Свежы нумар
"К" інфармуе
Наперадзе плённая праца
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 сакавіка 2022 года на ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці падпісаў Рашэнне Рэспубліканскага рэферэндуму па змяненнях і дапаўненнях у Канстытуцыю краіны. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абсалютная большасць грамадзян падтрымала прапанаваныя канстытуцыйныя папраўкі. Абноўлены Асноўны Закон уступіць у сілу 15 сакавіка — у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Далей
Адказы на надзённыя пытанні
9 сакавіка адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. Дзякуючы сродкам відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Газета - рэгіёны - чытач
Калі чытачы атрымаюць гэты нумар “К”, у Оршы будуць праходзіць адпаведныя ўрачыстасці, падчас якіх гэты славуты горад афіцыйна стане Культурнай сталіцай Беларусі — 2022. А як напярэдадні падзеі Орша знаходзілася на “лінейцы гатоўнасці”?
Далей
Новая старая фатаграфія
Сталічная мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” знаёміць наведвальнікаў з альтэрнатыўнымі фотапрацэсамі. Ва ўстанове працуе выстава “Mono Gumoil photo art”, на якой беларускія аўтары паказваюць майстэрства гуміарабікавага друку.
Далей
Соцыум
Крыніцы памяці народа
Днямі ў Доме прэсы адбылася даволі значная прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Года гістарычнай памяці. Як гістарычныя крыніцы сёння знаходзяць свой шлях да чытача, з якімі новымі сведчаннямі беларускай гісторыі знаёмяць архівісты і даследчыкі шырокую аўдыторыю і якім чынам сёння адбываецца папулярызацыя памяці аб трагічных і лёсавызначальных падзеях мінулых гадоў? Пра ўсё гэта ішла гаворка між суразмоўцамі на пляцоўцы Дома прэсы.
Далей
Рэзідэнцыя Валовічаў у Свяцку, або Што было, ёсць і будзе ў славутым палацы пад Гродна
Зусім нядаўна мы распавялі нашым чытачам пра тое, як ідзе рэстаўрацыя палаца роду Булгакаў у Жылічах, што на Бабруйшчыне. Прыйшоў час перавесці фокус “К” на захад краіны. Там, на стыку трох дзяржаў, пры самай мяжы з Польшчай і Літвой, з канца 2016 года вядзецца рэстаўрацыя аднаго з найважнейшых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Пра яго значнасць сведчыць вялікая колькасць публікацый у рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. Не раз з’яўляўся Свяцк і на старонках нашай газеты.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Праекты развіцця
Якімі цікавосткамі музейшчыкам варта вабіць наведвальніка?
Музеі Беларусі: планы платных паслуг, новыя праекты і ўвага да школьніцтва
Прыязджаючы ў розныя рэгіёны Беларусі, заўсёды імкнуся наведаць раённы ці абласны музей. Менавіта там, у музейных установах, можна не толькі даведацца пра гісторыю горада ці гарадскога пасёлка, паўзірацца ў адметныя артэфакты і цікавосткі, але і пабачыць, якім чынам музейшчыкі працуюць з сённяшнім, звычайна распешчаным Інтэрнэтам, наведвальнікам. Таму пры наведванні музеяў адразу пытаю ў супрацоўнікаў пра цікавыя музейныя праекты, віртуальныя экскурсіі, QR-коды і іншыя ноу-хау, што прыжыліся (ці не прыжыліся) на ўрадлівай раённай глебе. І не так важна, ці будзе гэта самастойная ініцыятыва, ці акцыя з удзелам партнёраў ды спонсараў. Галоўнае, што дзейнасць падобнай установы адразу паўстае крэатыўнай, цікавай, жывой, звернутай да яўных і ўяўных наведвальнікаў. А іначай як пра музей даведаецца значная колькасць людзей — будучых наведвальнікаў экспазіцыйных залаў і, магчыма, будучых адданых сяброў нават у часы сусветнай пандэміі?
Таму і сённяшні артыкул пра дзейнасць музеяў розных рэгіёнаў Беларусі ў першую чаргу быў скіраваны на пошук новага, нестандартнага, цікавага і адметнага. Хоць, натуральна, і пра планы платных паслуг, і пра выставы, і пра алічбоўку музейнага фонду таксама пагаварыць з маімі суразмоўцамі ўдалося. Але
пра ўсё — па парадку.
Далей
На людным месцы
І тады бібліятэкары заспявалі…
Узрост пасля шасцідзесяці — для бясконцых вандровак па лабірынтах памяці, час сумных і шчаслівых згадак, забытых сустрэч і развітанняў. Іншым разам да гэтага падштурхоўвае бяссонне, іншым разам — нечаканы пах бэзу з тралейбуснага акна. І пачынае размотвацца той клубочак, спіралі якога знітоўваюць мінулае з будучым. Я чалавек не сельскі, аднак часта стаіць перад вачыма вёска. Заімшэлая студня, пратаптаная сярод разнатраўя сцежка, хата, крытая гонтам, ганак маленькага клубіка… Прычым наяўнасць апошняга — абавязковая. Без клуба і мроя не мроя. Тлумачэнне тут простае. За дзесяцігоддзі журналісцкага клопату кожнае паселішча, дзе паспеў пабываць, стала родным ды зразумелым. Як і тое, што сяло без царквы — не сяло, а вёска без клуба — што арганізм без сэрца. Занадта ўзнёсла? Але досыць дакладна!
Далей
Суботнія сустрэчы
Рэктарства як поліфанія
10 лютага рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі была прызначана кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алена КУРАКІНА. У свой час яна абараніла дысертацыю, прысвечаную музычна-тэарэтычным распрацоўкам першай трэці ХХ стагоддзя. У далейшым кола яе навуковых інтарэсаў значна пашырылася і ахоплівае цяпер асэнсаванне найноўшых музычных з’яў — у тым ліку гукавых матэрый электронных твораў кампазітараў розных краін, уключаючы Беларусь. Быў распрацаваны новы і надзвычай актуальны для нашай краіны лекцыйны курс “Асновы музычнай акустыкі”. Але сустрэча з Аленай Віктараўнай была скіравана не на яе навуковыя даследаванні, а на кіраўніцтва ВНУ. Праўда, усё пайшло не па плане, а больш імправізацыйна: гутарку пачала не я, а мая суразмоўца.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Натхненне, любоў, беларускасць
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, кампазітар Алег ЧЫРКУН справіў у лютым 80-годдзе. Прысвечаны гэтай падзеі юбілейны канцэрт, што адбыўся ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі акурат у дзень народзінаў імянінніка, называўся “Бацькоўская зямля мне сэрца грэе”. Назва зусім не выпадковая: шчырай беларускасцю, народна-песеннай мелодыкай прасякнута ўся творчасць кампазітара, многія яго песні блукаюць па Інтэрнэце і, адпаведна, па канцэртных пляцоўках як народныя.
Далей
Куфар-радца 2
У кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова…
Інтэлектуальны спрынт-конкурс
Аляксандр Лукашэнка:
“Беларускую мову трэба ведаць, таму што гэта нас адрознівае ад іншых”
(З выступлення перад журналістамі 27 лютага, пасля галасавання на рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі)
Далей
Ракурс
Старыя гадзіннікі яшчэ ідуць
Калі калекцыянеры — партнёры
Пад бой курантаў і кукаванне зязюлі ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава “Давайце зверым гадзіннікі”. Упершыню сваю калекцыю гадзіннікаў і гучнагаварыцеляў прадставіў жыхар Смаргоні Валерый Мядзведзеў.
Больш за 20 насценных (у тым ліку 14 — з боем), паўтары сотні настольных і прыкладна столькі ж жаночых і мужчынскіх наручных гадзіннікаў, а таксама больш за сотню гучнагаварыцеляў часова пасяліліся ў малой выставачнай зале музея.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Школа народных традыцый
Даследчы этнаграфічны праект “Шляхам продкаў” стаў для Полацкага раённага цэнтра культуры традыцыйным і рэалізуецца спецыялістамі больш за пяць гадоў
Далей
Перыпетыі лёсу
Калі музыка бярэ ў палон…
Юлія Чырык нарадзілася ў Васілевічах Рэчыцкага раёна. Вельмі рана ў яе жыццё ўвайшла музыка. Часта разам з малодшай сястрой дзяўчына рабіла хатнія канцэрты для бацькоў. Ёй падабалася ўсё: класічная музыка, народная, эстрадныя песні і выступленні рок-музыкаў. Калі Юлі споўнілася дванаццаць гадоў, яна
сказала бацькам, што разам з сястрычкай хоча паступаць у музычную школу. Дзяўчынкі былі залічаны ў клас фартэпіяна. На заняткі Юля бегла з радасцю. Даспадобы прыйшліся і сальфеджыа, і музычная літаратура, і, вядома ж, практычныя заняткі. Па-мойму, з гэтага “падабаецца ўсё” і вырастае творца.
Далей
Славутыя землякі
Закрытая тэма
Нашаму знакамітаму на ўвесь свет земляку — лётчыкукасманаўту СССР, двойчы Герою Савецкага Саюза, генерал-палкоўніку авіяцыі Уладзіміру Васільевічу Кавалёнку — 3 сакавіка споўнілася 80 год
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Год гістарычнай памяці
“Я родам з Крынак з-пад Бялынічаў...”
Да 150-годдзя з дня нараджэння славянскага класіка жывапісу Вітольда Бялыніцкага-Бірулі
Працяг. Пачатак у №10
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |