Свежы нумар
Соцыум
Эквівалент прэстыжу
На дзень нараджэння прынята прыходзіць з падарункамі. Таму юбілею Нацыянальнага мастацкага музея нашай краіны, што адзначаецца сёлета, вельмі пасуе выстава “Прашу прыняць у дар…”. На ёй экспануюцца творы, падораныя музею за апошнія дваццаць пяць гадоў прыватнымі асобамі, дзяржаўнымі службоўцамі і ўстановамі, бізнесовымі структурамі і самімі мастакамі. З пытання, наколькі важная для музея такая форма папаўнення фондаў, распачалася наша гутарка з генеральным дырэктарам НММ РБ
Уладзімірам Пракапцовым.
Далей
Адчуй сябе Скарынай
З ранніх гадоў засвоіў галоўнае правіла паводзінаў у музеі — “Рукамі не чапаць”. Шмат дзе яно і дасюль дзейнічае няўхільна. Але чым далей, тым часцей самі музейшчыкі імкнуцца гэтую запаведзь парушыць — зразумела, не ў дачыненні да экспанатаў. Так пакрысе і ўкараняюцца разнастайныя формы інтэрактыву, добрыя або спрэчныя. Прычым з’яўляюцца яны не толькі ў сталіцы. І, на шчасце, у арсенале музейшчыкаў прадугледжаныя не толькі забаўлянкі.
Пару гадоў таму Мастацкая галерэя Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка вырашыла стварыць гравюрную майстэрню, якая мела б на ўзбраенні максімальна дакладны аналаг друкарскага станка XVI стагоддзя. Слоган напрошваецца сам па сабе: “Адчуй сябе Скарынай”. Праект атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дзякуючы гэтаму быў рэалізаваны. Сёння самы час падвесці яго вынікі.
Далей
"К" інфармуе
Як падтрымліваюць моладзь?
У Беларусі рэалізуецца сістэма мер па выяўленні і рэалізацыі інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу моладзі. Дзяржава намагаецца падтрымліваць адораных маладых людзей, каб забяспечыць пераемнасць навуковых і культурных традыцый. Аб тым, якая работа праводзіцца ў гэтым напрамку, распавялі прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі і культуры, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на прэс-канферэнцыі “Падтрымка адоранай і таленавітай моладзі ў Беларусі”, якая прайшла 19 лістапада ў прэс-цэнтры БЕЛТА.
Далей
Мінскі рэгіянальны фестываль: від з Маладзечна на Гародню
У мінулую суботу ў маладзечанскім гарадскім Палацы культуры прайшла творчая імпрэза абласнога маштабу — XIII фестываль нацыянальных культур. Свята сабрала прадстаўнікоў шэрагу этнічных супольнасцяў Міншчыны. Гэта адзін з этапаў падрыхтоўкі агульнабеларускага фестывалю нацыянальных культур, які традыцыйна ладзіцца раз на два гады і адбываецца ў Гродне.
Адбыўся канцэрт, прайшла выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Рэспубліканскае журы вылучыла калектывы, якія, верагодна, будуць прадстаўляць свае супольнасці на заключных мерапрыемствах Рэспубліканскага фестывалю. Сваімі меркаваннямі пра маладзечанскую імпрэзу з карэспандэнтам “К” падзяліліся некаторыя члены журы.
Далей
Крутыя экзерсісы маладых
15 лістапада адбыўся другі этап конкурсу рэжысёрскіх эксплікацый. Конкурсныя працы разглядаліся і ацэньваліся ў форме вочнай адкрытай абароны аўтарамі і прадстаўнікамі ўдзельнікаў творчага спаборніцтва. Па выніках конкурсу ўсе дзесяць фіналістаў атрымалі права пастаноўкі спектакляў на аснове сваіх рэжысёрскіх эксплікацый у тэатрах Беларусі тэатральных сезонаў 2019 — 2020 гг. і 2020-2021 гг. Фінансаванне пастановак пераможцаў конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Беларусі.
Далей
“J:Морс”выступілі ў ААН
Гурт “J:Морс” сыграў адмысловы канцэрт у Палацы нацый у Жэневе ў межах акцыі, прысвечанай 30-годдзю прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Удзельнікі калектыву сталі першымі беларускімі сучаснымі поп / рок-артыстамі, якія выступілі ў гэтых сценах.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Праекты развіцця
Метады і методыкі няўрымслівага “штаба”
Сёлета нашы абласныя метадычныя цэнтры адзначаюць 80-годдзе. Сёння ж мы працягваем публікацыю “юбілейных” артыкулаў. Гэта не толькі даніна павагі дзейнасці метадыстаў, якія заўжды лічыліся носьбітамі адмысловых ідэй. Цэнтры прайшлі пакручасты шлях станаўлення, зрабілі самі сябе, зацвердзілі сваю запатрабаванасць у справе фармавання заўтрашняга культурнага аблічча сельскіх, раённых і абласных устаноў культуры. Пра гэта — і гаворка. А прыкладам сёння стаў метадычны “штаб” Віцебшчыны.
Далей
art-блог
Ганна, Кіці, Долі? Вольга!
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера харэаграфічнай “Ганны Карэнінай”. Калісьці гэтая гераіня затанцавала, дзякуючы сямейнаму тандэму знакамітага кампазітара Радзівона Шчадрына і легендарнай прымы Маі Плісецкай. Былі і шматлікія іншыя версіі. Але цяперашні балет — зусім іншы, пастаўлены нашым харэографам Вольгай Костэль на музыку Пятра Чайкоўскага.
Асаблівасць прачытання заўважна з першага імгнення. Вольга Костэль не абмяжоўваецца, як большасць творцаў, гісторыяй галоўнай гераіні, а паслядоўна ідзе за аднайменным раманам Льва Талстога.
Далей
Блізкія балгарскай душы
У Еўрапейскай сталіцы культуры — 2019
Рэалізацыяй праграм, накіраваных на захаванне культурных каштоўнасцяў, займаюцца ў многіх краінах свету. Праект “Еўрапейская сталіца культуры” (European Capital of Culture (ECOC) — адна з самых яркіх і маштабных культурных падзей Еўропы. Ён ставіць перад сабой за мэту падкрэсліць культурную разнастайнасць і ўмацаваць сувязі паміж нацыямі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Мастацтва Усходу і Захаду ў княжацкай калекцыі
У Нацыянальным гістарычным музеі прадставілі творы ўсходняга і заходнееўрапейскага мастацтва ХVI — ХІХ стагоддзяў з калекцыі князёў Дандуковых-Карсаковых. Урачыстае адкрыццё выставы “Усход —Захад” адбылося 14 лістапада. Большасць твораў мастацтва экспануецца ўпершыню.
Далей
На людным месцы
Пра “Міс Беларусь” і Несцерку ў Смаленску
Для кагосьці восень — гэта хандра і туга, для іншых — час любавацца залатым лістападам і здзяйсняць задуманае. Мяркую, супрацоўнікі сферы культуры Беларусі адносяцца менавіта да другой катэгорыі людзей. Бо не стамляюцца не толькі ладзіць шматлікія мерапрыемствы на самую разнастайную тэматыку, але і дасылаць нам свае лісты з паведамленнямі пра праведзеныя імпрэзы. Таму наш традыцыйны агляд рэдакцыйнай пошты атрымаўся, як заўсёды, насычаным і змястоўным на цікавыя падзеі.
Далей
Гістарыёграф
“Яны мужна пераносілі ўсе нягоды…”
Работнікі культуры ў паходзе ў Заходнюю Беларусь
Пра актыўную прысутнасць работнікаў культуры і мастацтва на франтах у гады Вялікай Айчыннай вайны мы ведаем шмат. А вось пра іх удзел у вераснёўскім паходзе Чырвонай Арміі, 80-годдзе якога мы нядаўна адзначылі, пішуць у нас не надта часта — хаця такая практыка, калі ў вайсковым абозе знаходзілася месца і для служкаў муз, існавала ўжо ў тыя часы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Суботнія сустрэчы
Развітальная гастроль Артыста
Драматызаваць не будзем: 28 снежня ў Мінску пройдзе ўсяго толькі, як было абвешчана задоўга да мерапрыемства, апошні канцэрт гурта “БЕЗ БИЛЕТА”. Справіўшы сваё 20-годдзе, калектыў спыніць існаванне — такое рашэнне Віталя АРТЫСТА. Сам жа лідар каманды з музыкай “завязваць” назусім не збіраецца, наадварот — у галаве яго маса ідэй, аб якіх ён і расказаў нашаму выданню. А, дамаўляючыся аб інтэрв’ю, я даведаўся ад некалі аўтара “К” (!) і сёе-тое з яго сямейнага побыту. У прыватнасці, што да майго тэлефанавання ён спрабаваў справіцца з пральнай машынай…
Далей
Тэма
Дакументы з “той вайны”
12 лістапада ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбыўся круглы стол, прысвечаны выхаду новых кніг серыі “Беларусь памятае: у імя жыцця і міру” — энцыклапедый “Беларусь партызанская” і “Спаленыя вёскі Беларусі: нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць”.
Далей
“Партызанскі архіў” у “лічбе”
19 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя першага выпуску серыі мультымедыйных выданняў “Партызанскі архіў” — электроннага дакументальнага выдання “Аператыўныя і разведвальныя зводкі Беларускага штаба партызанскага руху: 1944 год”. Гэта сумесны праект Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і галоўнай бібліятэкі краіны.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Страта
Пайшоў з жыцця фатограф Аляксандр Угляніца
Мастак з адметным візуальным стылем і мысленнем, дызайнер, выбітны прадстаўнік Мінскай школы фатаграфіі сышоў ад нас 18 лістапада.
Далей
Фрыстайл
Аляксандра ЗАХАРЫК: “Пісаць “папсу” не магу, робіцца млосна”
Яе песні чуў кожны, хто хоць калі ўключаў радыё, ды й тэлегледача, што не бачыў гэтую артыстку, знайсці складана — яна ўдзельнічае ў самых рэйтынгавых тэлепраектах. Аляксандра Захарык спявае джаз, фанк, соўл, і смела можна сказаць, што гэта адна з самых лепшых вакалістак у беларускай папулярнай музыцы. Свой прафесійны шлях на сцэне артыстка пачала яшчэ падлеткам: паўдзельнічала ў нацыянальным адборы на “Дзіцячае Еўрабачанне”, а неўзабаве была ўжо ў кроку ад перамогі ў дарослым адборы з групай “Вецер у галаве”. Увогуле, дзе толькі не пабачыш Аляксандру Захарык — яна ўвесь час рухаецца, адгукаецца на ўсе цікавыя прапановы, удзельнічае ў конкурсах, супрацоўнічае з рознымі калектывамі, напаўняе радыёэфіры сваімі песнямі. А гучаць гэтыя песні, дарэчы, на розных кантынентах, бо ў наш час межаў для музыкі не існуе.
Далей
Эксклюзіў
Рамана ЯНІК: “1986” стаўся асабістай барацьбой Лотара”
Медыйная палеміка — асноўнае паліва, сілкуючае цікавасць да фэстаў. Здараецца яна і ў традыцыйна спакойнай Беларусі. У гэтым годзе яблыкам разладу на “Лістападзе” стала драма “1986” Лотара Херцага. Нямецкі рэжысёр знайшоў грошы ў сябе на Радзіме, каб зняць гісторыю пра нас у Беларусі, таму дырэкцыя кінафоруму палічыла прымальным уключыць яго ў Нацыянальны конкурс, нават у абыход дзейнага рэгламенту. Гэта справакавала дыскусію, якім крытэрыям павінна адпавядаць беларускае кіно. Мы сустрэлі на кінафестывалі ў Котбусе прадзюсарку праекта Раману ЯНІК і распыталі яе (а па тэлефоне і самаго рэжысёра), чаму фільм назвалі “1986”, ці існуе ў Германіі нацыянальнае кіно ды ці ёсць шанцы ў падобнага фільма ў сучаснай кінаіндустрыі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Погляд з XXI стагоддзя
Чалавек з канала Грыбаедава
Да 95-годдзя беларускага кіно
І раптам — чыстая меладрама: “Маё каханне”! Гэта рэдкі жанр у савецкім кіно! Здавалася, Корш канчаткова адышоў ад палітычнай тэматыкі. Але ці надоўга? Асабліва калі ўлічыць, які тады быў час.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |