Свежы нумар
Соцыум
Праграма захавання святога
Сёлета ў нашай краіне адзначаецца Год гістарычнай памяці. Не мінаючы розныя перыяды беларускай мінуўшчыны, важны акцэнт робіцца на перыядзе Вялікай Айчыннай вайны, падзеям якой надаецца асаблівая ўвага. Якія праекты рыхтуюцца сёння ў гэтым кірунку і якія мерапрыемствы ўжо рэалізоўваюцца?
Далей
Адчуць сябе Скарынам, або Як дасягнуць максімуму?
З вопыту дзейнасці мастацкіх галерэй розных рэгіёнаў
Сярод устаноў культуры Беларусі важнае месца займаюць мастацкія галерэі, якія размяшчаюцца сёння далёка не ў кожным раёне ці райцэнтры краіны. Але ж менавіта сюды завітваюць і дзятва, і моладзь, і дарослыя, каб дакрануцца да вечнага свету мастацтва, каб на свае вочы ўбачыць карціны знакамітых мастакоў або нават паспрабаваць самастойна нанесці на аркушы паперы ці сапраўдныя палотны сваё бачанне навакольнага свету і людзей, якія яго насяляюць.
Далей
"К" інфармуе
Знакі агульнай памяці
27 студзеня 1944 года над Ленінградам упершыню за доўгі час прагрымелі мірныя залпы гармат. Святочны салют абвясціў поўнае вызваленне горада ад фашысцкай аблогі. Да 77-й гадавіны тых па-
дзей у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны разгарнулася выстава «Сімвалы блакаднага Ленінграда».
Далей
Праца ў зададзеным кірунку
1 лютага адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі ўдзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Размова пра надзённае
У сталічных установах культуры 2 лютага адбыўся адзіны дзень інфармавання, прысвечаны праекту абноўленай Канстытуцыі. На дыялог з супрацоўнікамі Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі завітаў міністр культуры Анатолій Маркевіч.
Далей
Нас не перамагчы, пакуль жыве памяць
27 лютага адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Мы пацікавіліся ў дзеячаў культуры, як яны ацэньваюць прапанаваны праект.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Змены, абумоўленыя часам
У сувязі з надыходзячым рэферэндумам па ўнясенні змен і дапаўненняў у Канстытуцыю кіраўніцтва Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура і мастацтва» запрасіла да сябе загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ, кандыдата юрыдычных навук, дацэнта Людмілу Голубеву.
Далей
Газета-рэгіёны-чытач
2022 год у Беларусі аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Насамрэч нашай краіне ёсць чым ганарыцца з часоў Полацкага княства да часоў СССР і сучаснай незалежнасці. Паўсюдна ў культурных установах Беларусі адбываюцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай падзеі. У сувязі з гэтым мы задалі некалькі пытанняў прадстаўнікам розных рэгіёнаў краіны.
Далей
art-блог
А вы якога слана заўважылі?
Беларускі дзяржаўны цырк распачаў новую праграму “Вось такі-і-і слон!”, паказы якой працягнуцца роўна тры месяцы — да 29 красавіка. Слон (а дакладней, сланіха Мара 47-гадовага ўзросту) з’яўляецца ў фінале, а дагэтуль, акрамя гімнастаў-акрабатаў-эквілібрыстаў і, вядома, клоўнаў, вы ўбачыце дрэсіраваных коней, малпачак, мядзведзяў і нават гусей.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Зіма? “Трамантана” прыляцела
Канцэрт найноўшай беларускай камернай музыкі “Трамантана”, што заўжды ўспрымаецца гэткім міні-фестывалем лепшых дасягненняў у гэтай галіне, прайшоў у шосты раз. Прычым упершыню — у зале імя Л. Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
Далей
Прыгажосць боскай аўтэнтыкі
У Палацы мастацтва разгорнута выстава твораў Міжнароднага фестывалю дзікай прыроды «Залатая чарапаха». Праект расійскі, удзельнікі — з усяго свету, тэма — экалогія.
Далей
“Свой мастыхін знайшла ў снезе…”
Крэда мастака і педагога
Скажу шчыра, не кожны мастак рызыкуе зімою выйсці на эцюды. А студэнтка архітэктурнага факультэта БНТУ Ларыса Зарубіна адважылася ўслед за выкладчыкам Уладзімірам Рынкевічам. Лошыцкі парк — магічнае месца для мастакоў і гісторыкаў, для рамантыкаў і закаханых у жыццё аптымістаў. Эцюд атрымаўся, нягледзячы на мароз і завею. Але сабраць увесь мастакоўскі рыштунак не давялося, сцямнела. Толькі раніцай свой любімы мастыхін знайшла ў гурбе снегу.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
Зразумець і падтрымаць
Неяк няўдала я ў той СДК заехаў. Прынамсі, так спачатку падалося. Час быў не надта позні. У клубнай зале людзі ў чорным расстаўлялі сталы і лавы. Памінальная вячэра! Загадчыца, якая не чакала майго прыезду, глядзела крыху вінавата. Як мог, супакоіў. Тут, аказваецца, і вяселлі час ад часу ладзяцца. І таксама бясплатна… Сустрэўся з такой “арэндай” упершыню. А асэнсаваў усё так: калі клуб патрэбны і ў горы, і ў радасці, значыць, супрацоўнікі не дарэмна хлеб ядуць. Вакол такіх і гуртуецца грамада. І не толькі для таго, каб вольны час бавіць. Менавіта такая ўстанова і з’яўляецца дзейсным сацыяльным цэнтрам, дзе цябе зразумеюць, падтрымаюць і пастараюцца дапамагчы. І нездарма неабыякавыя работнікі культуры часцяком — яшчэ і старасты вёсак, дэпутаты мясцовых саветаў, карацей, сельская інтэлігенцыя вышэйшага кшталту, якая імкнецца стаяць за сваіх землякоў гарой.
Далей
Творца пра творцу
Пяць год, як змоўк галасок "Малінаўкі"
Летам 1981 года мы з жонкай ажыццяўлялі аўтатур па Закарпацці. І ўсе два тыдні ў рэстаранах, матэлях, на аўтазапраўках з усіх рэпрадуктараў, у тым ліку і ў нашым “жыгулёнку”, амаль штогадзінна гучала адна і тая ж песня.
Добра вядомы нам голас, які задушэўна спяваў “Малиновки заслышав голосок…”, належаў абаяльнаму і вясёламу эстраднаму артысту Аляксандру Ціхановічу.
Далей
Перыпетыі лёсу
Калі мары здзяйсняюцца
Якія гарады бярэ смеласць
Насця нарадзілася ў невялікай вёсачцы Сабалі, якая знаходзілася за сем кіламетраў ад гарадскога пасёлка Брагін. У школьныя гады дзяўчынка марыла стаць настаўніцай беларускай мовы, псіхолагам, праграмістам і журналістам. Сталела і паступова рэалізоўвала пастаўленыя мэты. Былі на гэтым шляху перамогі і расчараванні. Але перамог было ўсё ж болей.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Слова, голас, паэзія…
Мастацтва слова выдзяляецца з усіх іншых відаў дзейнасці чалавека. Словам можна падбадзёрыць, пакрыўдзіць, зламаць. А паэтычнае слова — сапраўдны дар, якім надзелены адзінкі.
Далей
Праекты
Чачэрская хата лялькамі багата
Калі можна казаць пра трэнды ў сучасным народным рамесніцтве, то імклівы рост папулярнасці лялек — менавіта такі трэнд. З аднаго боку, вырасла цікавасць да беларускіх традыцыйных строяў — у іх лялькі апрануты, з другога — з забыцця вяртаюцца абрадавыя лялькі і абярэгі. На пачатку ўжо гэтага года ў Чачэрску, што на Гомельшчыне, у Цэнтры рамёстваў, фальклору і этнаграфіі адкрыўся Музей традыцыйнай лялькі, у якім больш за сотню экспанатаў, створаных рукамі майстроў Цэнтра.
Далей
Традыцыі
“Чатыры радасці” Ніны
Нядаўна Нацыянальная акадэмія навук Беларусі падвяла вынікі конкурсу творчых работ, прысвечаных Году народнага адзінства. Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Выяўленчае мастацтва” атрымала Ніна Навіцкая са Смаргоні. Журы высока ацаніла серыю работ мастачкі пад назвай “Чатыры радасці”.
Гэтая навіна стала нагодай пазнаёміцца з Нінай Пятроўнай, чалавекам надзвычай сціплым. Інакш як можна растлумачыць той факт, што восем гадоў Ніна Навіцкая жыве ў нашым горадзе, стварае выдатныя работы, а мы пра гэта не ведаем?
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Пра што распавяла бабка Агрыпіна
28 студзеня ў філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы прайшла прэзентацыя ў этнаграфічным кутку “Вяртанне да вытокаў”. На яе былі запрошаны вучні шостага класа сярэдняй школы ра-
зам з класным кіраўніком Аленай Будніцкай.
Далей
Асоба і час
“Беларусьфільм”: абмеркаванне напярэдадні
Яшчэ адна дыялогавая пляцоўка, прысвечаная правядзенню ў краіне 27 лютага рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, 3 лютага адбылася ў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”. У якасці спікераў бралі ўдзел начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Кацярына Панамарова, а таксама народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік тэатра-студыі кінаакцёра, рэжысёр Аляксандр Яфрэмаў.
Далей
Ваенныя вёрсты рэжысёра
Святкаванне 100-гадовага юбілею класіка беларускага кінематографа, аднаго з заснавальнікаў беларускага тэлевізійнага кіно, рэжысёра Аляксандра Карпава прайшло сціпла. Сталічны Музей гісторыі беларускага кіно зладзіў рэтраспектыву фільмаў, а 27 студзеня ў кіназале музея прайшоў вечар памяці, які сабраў невялічкую купку зацікаўленых людзей. А калісьці трохсерыйная стужка Аляксандра Карпава “Доўгія вёрсты вайны” была нязменным атрыбутам праграмы савецкага тэлебачання на 9 мая, і на працягу 20 гадоў усе савецкія гледачы нязменна сустракалі Дзень Перамогі разам з ёй. Ваенныя фільмы — найлепшыя ў творчасці рэжысёра. Але не толькі імі ён адметны.
Далей
Раскадроўка
Каб глядзелі з цікавасцю
Легендарныя імёны ў лайтфармаце
Няма сумневу, што ў Год гістарычнай памяці фільмы пра нашу мінуўшчыну будуць выходзіць часцей, чым звычайна. Вось і ў гэтую нядзелю ў мінскім кінатэатры “Піянер” адбудзецца першая прэзентацыя цыклу “Імёны Беларусі”. Неўзабаве прэм’ера новага праекта студыі гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” пройдзе і на тэлеканале “Беларусь-3”.
Гэта кароткія анімацыйна-дакументальныя фільмы (або, магчыма, нават ролікі) пра тых нашых знакамітых суайчыннікаў, чые імёны назаве далёка не кожны сустрэчны. Або нават па-іншаму: імя ведаюць многія, але амаль ніхто не здагадваецца, што яго носьбіт паходзіць з родных пенатаў.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Сюжэт, народжаны праўдай вайны
Пульсацыя драматызму на палотнах лёсаў
Сёлета, у Год гістарычнай памяці, Беларусь згадвае імёны тых сваіх сыноў і дачок, якія прайшлі праз пекла Вялікай Айчыннай вайны і ўнеслі бясцэнны ўклад у Перамогу над фашызмам. Яна, тая Перамога, у нашы дні застаецца святым адбіткам на палотнах беларускіх мастакоў-франтавікоў.
Сярод іх мы называем імя народнага мастака БССР, члена-карэспандэнта Акадэміі мастацтва СССР, класіка гістарычнага жывапісу Яўгена Аляксеевіча Зайцава.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |