Аўтары
Аўтар Ілья СВІРЫН ( 593 cт. )Соцыум № 48 / 1383 за 2018-12-03
Сусветная спадчына ад піцы да рэгей
Варта нагадаць, што спроба ўключэння Будслаўскага фэсту ў спіс шэдэўраў сусветнай нематэрыяльнай спадчыны прынесла вынік не з першага разу. Некалькі гадоў таму міжнародныя эксперты завярнулі гэтае дасье “на дапрацоўку”. На шчасце, нашай камісіі па справах UNESCO хапіла ўпартасці выправіць тыя даволі фармальныя, трэба адзначыць, заўвагі і рушыць на другі заход. Цяпер ужо паспяхова.
Далей
|
№ 42 / 1377 за 2018-10-20
Рух на арбіту з хуткасцю веласіпеда
З вядомай на ўсю Беларусь руплівіцай рэгіянальнай культуры Адай Райчонак мы п’ем каву ў яе гасцёўні, назіраючы за тым, як сонца ўстае па-над мястэчкам Германавічы, дзе яна так багата паспела зрабіць. На календары — 13 кастрычніка. Вось ужо шмат гадоў гэты дзень для яе асаблівы. Пагатоў, сёлета, калі адзначаюцца 130-я ўгодкі з дня нараджэння Язэпа Драздовіча.
Для таго, каб пра мастака на яго малой (і не толькі) радзіме памяталі і ведалі, спадарыня Ада прыклала безліч намаганняў — разам з невялікай купкай паплечнікаў. Здаецца, пасеянае імі ў свой час зерне прарасло. Хаця парасткі пакуль настолькі далікатныя, што не прыглядаючыся ты можаш іх нават і не заўважыць. І праблема тут, вядома, зусім не ў рупліўцах.
Далей
|
art-блог № 47 / 1383 за 2018-11-24
Тэатр аднаго цела
На стылізаваных пад вінтаж фота — немаладая аголеная кабета ў даволі дзіўных паставах. На пачатку гэта выклікае... не шок, вядома, а хіба недаўменне і пытанне “Навошта?” Але неўзабаве ты прыходзіш да высновы, што патрапіў не на (псеўда-)эратычную выставу, а ў вельмі спецыфічны тэатр, дзе акцёр і рэжысёр — у адной асобе. І скрозь парад размаітых вобразаў ды пераўвасабленняў патыхае бергманаўскім экзістэнцыяльным халадком.
Літоўская фотамастачка Віялета Бубелітэ цягам вось ужо амаль сарака гадоў фатаграфуе выключна саму сябе. Такім чынам, дыстанцыя паміж мастаком і мадэллю, паміж аб’ектам і суб’ектам бачання, прынцыпова зведзена да нуля. Кажуць, сама аўтарка тлумачыць такі свой падыход выключна спрашчэннем творчага працэсу: маўляў, не трэба шукаць пасярэднікаў, тлумачыць ім, што рабіць, і плаціць грошы. Але, думаецца, тут ёсць і куды больш грунтоўная прычына.
Далей
|
№ 44 / 1379 за 2018-11-03
“Стоп-кадр” броўнаўскага руху
А вось мяне сёлетні “Восеньскі салон” хутчэй парадаваў. Так, вялікіх цудаў, адкрыццяў і прыкметаў змены парадыгмы там, пэўна, не знойдзеш. Зрэшты, не толькі там: з гэтым сёння ва ўсім свеце праблема, не тыя часы. Але ці не самая папулярная ў Беларусі выстава сучаснага нам мастацтва сведчыць за тое, што кроў у венах айчыннага арт-арганізма не застойваецца, а плаўна сабе цячэ. Пры гэтым, спакваля амалоджваючыся.
Новых для мяне імёнаў сёлета было як ніколі шмат. І гэта вытлумачальна: многія з былых заўсёднікаў салонаў перасягнулі саракагадовую мяжу і сваім ходам выбылі з гульні. Зважаючы на ажыятаж падчас падачы заявак, іх ёсць каму замяніць.
Далей
|
№ 35 / 1370 за 2018-09-01
Фотафіксацыя сноў
У Полацкай карціннай галерэі прайшла вялікая рэтраспектыва Сяргея Ждановіча “Срэбра і вугаль”. Аўтар, вядомы чытачам “К” і часопіса “Мастацтва” як выкшталцоны фотадакументаліст айчыннага культурнага працэсу, мае і зусім іншую іпастась. Вось ужо болей за два дзясяцігоддзі ён выкарыстоўвае камеру для стварэння ўласных арт-выказванняў, якія ставяць пад сумневы
агульнапрынятыя ўяўлені пра фатаграфію.
Далей
|
Персона № 43 / 1378 за 2018-10-27
Жывапіс у паветры і байцоўскія куры
Ёсць мастакі, чыю “наскасць” сёння трэба даводзіць з пенай ля рота — бо на іх даўно і сур’ёзна прэтэндуюць іншыя культуры, ды і самі творцы пры жыцці не надта выразна вызначалі ўласную нацыянальную прыналежнасць. Класік сучаснага мастацтва Польшчы Лявон ТАРАСЭВІЧ — не з іх кагорты. Яшчэ ў юнацтве ўсвядоміўшы сваю беларускасць, жыхар вёскі Валілы (што зусім непадалёк ад мяжы) беларусам і застаецца.
Што асабліва прыемна, класік гэты (у адрозненне ад многіх іншых) — жывы! З ім можна цікава пагутарыць на добрай беларускай мове. На жаль толькі, аказій бракуе — у Мінск ён завітвае нячаста. Але калі такое, усё ж, здарылася, і мастак прыехаў для ўдзелу ў вялікім праекце ZBOR, не выпадала грэбаваць магчымасцю ўбачыць легенду жыўцом.
Далей
|
№ 41 / 1376 за 2018-10-13
Прафесія двух паўшар’яў
Сярод “кіношных” (як і многіх іншых творчых) спецыяльнасцяў ёсць безумоўныя фаварыты, пра якія мараць тысячы падлеткаў. І ёсць тыя, што застаюцца па-за кадрам — на жаль, не толькі ў прамым сэнсе слова. Аднак гукарэжысёр больш як ста кінакарцін рознага фармату і жанру Яўген РАГОЗІН лічыць, што яго справа — гэта самая што ні ёсць прафесія ХХІ стагоддзя. І гатовы падзяліцца яе наздзіў глыбокай, як высветлілася, філасофіяй.
Далей
|
№ 36 / 1371 за 2018-09-08
Адбіткі зменлівага духу
У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць выстава Аляксандра КАНАВАЛАВА, прымеркаваная да яго 70-годдзя. Называецца яна па-інтэлігентнаму сціпла: “Маргіналіі, або нататкі на палях”. Што выглядае сімптаматычным. Мастак нібы наўмысна абірае сферу бытавання недзе наўзбоч ад тлумных магістраляў, утульней за ўсё пачуваючыся ва ўласнай майстэрні на ціхай ускраіне Полацка. І там з дапамогай пэндзля ўвасабляе амаль няўлоўныя “адлюстраванні зменлівага духу”, як напісала пра творчасць жывапісца яго жонка і паплечніца, мастацтвазнаўца Ларыса Лысенка.
Далей
|
Калонка рэдактара № 39 / 1374 за 2018-09-29
Ідэя, што замуроўвае гісторыю?
На гэтым тыдні на архітэктурна-горадабудаўнічым савеце пры галоўным архітэктары Мінска разглядаўся праект ландшафтнага дызайну тэрыторыі каля Палаца спорту. Неўзабаве ў сеціве з'явіліся і рэндары, адразу ж стаўшы тэмай для грамадскага абмеркавання. Далучымся да яго і мы.
Далей
|
Рэдакцыя плюс... № 34 / 1369 за 2018-08-25
Карабас-Барабас у памежнай зоне
Ва ўтульным і дагледжаным парку ідзе гарадское свята. Разняволеныя людзі гуляюць па алейках з дзецьмі альбо смакуюць напоі. Папкорн, салодкая вата, шарыкі… Раптам аднекуль выплываюць дзіўныя пачвары на хадулях і смела рушаць наўпрост у святочны натоўп. І ва ўсіх прысутных з’яўляецца выбар: стаць удумлівымі гледачамі гэтай дзеі, адрынуць яе альбо проста не заўважыць. Апошніх, вядома, больш за ўсіх,
але знаходзяцца і першыя — прычым іх нямала.
Гэтым перформансам, які мае красамоўную назву “Чужыя”, можна алегарычна акрэсліць ролю яго выканаўцы ў беларускім тэатры апошніх трох з гакам дзясяцігоддзяў. Для кагосьці InZhest — даўно ўжо легенда, камусьці — “прынамсі, цікава”, нехта
і дасюль адварочваецца. У кожным разе, тэатр, які не раз браў галоўныя прызы буйных міжнародных фестываляў і стабільна ды з найлепшага боку прадстаўляе нашу краіну за мяжой, сёння месціцца ў вельмі сціплай актавай зале звычайнага інтэрната (прычым да нядаўняга часу ўмовы ў яго былі яшчэ горшыя). Менавіта там мы і гутарым з нязменным кіраўніком “ІнЖэсту” Вячаславам ІНАЗЕМЦАВЫМ напярэдадні доўгачаканай для ўсіх мінскіх прыхільнікаў прэм’еры — “Генэзіс, або Паходжанне відаў”
Далей
|
Назад
|
Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці
|