Галоўная / Аўтары
АўтарыАўтар Юрый ЧАРНЯКЕВІЧ ( 665 cт. ) |
13 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылося трэцяе сумеснае пасяджэнне Камісіі па культурным супрацоўніцтве Беларуска-Кітайскага Міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Мерапрыемства праходзіла з удзелам міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара.
Далей
|
![]() 27 жніўня ў Доме прэсы прайшла прэзентацыя факсімільнага ўзнаўлення помніка нацыянальнай кніжнай культуры — Берасцейскай Бібліі. Працу над выданнем вялі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецкага дома “Сегмент” пры падтрымцы Белнафтастраха.
Далей
|
Паляшуцкія брэнды праз прызму гісторыі
Пытанне для сапраўдных знаўцаў беларускай гісторыі: які горад быў упершыню згаданы ў Іпацьеўскім летапісе ў 1287 годзе? Не хвалюйцеся і не адчыняйце ліхаманкава Google — гэта горад Кобрын Брэсцкай вобласці. “К” пабывала на свяце горада, а таксама цягам двух камандзіровачных дзён завітала ў шэраг устаноў культуры як самога райцэнтра, так і бліжэйшага наваколля. Уражанняў, як кажуць, мех і маленькая торба. Але пра ўсё па парадку.
Далей
|
Не сакрэт, што Мінская вобласць здаўна і заслужана лічыцца ўзорнай у плане культурнага абслугоўвання насельніцтва. Тым больш, што за апошні час у сферу было ўкладзена багата фінансаў, прычым, як з Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” — мінулай і цяперашняй, — так і з абласных ды раённых бюджэтаў. Узгадаю хоць бы пабудову амфітэатра ў Маладзечне, новы Палац культуры ў аграгарадку Чысць Маладзечанскага раёна, новыя Любанскую ды Мар’інагорскую школы мастацтваў… Не абышла сваёй увагай Дзяржпраграма і Крупскі раён Мінскай вобласці, у якім я пабываў першы раз яшчэ дзесяць гадоў таму.
Далей
|
![]() У дзень, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, 22 чэрвеня, Літаратурны музей Петруся Броўкі — філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры — зладзіў традыцыйны ўжо праект-падарожжа пад назвай “1.1.1”, прысвечаны тром беларускім творцам са званнем “народны” — Петрусю Броўку, Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Усе яны — родам з Ушацкага раёна. Натуральна, “К” не магла не далучыцца да паездкі музейшчыкаў па знакавых для кожнага беларуса мясцінах.
Далей
|
Што ні кажы, а сёлетняе надвор’е не надта спрыяе правядзенню фестываляў, імпрэз і мерапрыемстваў у фармаце open-air — то халады, то дажджы, а то і спёка. Хаця пры апошнім раскладзе дзея ўсё ж адбудзецца. Вось, скажам, днямі я вярнуўся з Кобрыншчыны — пра сферу культуры раёна гаворка будзе ісці ў бліжэйшых нумарах “К” — дзе ладзілі гарадское свята акурат у 30-градусную гарачыню. Цяжэй за ўсё на імпрэзе было, зразумела, артыстам: сцэнічныя касцюмы нават насіць у падобную спёку не надта прыемна, а трэба ж яшчэ танцаваць ды спяваць! Карацей, і да таго нялёгкі працоўны хлеб культработніка ў гарачыя летнія дзянькі робіцца яшчэ больш важкім і салёным ад поту.
Далей
|
Купальская цалавальніца і пошукі папараць-кветкі
У мінулым аглядзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, нам не ўдалося згадаць пра яшчэ адно знакавае свята, што здаўна адзначаюць беларусы ў пачатку ліпеня. Гаворка, натуральна, пра Купалле. Пошук у лесе загадкавай і таямнічай папараць-кветкі, скокі дзяўчат і хлопцаў цераз вогнішча, карагод вакол агменя — усё гэта і многае іншае можна пабачыць на святочных імпрэзах, зладжаных работнікамі сферы культуры вечарам і нават ноччу з 6 на 7 ліпеня. Пра святкаванні Купалля ў розных кутках Беларусі, а таксама пра шэраг іншых нядаўніх адметных імпрэз — у нашым традыцыйным аглядзе рэдакцыйнай пошты.
Далей
|
Святочныя дзеі пад знакам Незалежнасці
На мінулым тыдні Беларусь святкавала Дзень Незалежнасці, з нагоды чаго многія ўстановы культуры зладзілі маштабныя святочныя мерапрыемствы — прычым, як у сваіх сценах, так і ў фармаце open-air. Зразумела, менавіта пра гэта згадваюць у сваіх лістах нашы карэспандэнты з розных куткоў краіны. А таксама, натуральна, і пра некаторыя іншыя адметныя мерапрыемствы, што адбыліся днямі ў Беларусі.
Далей
|
“Кветкавая феерыя” на фоне ягадных дэсертаў
Лета — гэта маленькае жыццё, як спяваў адзін вядомы савецкі бард. І гэтае жыццё цяпер, у спякотныя ліпеньскія дні, напоўненае самымі рознымі культурнымі падзеямі як раённага, так і абласнога маштабу. А каб у гэтым пераканацца, варта зазірнуць у тую вялікую пошту, якую атрымлівае наша газета літаральна з усіх куточкаў Беларусі.
Далей
|
![]() Ці павінны сайты дзяржаўных устаноў, у тым ліку сферы культуры Беларусі, мець дзве версіі ды размяшчаць інфармацыю не толькі на рускай, але і на беларускай мовах? Як аказалася, на гэтае даволі простае, здавалася б, пытанне адназначнага адказу пакуль няма. Між тым, згодна з Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 23 кастрычніка 2017 года № 797, з 1 студзеня гэтага года дзяржаўныя органы і арганізацыі абавязаны дубліраваць на дзвюх дзяржаўных мовах асноўную інфармацыю на сваіх афіцыйных сайтах.
Далей
|
Новы нумар
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"