Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 665 cт. ) |
Мінск віруе спартыўнымі падзеямі: вуліцы і праспекты перакрываюцца для забегаў удзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў, у арэнах і алімпійскіх комплексах ладзяцца спаборніцтвы па розных відах спорту, а замежныя госці
падчас адпачынку з цікавасцю аглядаюць адметныя архітэктурныя аб’екты беларускай сталіцы (без фота на фоне Нацыяналкі, мабыць, не з’ехаў з Беларусі ні адзін спартсмен!) ды наведваюць шматлікія імпрэзы, якія ладзяцца ў тэатрах, музеях і карцінных галерэях. Так што, як бачна, спорт і культура на гэтым тыдні шчыльна ідуць побач. Прычым так адбываецца не толькі ў Мінску, але і ў розных раёнах Беларусі.
Далей
|
У мінулую нядзелю праваслаўныя і каталіцкія вернікі святкавалі Троіцу, таму ўрачыстыя богаслужэнні з гэтай нагоды прайшлі ў сотнях цэркваў і касцёлаў Беларусі. Але ж, натуральна, гэтае свята таксама адзначалася і ў многіх сельскіх клубных установах краіны. Бо ні для каго не сакрэт, што традыцыі правядзення Троіцы, або, як яе яшчэ называюць у народзе, Сёмухі, Зелянца, Зялёных святак, у беларускіх вёсках бытуюць здаўна і ажно да сёння.
Далей
|
![]() У рэдакцыйных калідорах — гарачыня і нават спёка, якая, што ні кажы, а не надта добра ўплывае на прадуктыўнасць журналісцкай работы. А вось ва ўстановах культуры спякотны летні час — самы прадуктыўны, насычаны і “ўраджайны” на розныя мерапрыемствы, фестывалі, святы вясковых паселішчаў і іншы крэатыў. Нездарма ж казалі і кажуць на вёсцы, што летні дзень год корміць. Для сельскіх культработнікаў гэтая прыказка цяпер актуальная як ніколі.
Далей
|
Шпацыры з тыграм і дэфіле ад бабулі
Сацыяльныя сеткі — раскоша для журналіста, і, натуральна, для чытача, які можа звязацца з табой адразу і без перашкод. Вось і мне нядаўна напісаў наш сталы чытач і сябар — дырэктар Вяззеўскага сельскага Дома культуры Мікалай Забаўскі. Аказалася, што ягоны народны ансамбль народнай песні “Вязанка” днямі прымаў удзел у міжнародным фальклорным фестывалі ў сталіцы Літвы.
Далей
|
![]() 17 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры адбудзецца юбілейны творчы вечар Юрыя Іванова — вядомага фатографа, лаўрэата прэміі Саюза журналістаў Беларусі, уладальніка прэміі “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшы фотакарэспандэнт”.
Далей
|
Сёння, 1 чэрвеня, хлопчыкі, дзяўчынкі і, канешне, іх бацькі змогуць пабачыць у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага цэлы россып цікавых “разыначак” — разнастайныя конкурсы, спектаклі, кніжныя квэсты, віктарыны, інтэрактыўныя гульні ды шмат чаго яшчэ. Усё гэта падрыхтавалі для сваіх маленькіх чытачоў супрацоўнікі Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска. Такім чынам яны ў чарговы раз адзначаць Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Далей
|
Архіў у лічбавую эпоху
27 — 28 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Архівы, бібліятэкі і музеі як інстытуты сацыяльнай памяці чалавецтва”. Арганізатарамі прадстаўнічага форуму выступілі галоўная кніжніца краіны і гістарычны факультэт БДУ.
Далей
|
Ад фэстаў да майстроў
З нядаўняга часу шточацвер на адкрытай пляцоўцы Пінскага гарадскога Дома культуры гучыць класічная і эстрадная музыка — мясцовы духавы аркестр ладзіць тут свае вечарыны. А ўвогуле ў сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі амаль штодня праходзяць розныя адметныя імпрэзы і акцыі.
Далей
|
![]() Ці становяцца ўмовы дзейнасці ў сферы культуры больш спрыяльнымі для культурнай разнастайнасці і самавыражэння? Наколькі адпавядае прыняты Кодэкс аб культуры актуальным патрэбам гэтага сектару? У якіх сферах культура робіцца ўплывовым фактарам? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, зробленыя на падставе экспертных ацэнак і статыстычных паказчыкаў, былі прадстаўленыя і абмеркаваныя 17 мая на міні-канферэнцыі па выніках другога Маніторынгу рэалізацыі ў Беларусі Канвенцыі UNESCO “Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення”.
Далей
Каментарыі (80)
|
![]() Паводле інфармацыі Міністэрства культуры Беларусі, у акцыі сёлета возьмуць удзел больш за 100 дзяржаўных устаноў краіны. Некаторыя — ужо ў 14 раз.
Сваю праграму да акцыі падрыхтавалі не толькі музеі. Дыяпазон удзельнікаў сёлета вельмі размаіты — Нацыянальная бібліятэка Беларусі, прыватныя галерэі, установы адукацыі і нават тэматычны рэстаран у савецкім рэтра-стылі! Так што, як бачым, імпрэза год ад года пашырае свае межы.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"