, але пазней паспяхова дэманстравалі яе на варшаўскай сцэне. І калі б яны пакінулі ўспаміны, дык дапамаглі б нам раз і назаўсёды вырашыць пытанне: хто — Данэзі або Ёган Голанд — у 1784 годзе пры агеньчыку свечкі абмяркоўваў з Мацеем Радзівілам “музычныя акцэнты” опернай партытуры. Але паколькі ўспамінаў няма, давядзецца разбірацца самім.
Далей
|
Таямніцы Манюшкаў
Такім чынам, разарваўшы выгодны кантракт з будучым уніяцкім мітрапалітам Лявонам Шаптыцкім, спявак і кіраўнік прыдворнай капэлы Аляксандр Данэзі з’язджае ў Варшаву. Як пісалі польскія даследчыкі, завабіў яго ў сталіцу яе мэр Алойзы Фрыдэрык Бруль. Італьянцу прапаноўвалі пасаду капельмайстра пры самым статусным тэатры Рэчы Паспалітай — тады “грамадскім”, а неўзабаве — Нацыянальны. Але патаемныя спружыны закулісся далі няверны тон, і Данэзі апынуўся на беразе Віслы без сродкаў да існавання. І вось чаму.
Далей
|
Бы камень ад сэрца
Вясной гэтага года ў пошуках пахаванняў сваякоў Станіслава Манюшкі, жыццярысамі якіх я ўжо не першы нумар надакучваю чытачам “К”, мне давялося завітаць на самы стары з ацалелых мінскіх някропалеў. І ўражанне Кальварыйскія могілкі пакінулі несамавітае. Убачыўшы вясной маштаб працы, я вырашыў паспрабаваць, наколькі хопіць часу і сілаў, сам або з дапамогай паплечнікаў “змяніць свет да лепшага”. І аказалася, што гэта цалкам магчыма.
Далей
|
Камплімент з-пад пяра Міцкевіча ў падмурку лядоўні
Тое, што камень — гэта самы трывалы матэрыял для захавання гістарычнай памяці, разумелі яшчэ ў старажытнасці — ды пакідалі на іх адбіткі. Часы пазнейшыя, з іх войнамі ды катаклізмамі, гэта пацвердзілі. Многія з памятных камянёў, якія можна ўбачыць на нашых землях — апошнія сведкі тых ці іншых гістарычных падзей. Часам яны даюць штуршок даследчыкам, скіроўваючы іх пошукі ў пэўны бок — бо архівы не ацалелі. А часам і наогул з’яўляюцца адзіным напамінам пра свае “родныя” мясціны ды іх гаспадароў. І менавіта таму гэтыя камяні вартыя нашай увагі. Што, на жаль, пакуль разумее далёка не кожны з тых, ад каго залежыць іх лёс.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"