Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Алег КЛІМАЎ ( 477 cт. ) |
Аб ролі Міхаіла Булгакава ў культуры адной вёскі
Гэты населены пункт служыць прыкладам таго, як пры абмежаваных магчымасцях і ў вельмі сціснутых абставінах можна “рабіць” культуру ў вёсцы. 73 жыхары засяляюць Леснiкi — у асноўным, людзі пенсіённага ўзросту. Якія і самі не хочуць проста “дажываць”, і якім не дае бавіць дні толькі ва ўспамінах аб мінулым і ў хвалюючым чаканні наступнага наведвання іх сваякамі чалавек яркі — і сваёй знешнасцю, і сваёй дзейнасцю. Пра такіх у гады развітога сацыялізму сказалі б — з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. І як жа выдатна, што не зніклі яны і дагэтуль!
Далей
|
Танцы “на старане”
“К” не прывыкла шукаць лёгкіх шляхоў і агульных тэмаў, таму ў гэты раз яе карэспандэнт вырашыў не трывожыць сваёй увагай знакаміты і за межамі краіны Музей народнай творчасці “Бездзежскі фартушок” (тым больш, што пра яго наша газета неаднаразова пісала). І звярнуў погляд на іншыя ўстановы культуры, размешчаныя ў тым палескім аграгарадку.
Далей
|
У чаканні “ўважухі” ды аптымістычных навін
Не раз і не два я рэдагаваў гэты тэкст. Але пачуццё, мякка кажучы, дыскамфорту ад яго канчатковай версіі мяне не пакінула. Фарбы не згушчаў, аднак і не прыхарошваў нічога — як ёсць, так ёсць. Пра сёе-тое пісаць не стаў. Напрыклад, пра заробкі ў гэтым аграгарадку ў не самы насычаны сельскагаспадарчымі працамі перыяд. Хіба дадаў трохі ад сябе аптымізму.
Далей
|
Багацце і беднасць “багатырскай” вёскі
Вёска гэтая знаходзіцца, лічы, на ўскраіне Полацка. Нягледзячы на такую “дзёрзкую” назву, з культурай
у яе, як і ў многіх іншых сёлах, усё кантрасна. Але аптымізму ў мясцовых работнікаў галіны — куды больш, чым неспакойлівых думак. Яны настроены і надалей працягваць рабіць сваю справу — шчыра ды на радасць грамадзе.
Далей
|
Вы — зоркі. А мы хто?
Дзіўныя гэтыя беларускія артысты... Не ўсе, натуральна, але некаторыя. Дачуўшыся пра тое, што адзін наш папулярны дуэт нядаўна паспяхова выступіў на міжнародным фестывалі, я вырашыў зрабіць з ім інтэрв’ю, каб распавесці чытачам і пра падрабязнасці лаўрэацтва, і, заадно, пра апошнія навіны з жыцця выканаўцаў. Тэлефаную — і чую ў адказ: маўляў, яны настолькі цяпер загружаны, што і паўгадзіны не могуць
знайсці на сустрэчу “ў рэале”. Давай, прапануюць, па тэлефоне пагутарым, або праз e-mail.
Далей
|
Фестываль прабіў 12!
Пра тое, што зараз дзеецца ў Гродне і што горад падрыхтаваў да фестывалю і для сябе, “К” распавяла начальнік аддзела культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама і галоўны рэжысёр рэспубліканскага свята Вольга БАГДАНОВІЧ.
Далей
Каментарыі (19)
|
Новыя рэкорды “Славянскага...”
Будучы Міжнародны фестываль мастацтваў у Віцебску зусім не юбілейны, а дваццаць сёмы па ліку, але прыемна здзіўляць і дзівіць публіку будзе так, нібы ён сёлета адзначае круглую дату. Мерапрыемствы, якія складуць яго афіцыйную частку, адбудуцца з 12 па 16 ліпеня, дадатковыя — 7 — 11-га і 17 — 18 ліпеня.
Далей
|
Хор Перамогі
Шматлікімі святочнымі мерапрыемствамі 9 мая краіна сустрэла святы для кожнага яе жыхара Дзень Перамогі. Марафон урачыстасцяў стартаваў яшчэ напярэдадні. У сталіцы адным з іх стаў канцэрт “Песні Перамогі”: пад такой назвай увечары 8 мая на адкрытай пляцоўцы ля Трыумфальнай аркі Музейна-паркавага комплексу “Перамога” выступілі расійскія арт-гурты “Хор Турэцкага” і “Soprano Турэцкага”.
Далей
|
Аўдыя & Відэа
Красавіцкія аўдыя / відэаработы айчынных выканаўцаў рэцэнзуюць: гітарыст, кампазітар, гукарэжысёр Леанід НАРУШЭВІЧ (A.) і спецыяльны карэспандэнт газеты “Культура”, музычны журналіст Алег КЛІМАЎ (B.).
Далей
|
Жорсткі шоу-біз
Некалі ён сваімі рукамі садзіў першыя парасткі айчыннага шоу-бізнесу — клубы, лэйбл, музычны тэлеканал… Але сёння наш герой хаваецца ў тытрах расійскіх тэлеперадач і фільмаў за псеўданімам Палiтаеў. За прозвішчам дзеда, дакладней. Тлумачыць ён гэтую метамарфозу і тым, што ў яго сапраўдным прозвішчы літары “ч” і “ж” пры вымаўленні гучаць занадта жорстка, а на экране выглядаюць сурова. Жорсткім і суровым быў і той першы беларускі шоу-бізнэс. Зрэшты, Віталь ЧЫЖОЎ да яго ставіцца па-ранейшаму са скепсісам.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"