Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Таша ЛАПАЦЕНКА ( 9 cт. ) |
Мельшпэйзы-1854 ды іншыя гарнцы
“Лёгка любіць кухню, пра якую ўсе гавораць”, — сказаў мне неяк мой знаёмы кухар з Эфіопіі. “Усе чулі пра італьянскую, французскую, кітайскую і іншыя кухні, а ты паспрабуй распавесці чалавеку пра стравы той краіны, якую большасць нават не можа адшукаць на карце з першага разу”, — крыху хвалюючыся, працягваў ён. Трохі паразважаўшы, я зразумела, што Салам не так ужо і моцна памыляўся ў сваёй гастранамічнай журбоце. Канешне, для беларускага гурмана і калекцыянера кулінарных кніг, эфіопская кухня — гэта нешта вельмі далёкае і размытае ў прасторы ды геаграфіі, аднак па колькасці выдадзеных кулінарных кніг, прысвечаных кухні роднай краіны, яны і мы ўпэўнена і з камфортам працягваем займаць сваё месца ў канцы гастранамічнага эшалона.
Далей
|
Пра адну кашу ды...
Калі заходзіць гаворка пра беларускую кухню, мы адразу чакаем гісторый і рэцэптаў са старадаўніх кулінарных сшыткаў, якія пыляцца на архіўных паліцах ды паддашках. Чалавеку зазвычай задаволіцца простым складана. З запалам першапраходцаў мы шукаем і чакаем цуд там, дзе самы час пагадзіцца на захаваны рэцэпт ды цудоўны густ. Беларуская кухня, як і любая іншая нацыянальная, — гэта, перш за ўсё, стравы рэгіёнаў ды абласцей. Гэта ежа, якая дасталася нам “у спадчыну” ад нашай гісторыі ды адносін з рознымі краінамі і народамі.
Далей
|
Кухмістр меў ідэю...
Што мы ведаем пра кухараў мінулага? Верныя слугі гаспадароў і сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы. Майстры, якія цягам стагоддзяў дазвалялі ўспрымаць кулінарыю як мастацтва, а кухара — як сапраўднага творцу і мастака. Ці ведаеце вы, напрыклад, што не толькі Францыя ды Італія маглі пахваліцца выдатнымі на ўвесь свет кухарамі? Была на іх багатая і наша родная зямля: кухмістры, стольнікі, крайчыя, чашнікі і піўнічыя. Дзякуючы ім банкеты, што ладзілі магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоўскага, засланялі каралеўскія і служылі тэмай для размоў цягам доўгага часу.
Далей
|
Міндальны суп пад Новы год
Пад Новы год мы прынаджваем непастаянную птушку ўдачы любымі спосабамі: дванаццаць вінаградзін (паспець з’есці, пакуль б’юць гадзіннікі), напісаць жаданне на паперы, спаліць яе, змяшаць з шампанскім і выпіць яго апоўначы. Прадстаўнікі амерыканскага кантынента раяць есці салату з фасолі і свежай гародніны ў першую раніцу новага года. Кажуць, што гэта абавязкова прынясе фінансавы поспех. Існуе цэлы даведнік сусветных навагодніх прыкмет, у якім кожны ахвотны можа выбраць сабе святочны рытуал на свой густ і магчымасці. А што ж мы? Няўжо ў беларусаў няма ўласнага спосабу прывабіць шчасце і дабрабыт у навагоднюю або калядную ноч, у тым ліку кулінарнымі смакоццямі? Тым больш, што Каляды — гэта кульмінацыя кулінарнага года.
Далей
|
Смак з часоў князя Вітаўта
“О цудоўныя мясныя маленькія тэфтэлі! Яны пахлі так цудоўна і былі такія падсмажаныя ды румяныя — словам, такія, якімі павінны быць добрыя мясныя тэфтэлі!” — так пісала Астрыд Ліндгрэн у “Малышы і Карлсане”.
Далей
|
Страсці вакол “Paparats-kvetka”
Вось ужо колькі гадоў у прэсе мусіруецца пытанне аб выбары страў, якія не толькі змогуць годна прадставіць нашу краіну, але і стаць па-сапраўднаму прыбытковымі для рэстаратараў ды дзяржаўнай сістэмы грамадскага харчавання. За апошнія тры гады былі праведзены конкурсы сярод кухараў, некалькі дыскусій і напісаны дзясяткі артыкулаў з прапановамі, як лепш накарміць гасцей. А ў лютым Міністэрства гандлю апублікавала спіс рэкамендаваных нацыянальных страў для ўстаноў грамадскага харчавання на час Чэмпіянату свету па хакеі (перадрукоўваць яго не мае сэнсу, паколькі знайсці ў Сеціве пералік не складана).
Далей
|
Культура… кавы. Не расчаруем?
Для мяне кава ўжо даўно перастала быць проста напоем. Цяпер гэта адзін з кампанентаў зносін, яшчэ адна магчымасць даведацца пра чалавека ці пра месца, у якое прывёў мяне лёс заўзятага вандроўніка. Культурны складнік, калі жадаеце. “Ты хочаш ведаць, што гэта за месца? — пытаўся ў мяне добры знаёмы і, па сумяшчальніцтве, вядомы рэстаранны аглядальнік. — Замаўляй каву, прычым твой заказ павінен быць складаным ды імклівым. Што б ты ні выбрала, каву прасі адразу ж, і калі яны яе гатаваць не ўмеюць ці не любяць, дык і ежу ты атрымаеш прыблізна такую ж”.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"