Свежы нумар
"К" інфармуе
Май. Праца. Культура
Напрыканцы савецкай эпохі мала хто мог бы ўцямна распавесці, што гэта за свята такое — 1 Мая, у памяць якога гэты дзень зрабілі непрацоўным. І лаканічная тэза “Мір — Праца — Май” пярэчанняў не выклікала. Хто ж будзе супраць гэткай формулы спакойнага, уладкаванага, размеранага жыцця!
Далей
Дызайн. Трамвай. УНОВИС.
У горадзе на Дзвіне завяршыўся Міжнародны конкурс плакатаў
“Пакуль тэрмін рэалізацыі праекта вызначыць складана, але мы перадалі канцэпты афармлення трамваяў у Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне”, — дзеліцца звесткамі завадатар яшчэ адной яскравай ініцыятывы ў год 100-годдзя УНОВИСа, дацэнт кафедры дызайна і моды Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Наталья Тарабука. Гаворка зараз — пра Міжнародны конкурс плаката “УНОВИС. ХХІ стагоддзе”, што ўпершыню сёлета прайшоў у горадзе на Дзвіне, і сабраў работы амаль паўтары сотні ўдзельнікаў з 15 краін. Адна з намінацый конкурсу так і называлася — плакат-канцэпт трамвая “утвердителей нового искусства”. Арганізатары спадзяюцца, што пандэмія ўсё ж не перашкодзіць увасабленню ідэй мастакоў, што даслалі свае творы на конкурс.
Далей
Адчуць вібрацыі Віцебска супрэматычнага
Віртуальная выстава на плошчы Якуба Коласа ў гонар УНОВИС
Дзявяты сезон праекта “Мастак і горад”, прысвечаны 100-годдзю творчага аб’яднання УНОВИС, стартуе 14 мая. Але на гэты раз па традыцыйнай пляцоўцы праекта — мінскай плошчы Якуба Коласа — можна будзе прайсціся віртуальна, і паглядзець у рэжыме анлайн працы 16-ці сучасных віцебскіх мастакоў, якія ў сваёй творчасці з’яўляюцца спадкаемцамі ідэй УНОВИС.
Далей
Клятва медыка, адлітая ў бронзе
Саюз мастакоў Беларусі мае намер абвясціць конкурс на стварэнне помніка беларускім медыкам, якія, ахвяруючы сваім здароўем, а калі нават і жыццём, ратуюць нацыю ад каранавіруса. Так, краіна мусіць ведаць сваіх герояў.
Далей
Соцыум
Суворая праўда таямнічых казематаў
Жалезабетонныя сведчанні подзвігу на лініі абароны просяць... абароны
Ужо неўзабаве свет адзначыць 75-годдзе Перамогі над нацызмам. Чым далей ад нас гады Вялікай Айчыннай вайны, тым меней, на жаль, застаецца жывых сведкаў тых трагічных і гераічных падзей, адыходзяць ад нас ветэраны, удзельнікі баявых дзеянняў і нягод акупацыі, ахвяры гітлерызму. Добра, калі сёння яшчэ ўдаецца запісаць часцінку ўспамінаў непасрэдных відавочцаў, зберагчы іх і перадаць наступным пакаленням. Але сляды вайны захоўваюцца не толькі ў памяці людзей, а і ў помніках, якія пакінула па сабе ліхалецце.
Далей
Выпрабаванне дылемай: анлайн ці афлайн?
Няпростыя часы выжывання кінаіндустрыі
Сусветная кінаіндустрыя, як і астатнія сферы глабальнай эканомікі, падчас пандэміі каранавіруса апынулася на парозе выжывання. З-за ўведзенага рэжыму каранціна найбуйнейшыя кінасеткі ЗША і Кітая закансерваваліся на нявызначаны тэрмін, прэм’еры блакбастараў і вытворчасць новых карцін сышлі на пазнейшыя тэрміны, а мільёны людзей, занятыя кінапаказамі і здымкамі, ужо пазбавіліся працоўных месцаў. Беларуская кінасупольнасць, нават нягледзячы на адсутнасць каранціна ў краіне, таксама зведала выпрабаванне: часова закрыліся з-за незапатрабаванасці большасць дзяржаўных і прыватных кінатэатраў, а кінафэсты і некалькі прэм’ер беларускіх фільмаў перанесліся на пазнейшы тэрмін.
Якія рызыкі цяперашні крызіс нясе айчыннаму кіно і якім яно будзе пасля яго заканчэння? Адказы на гэтыя пытанні паспрабавалі сфармуляваць ўдзельнікі анлайн-дыскусіі “Беларускае кіно ў перыяд крызісу”, арганізаванай Майстэрняй сацыяльнага кіно.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! art-блог
Звычайная гісторыя
Людскія захапленні ў фільмах Смартфільма
Дзявяты міжнародны кінафестываль мабільнага кіно VOKA Smartfilm сёлета ладзіўся пад слоганам “Сезон (не)звычайных гісторый”. Сотні кінематаграфістаў з 75 краін, даслаўшы свае работы на беларускі фэст, імкнуліся вызначыць для сябе, што ёсць для іх тая самая звычайная незвычайнасць. І, абапіраючыся на выбар прафесійнага журы, дазволім сабе выснову, што ў фокусе ўвагі аўтараў апынуліся ў першую чаргу людскія захапленні і жарсці — як прыкмета жыцця і яго вартасці. Ды, вядома, каханне, якое перамагае ўсё.
Далей
Марсіянская фантасмагорыя з праекцыяй на камернасць
Ці будзе прызначаны час на яе тэатралізацыю?
Новая опера беларускага кампазітара — заўжды з’ява “нумар раз”. Аднаактовы “Прызначаны час” Віктара Капыцько быў створаны летась. Сусветная прэм’ера яго канцэртнага выканання адбылася сёлета ў сакавіку ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, на вечарыне Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, за пультам якога быў знаны расійскі дырыжор і даўні сябра кампазітара Дзмітрый Зубаў. Але ж наколькі актуальнымі ўяўляюцца сёння гэты твор і яго тэма — захоп марсіянамі нашай планеты?
Далей
Рапід пасярод вясны
Да сярэдзіны вясны, якая цяпер наступіла, Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр падрыхтаваўся загадзя: намаганнямі запрошанага рэжысёра Саўлюса Варнаса быў выпушчаны спектакль “Дом пасярод вясны” паводле п’есы Эжэна Іанескі “Смага і голад”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“… Як добра, што вы нідзе не вучыліся!”
Нехта з вялікіх педагогаў сказаў, што няма дарослых і дзяцей, а ёсць людзі з большым ці меншым жыццёвым досведам. А з гэтага вынікае, што аднойчы бадай кожнаму наканавана зрабіць адкрыццё, што дзеці, на якіх ён прызвычаіўся глядзець з пазіцый “дарослага” шавінізму, у чымсьці больш дарослыя, чым ён сам. Яны, маючы запас незмарнаваных сіл і не страчаных эмоцый, лепей арыентуюцца ў зменлівым свеце, больш дасведчаныя адносна навацый і трэндаў; лёгка перадольваюць стэрэатыпы, якія для старэйшых — пастулат. Зрэшты, і твой гарызонт для іх толькі кропка адліку. На гэта нельга крыўдаваць. Гэта цудоўна!
Далей
На людным месцы
“Не ўстаючы з канапы”, або Маеш сайт — маеш і імпрэзы
На нашу рэдакцыйную пошту працягваюць прыходзіць лісты з нагоды правядзення тых ці іншых культурных імпрэз. Праўда, прызнаюся, пісьмаў цяпер трапляе ў рэдакцыйную скрынку значна менш, чым яшчэ два ці тры месяцы таму. І гэта зразумела: неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча, перасцярога з правядзеннем масавых мерапрыемстваў і гэтак далей. Але ж культурнае жыццё ў рэгіёнах ідзе сваёй хадой, хай сабе часцяком нават не ў рэальным, а ў віртуальным свеце анлайн-парталаў, сацыяльных сетак ды сайтаў устаноў культуры.
Далей
Гістарыёграф
Таямніцы Манюшкаў
Частка VII.
Вось як адрэагавала на папярэднія публікацыі “Таямніцаў Манюшкаў” вядомая музыказнаўца Святлена Немагай: “Супрацьстаянне Манюшкі і Штурма — у супрацьлеглай прыродзе іх талентаў. Штурм відавочна “ўзрос” на ідэалах эпохі “эфектных віртуозаў” (Паганіні, Ліст, Шапэн, пазней Концкі), якая тады паланіла розумы і была “ў самым разгары”. А Манюшку “пусканне пылу ў вочы” было цалкам чужое, ды і да віртуозаў-выканаўцаў ён ніколі не належыў. Як ён сам пісаў 7 мая 1857 сваёй цётцы Вікторыі Маджарскай, “сэрцам трэба граць болей, чым пальцамі”. Таму цалкам зразумела, што даўшы парачку эфектных канцэртаў у Вільні, Штурм змог хуценька заняць вяршыню п’едэстала і займець шматлікіх вучняў”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Суботнія сустрэчы
Бенька і Чабурашкі
Бадай што любімыя словы Святланы Бень — “цудоўны, цудоўная”. Так яна кажа пра мастакоў, паэтаў, музыкантаў, рэжысёраў — асабліва пра тых, з кім працуе, — пра песні, кнігі, карціны, спектаклі… Многа цудоўнага і чароўнага яна бачыць навокал, але і сама яго стварае — і як музыкант, спявачка, аўтар песень, і як актрыса, рэжысёр. Праз усё жыццё разам з Бенькай — так ласкава яе называюць — ідуць музыка і тэатр. 15 гадоў таму пачаўся музычны праект кабарэ-бэнда “Серебряная свадьба”, які стаў папулярным у многіх краінах і займеў вялізную армію прыхільнікаў, — але у 2016-м ён скончыўся. І неўзабаве Святлана выйшла на публіку як актрыса і рэжысёр спектакля “Из жизни насекомых” паводле вершаў Мікалая Алейнікава. Прайшло чатыры гады, вялікія сцэны канцэртных залаў і клубаў засталіся ў мінулым. Магчыма, камусьці нават падаецца, што Бенька некуды знікла. Насамрэч, проста не так многа людзей зараз бачыць яе творчасць. Але якраз гэтаму Бенька і радая.
Далей
Тэма
Класіка — не постаць Камандора
Ці не наспеў час фестывалю Станіслава Манюшкі?
5 мая — дзень нараджэння знакамітага кампазітара-класіка Станіслава Манюшкі. Леташняе 200-годдзе гэтага сусветнавядомага музыканта суправаджалася ў нас шэрагам самых розных канцэртных і даследчых мерапрыемстваў (якіх, дарэчы, усё роўна магло б быць больш). Сёлетняе “зацішша” выклікана, здавалася б, аб’ектыўнымі прычынамі. Але ж ці распрацаваны ўсе магчымыя захады па далейшай папулярызацыі яго імя і творчасці? Падаецца, карысным будзе вопыт Польшчы, дзе Манюшка прызнаны заснавальнікам нацыянальнай оперы. Пра гэта і многае іншае мы пагутарылі з вядомай даследчыцай творчасці кампазітара — памочнікам мастацкага кіраўніка “Беларускай капэлы”, кандыдатам мастацтвазнаўства Святленай НЕМАГАЙ.
Далей
Актуальна
Ля вытокаў аб’яднання нацый
24 красавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі адбылася віртуальная цырымонія адкрыцця выставы “75 гадоў разам: Беларусь — дзяржава-заснавальніца ААН”, падрыхтаванай Міністэрствам замежных спраў сумесна з Прадстаўніцтвам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беларусі. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня дэлегата, які сёлета адзначаўся ўпершыню, і 75-годдзя стварэння ААН.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Праз гасцінец
Дыстанцыя і маска — чытву не перашкода
Хто ў сельскай мясцовасці ў лідарах кнігавыдачы?
Як гэта ні парадаксальна, але кніга ў часы пандэміі здольная ператварыцца з крыніцы ўсяго самага прыгожага і здаровага ў пераносчыка заразы. І каб падобнага не адбылося, работнікі нашых кніжніц распачалі пэўныя крокі. Якія? Давайце даведаемся аб тым з першых вуснаў.
Далей
Асоба і час
Незабыўная цёця Уладзя…
Літаральна праз пару тыдняў, 18 мая, акурат у Міжнародны дзень музеяў, споўніцца шэсць дзясяткаў гадоў з таго часу, як гасцінна расчыніў дзверы для наведвальнікаў добра вядомы сучаснікам будынак, дзе месціцца адна са старэйшых культурных устаноў Беларусі — Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Але самая першая яго экспазіцыя запрацавала адразу праз некалькі месяцаў пасля Перамогі —
20 верасня 1945-га. Амаль за семдзясят пяць гадоў існавання ў музеі сабрана ўнікальная калекцыя сапраўдных рарытэтаў: захоўваюцца рукапісы паэта і яго асабістыя рэчы, узноўлены мемарыяльныя пакоі, экспанаты ў залах распавядаюць пра жыццё і творчасць Песняра. Сёння ў фондах музея
налічваецца 42 602 музейных прадмета, якія ўваходзяць у склад 22 калекцый.
Далей
Эмбіентны перформанс як план “Б”
Юбілей у прапанаваных абставінах
Кіраўнік пластычнага тэатра InZhest Вячаслаў Іназемцаў, які здаецца вечна маладым праз сваю творчую ва ўсіх сэнсах слова пластычнасць, непрадказальнасць і здольнасць да трансфармацыі, не так даўно нечакана для ўсіх дасягнуў шасцідзесяці гадоў — прынамсі, паводле пашпарта. З гэтай нагоды 21 красавіка ў мінскім Палацы чыгуначнікаў была запланаваная вялікая дзея. Калектыў рыхтаваўся да яе ледзь не палову года, але… ход агульных падзей аказаўся куды больш непрадказальным за любы спектакль.
Як і з мінулым “Генэзісам” — ён шматкроць пераносіўся па розных прычынах і ўрэшце быў паказаны ўсяго пару разоў, — тэатру ізноў не пашчасціла з абставінамі. І тым не меней, імпрэза ў запланаваны дзень адбылася…
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Погляд з XXI стагоддзя
“Мудрагеліста тасуецца калода...”
Пакручасты шлях графа Сямёна Зорыча праз Шклоў
(Працяг. Пачатак у №№15 —17.)
Да Зорыча Шкловам валодалі такія слынныя вялікакняжацкія роды, як Гаштольды, Хадкевічы, Сіняўскія і Чартарыйскія. Па іроніі лёсу, датай яго заснавання лічыцца 1535 год, калі горад упершыню быў згаданы ў Ніканаўскім летапісе з вельмі сумнай нагоды — рускія войскі князя Васіля Шуйскага яго спалілі. Зрэшты, ёсць яшчэ больш ранняя згадка пра Шклоў — што праўда, тады ён знаходзіўся ў 4 кіламетрах ад сучаснага — у нататках пасла Святой Рымскай імперыі Сігізмунда фон Герберштэйна, якія апісваюць яго дыпламатычную паездку ў Маскву ў 1520 годзе. Адпаведна, калі верыць гэтым дакументам, сёлета ёсць нагода адзначыць юбілей горада — 500 гадоў!
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |