Свежы нумар
"К" інфармуе
Добра святкаваць, але ж і працаваць
15 чэрвеня адбылася чарговая апаратная нарада міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатолія Маркевіча з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Міністэрства. З дапамогай сродкаў відэасувязі, удзел у нарадзе прынялі таксама начальнікі ўпраўленняў культуры абласных выканаўчых камітэтаў.
Далей
Інвестыцыі ў будучыню
16 чэрвеня Косаўскі палацава-паркавы ансамбль наведалі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, міністр культуры Анатолій Маркевіч.
Далей
Рэгіёны — Газета — Чытач
— Уся краіна чакае святкавання “Славянскага базару”. А як да ўрачыстасці рыхтуюцца самі віцебляне?
Далей
Дакумент — справа тонкая
14 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце культуры і мастацтваў адбыўся рэспубліканскі семінар, прысвечаны пытанням арганізацыі справаводства ў дзяржаўных арганізацыях, падпарадкаваных Міністэрству культуры Беларусі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел звыш за 70 чалавек, у тым ліку кіраўнікі шэрага вядучых рэспубліканскіх устаноў культуры.
Далей
Адкрыць беларускую песню сусвету
11 — 12 чэрвеня ў Маладзечне адбыўся юбілейны ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Журы конкурсу маладых выканаўцаў на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам Міхаілам Фінбергам падвяло вынікі: уладальніцай Гран-пры і спецыяльнага прызу імя Уладзіміра Мулявіна стала Ніколь Фургал з Віцебска. А мы пагаварылі з членам журы, кампазітарам Алегам Елісеенкавым, як развівацца конкурсу надалей.
Далей
Соцыум
Палац Горватаў над Прыпяццю
Гэтай публікацыяй мы працягваем серыял пра палацы і сядзібы, якія пасля гадоў заняпаду займелі гаспадароў і сталі на шлях адраджэння. У папярэдніх нумарах (“К” №№ 21 — 22, 2021) мы распавялі пра лёс палаца Радзівілаў у Паланечцы і сядзібы Раецкіх у Райцы. Сюды ж трэба дадаць і палац Цюндзявіцкіх у Галошава, аб якім “К” пісала не раз (№№ 16, 2019, 13 і 24, 2021). Пагроза знішчэння яму ўжо не пагражае, засталося толькі знайсці неабыякавых да нашай гісторыі і культуры людзей, якія б узяліся за яго аднаўленне. Сёння ж мы распавядзем пра палац Горватаў у Нароўлі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
“Рыа-Рыта!” як успамін пра вайну
80-годдзе з дня пачатку Вялікай Айчыннай — сумная дата, але з музыкай перажыць яе будзе лягчэй. І адначасова задумацца пра паўсядзённыя супярэчнасці нашага існавання, нягледзячы на якія, жыццё ўсё роўна працягваецца.
Далей
“Цалуй мяне, Кэт!” альбо Любоў да яго вялікасці тэатра
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа звярнуўся да вядомага твора, амаль класікі сусветнай музычнай драматургіі — “Цалуй мяне, Кэт!” За аснову быў узяты брадвейскі мюзікл, праўда, у крыху адаптаваным варыянце.
Далей
“Лабірынт” без Мінатаўра
Нядаўна завяршыла сваю працу Рэспубліканская выстава жывапісу “Лабірынт”. Пад яе асноўную экспазіцыю была задзейнічана вялікая зала сталічнага Палаца мастацтва. На думку арганізатараў, а гэта кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў, слова “лабірынт” найлепшым чынам характарызуе творчасць як працэс і адпавядае сучаснаму стану нашага выяўленчага мастацтва. “Лабірынт” як сінонім спантаннага пошуку мастаком сваёй самасці. Тут можна блукаць бясконца, і галоўнае не сутыкнуцца з Мінатаўрам сваёй падсвядомасці.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Да сумнай даты — прэм’ера фільма “Сведкі”
Да 22 чэрвеня, 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, прымеркаваная рэспубліканская прэм’ера кінаальманаха “Сведкі” — ваенна-гістарычнай драмы з трох навел (“Туфлікі”, “Брут” і “Скрыпка”), аб’яднаных агульнай канцэпцыяй і прысвечаных памяці ахвяр Халакосту. Фільм можна будзе ўбачыць у кінатэатрах па ўсёй Беларусі. Альманах “Сведкі” быў створаны пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
На людным месцы
Вялікае мора двухмоўя
Я зноў пра чытанне. Што зробіш — любімы занятак! Чытаць мяне навучылі сястра (старэйшая на шэсць гадоў) і маці. Гады ў чатыры я пачаў уцямліваць дзіўную сувязь паміж гукамі і літарамі, словамі і вобразамі. Добра памятаю кубікі з літарамі і карцінкамі. На кубіку з Г была намалявана гусь. Не забыўся, як маці старанна заганяла ў маю галаву, што на рускай мове гусь — ён мой, а на нашай — яна мая. З сабачкам сітуацыя была адваротная: на беларускай мове ён — заўжды мужчынскага роду. З таго часу ў мяне вялікае падазрэнне, што Інстытут літаратуры пры Акадэміі навук створаны яшчэ і для таго, каб вызначыць урэшце, як перакласці на родную беларускую мову назву чэхаўскай “Дамы с собачкой”…
Я вучыўся выплываць з вялікага мора двухмоўя. Расійскі празаік Міхаіл Велер напісаў, што струна, гук якой прыдатны да Боскага слыху, віецца ў дзяцінстве, пасля штосьці рабіць позна і бессэнсоўна. Не буду спрачацца.
Далей
Тэма
Як трапіць анлайн у Луўр, Эрмітаж і музей Заіра Азгура
Наведаць лепшыя музеі свету, на свае вочы пабачыць творы славутых мастакоў, пазнаёміцца з культурным багаццем самых аддаленных куткоў Зямлі… Які чалавек пра такое не марыць! Праўда, часта гэтая мара застаецца толькі “блакітнай”, бо ўсюды пабываць немагчыма, ахапіць усё — жыцця не хопіць. І тут на дапамогу прыходзяць інтэрнэт і новыя тэхналогіі. Дзесяць гадоў таму з’явілася анлайн-платформа Google Arts & Culture, якая дае доступ да выяваў твораў мастацтва ў высокай якасці і якая дазваляе амаль у літаральным сэнсе завітаць у карцінную галерэю ці музей, прайсціся па іх залах і ўважліва паразглядаць карціны, — ды так дэтальна, як, магчыма, не атрымалася б і ўжывую. Першым з Беларусі, хто далучыўся да платформы і прэзентаваў, такім чынам, сваю калекцыю ўсяму свету, стаў Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Інтэрв'ю ў нумар
Зберагчы помнікі, захаваць спадчыну
Без удзелу дзяржавы дасягнуць станоўчага выніку наўрад ці ўдасца
24 чэрвеня, у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна, адбудзецца калегія Міністэрства культуры, прысвечаная праблеме распрацоўкі праектаў зон аховы на аб’ектах, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Сёння, прэзентуючы гэтую падзею, мы акцэнтуем увагу нашых чытачоў на наступных пытаннях. Якім быў пакручасты лёс інстытуцый па ахове спадчыны ў незалежнай Беларусі? З якімі цяжкасцямі сёння найчасцей сутыкаюцца ахвочыя дапамагчы захаванню архітэктурных каштоўнасцяў? Якія элементы са спісу нашай спадчыны могуць прыцягнуць найбольшую ўвагу за межамі краіны? Пра ўсё гэта, а таксама пра іншыя праблемы і дасягненні ў сферы захавання беларускіх помнікаў і традыцый распавядае начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Наталля Хвір.
Далей
Старонкі памяці
Успаміны аб вайне — справа яго жыцця
Напярэдадні сумнай гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны мы зноў звяртаемся да біяграфій ветэранаў, якія аддалі доўгія гады свайго жыцця працы на ніве культуры. Гэтым разам мы сустрэліся з Аляксандрам Іосіфавічам Ульяновічам, які паспеў пазмагацца з ворагам як у небе, так і на зямлі, пакінуў свой аўтограф на сценах Рэйхстага, і яшчэ доўгія гады пасля Перамогі захоўваў памяць аб ёй, кіруючы галоўным беларускім музеем, прысвечаным гісторыі той вайны.
Далей
Рэпарцёрскі марафон
Музычны “уік-энд” у Паставах
Кожнае мястэчка нашай краіны мае свае адметнасці, якія вельмі дарагія мясцовым жыхарам, і якія могуць прыемна ўразіць гасцей гэтага кутка. Так і на Беларускім паазер’і, горад Паставы слынны сваёй адметнай прыродай, прыгожай архітэктурай, вядомымі людзьмі, якія нарадзіліся тут раней, і сучаснікамі, якія ўмеюць цаніць і працу, і адпачынак. Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, які прайшоў у гэтым горадзе ў 31 раз, усё гэта толькі пацвярджае.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Новае выданне
Дзве постаці — адна пазіцыя
У Маладзечне выйшаў з друку фотаальбом “З верай і любоўю”, прысвечаны 100-годдзю нашага славутага гісторыка і педагога Міколы Ермаловіча (1921 — 2000) і 85-годдзю пісьменніка, музейшчыка і краязнаўца Генадзя Каханоўскага (1936 — 1994). Альбом падрыхтаваў пісьменнік і літаратуразнаўца з Маладзечна Міхась Казлоўскі.
Далей
Традыцыі
Пад аховай Антонія
Адэльскі фэст: мінулы і сучасны
Унікальнае месца — ціхая вёска Адэльск Гродзенскага раёна на самым ускрайку заходняй мяжы становіцца ўсё больш папулярнай. Пра ткачыху Ядзвігу Райскую, майстра Мар’яна Скрамблевіча, мясцовыя традыцыйныя танцы ды стравы “К” піша пастаянна. Гэта адзіная вёска ў Беларусі, дзе захоўваюцца два элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. А мясцовы храм з’яўляецца помнікам старажытнага драўлянага дойлідства.
Далей
Кантэкст
Мы — дзеці адной гісторыі
Хроніка развіцця беларускай аўтаноміі ў Томскай вобласці
На тэрыторыі Томскай вобласці пражывае прыкладна 3 500 беларусаў. Цягам часу працэсы самаарганізацыі прывялі да ўтварэння грамадскіх суполак, што аб’ядноўваюць беларускую дыяспару ў Томску і Томскай вобласці.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Хор, што спявае душой
Як шліфуецца майстэрства
У сям’і Валі любілі музыку: бацька граў на гармоніку, маці — на балалайцы. Бацькі актыўна ўдзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці, часта бралі з сабой на канцэрты дзяцей. На кожнае свята ладзілі свае хатнія канцэрты. Валя, яе тры сястры і брат рыхтавалі песні, вершы, танцы, нават касцюмы рабілі з падручных сродкаў. Спявалі, у асноўным, народныя беларускія песні, а таксама ў рэпертуары юных артыстаў былі цыганскія песні і танцы, бо па суседстве жылі цыганы. У школьныя гады Валянціна актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці: спявала, танцавала, брала ўдзел у інсцэніроўках.
Далей
Музейная плошча
У Строчыцы — на прыроду і ў музей
Выстава “Беларускія народныя касцюмы” ідзе ўсё лета
Паблізу Мінска ёсць найактуальнейшы летнім часам музей-скансен — Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, музей пад адкрытым небам. Там — сярод палёў, узгоркаў, дрэваў і старадаўніх драўляных збудаванняў, што клапатліва зберагаюцца ў музеі, можна з асалодай правесці ўвесь дзень — і адпачыць, і падыхаць цёплым і свежым летнім паветрам, і паблукаць сярод старых сялянскіх хат і храмаў, і паглядзець шматлікія экспазіцыі і выставы — акунуцца, такім чынам, у мінуўшчыну беларускага народа. Музей у вёсцы Азярцо ўвогуле на падзеі багаты, у ім увесь час што-небудзь адбываецца. Так, усё лета ў адным з самых значных і каштоўных будынкаў экспазіцыі — у Спаса-Праабражэнскай царкве — будзе працаваць яскравая выстава “Беларускія народныя касцюмы” з фондаў, сабраных самімі супрацоўнікамі музея. Гэта яшчэ адна нагода завітаць у Строчыцы, як па-простаму называюць гэтае месца
па назве бліжэйшай вёскі.
Далей
Дакументы эпохі
“Калі б камні маглі гаварыць...”
Да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны
Вядома, што тэма Вялікай Айчыннай вайны для беларускага мастацтва даўно стала нацыянальнай тэмай, і тут не трэба нейкіх каментарыяў. Унікальная Брэсцкая эпапея — адна з такіх тэм. Да яе звярталіся дзясяткі беларускіх мастакоў практычна ва ўсіх відах і жанрах творчасці, і пералічыць іх немагчыма. Але ў гэтую трагічную дату — 80-годдзе з дня пачатку самай вялікай у гісторыі нашай зямлі вайны — хочацца ўспомніць хаця б некаторых з тых, хто так ці інакш унёс творчую лепту ў гонар вялікага воінскага Подзвігу, які бярэ свой пачатак менавіта з бессмяротнага гарнізона над Бугам...
Далей
Незабыўнае поле пад Магілёвам
Яна сустрэла яго незадоўга да смерці. Ён так дрэнна выглядаў, што яна спалохалася і сказала першае, што прыйшло ў галаву: “Вы добра выглядаеце”. Ён сумна ўсміхнуўся і ціха вымавіў, што яна ўжо не першы чалавек, які кажа яму ў апошні час менавіта гэтыя словы...
Неўзабаве ён памёр, хоць яму было крыху больш за шэсцьдзясят тры. Значна пазней жанчына прысвяціла яму адзін з раздзелаў у сваіх успамінах “Мае мужчыны”. Ён сапраўды быў мужчынам у поўным сэнсе гэтага слова. Сівы, прыгожы, знакаміты і... мужны. Стары Хэм, савецкі Хэмінгуэй.
Ён завяшчаў развеяць свой прах над полем пад беларускім горадам Магілёвам. Не хацеў пампезнага пахавання па першым разрадзе. Для яго вайна, Вялікая Айчынная вайна, была самай сумленнай і цяжкай часткай жыцця. Звалі гэтага чалавека Канстанцін Сіманаў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |