Свежы нумар
Соцыум
Сляды вайны на мірных вуліцах
Набліжаецца 75-я гадавіна вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі. У такія даты часцей гучаць згадкі пра тагачасныя падзеі і рэаліі. Больш увагі да сябе прыцягваюць мясціны, звязаныя з гісторыяй вайны — абеліскі з Вечным агнём, мемарыяльныя шыльды, помнікі салдатам, партызанам і падпольшчыкам. Безумоўна, гэтыя месцы, належным чынам пазначаныя і занесеныя ў адпаведныя спісы, не застануцца без увагі — тут з’явяцца кветкі, сюды прыйдуць школьнікі ці работнікі прадпрыемстваў, якія апякуюцца тым ці іншым памятным знакам.
Але багата вакол нас і іншых слядоў вайны — непазначаных, і таму не такіх заўважных. Недасведчаны чалавек пройдзе міма і нават не задумаецца, што з тым ці іншым будынкам звязаная гераічная ці трагічная гісторыя. Жывых сведкаў з кожным годам усё меней, і захоўваць памяць усё цяжэй. Але такія
незаўважныя сляды вайны ёсць, бадай, у кожным горадзе і нават вёсцы.
Заклікаючы памятаць пра жахі акупацыі і радасць вызвалення, лагічна перадусім паклапаціцца пра тыя месцы і будынкі, якія захоўваюць памяць аб днях вайны, з’яўляюцца яе нямымі сведкамі. І сведкі гэтыя могуць загаварыць — трэба толькі звярнуць на іх увагу.
Далей
Ці прыйдзе час для кнопкі BY?
Ці павінны сайты дзяржаўных устаноў, у тым ліку сферы культуры Беларусі, мець дзве версіі ды размяшчаць інфармацыю не толькі на рускай, але і на беларускай мовах? Як аказалася, на гэтае даволі простае, здавалася б, пытанне адназначнага адказу пакуль няма. Між тым, згодна з Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 23 кастрычніка 2017 года № 797, з 1 студзеня гэтага года дзяржаўныя органы і арганізацыі абавязаны дубліраваць на дзвюх дзяржаўных мовах асноўную інфармацыю на сваіх афіцыйных сайтах.
Далей
Дзяжурны па нумары
Адкрыццё саміх сябе?
Урачыстае адкрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў маглі бачыць не толькі тыя, хто сабраўся на стадыёне “Дынама”, але і шматлікія тэлегледачы. А ўлічваючы, што цырымонія транслявалася на многія краіны, гэта была цудоўная магчымасць распавесці пра Беларусь усяму свету.
Далей
аКно ў свет
Ні грашыма, ні борздымі шчанюкамі
На Вільнюскім фестывалі “Кінавясна” прайшоў пітчынг замежных праектаў, куды ў якасці ўдзельнікаў упершыню трапілі беларусы. Прафесіяналам з усёй Еўропы прадставілі незалежны фільм “Пражэкцёры”, над якім цяпер працуюць рэжысёр Улада СЯНЬКОВА і прадзюсар Ларыса АЛЕЙНІК. Іх камедыйную драму пра беларускіх стартапераў, якія вырашаюць свае фінансавыя праблемы ўсімі магчымымі спосабамі, запрасілі паўдзельнічаць у індустрыяльнай секцыі форуму. І ў выніку аўтары атрымалі грашовую ўзнагароду Baltic View.
Па вяртанні ў Мінск яны распавялі “К” пра свае надзеі і расчараванні, звязаныя з новым праектам, і панаракалі на тое, што ў Беларусі пакуль немагчыма рабіць на такіх фільмах бізнес.
Далей
art-блог
Опера на траве
У час падрыхтоўкі да іспытаў вырашыў зрабіць невялічкі “антракт” і выправіўся “чэрпаць сілы” ў матухны прыроды. Як выявілася, яе моц падвойваецца ў сяброўстве з музыкай: у сталічным Батанічным садзе была паказана опера Станіслава Манюшкі Verbum Nobile. Як сцвярджалі арганізатары, у фармаце 5D.
Далей
Балет “на выраст” Паклітару
Лета — з балетам, Каляды — з операй. Да гэтай няхітрай формулы меламаны ўжо прызвычаіліся. Але сёлетні фестываль “Балетнае лета”, традыцыйна зладжаны Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам Беларусі, ужо ў шосты раз меў дадатковыя асаблівасці.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Цвіль крэатыўнага класа
Калі ўваходзіш у вялізную прастору былога завадскога цэха, цябе сустракаюць два вялізныя банеры з выявамі аўтараў выставы. Глядач ідзе насустрач мастакам, чый позірк скіраваны наўпрост на яго.
У размаітай палітры падзей фестывалю “Арт-Мінск” выстава Антаніны Слабодчыкавай і Міхаіла Гуліна стала доказам таго, што сучаснае мастацтва здольнае не толькі патрабаваць да сябе ўвагі, але і прывабліваць ды падабацца.
Далей
На людным месцы
Фэст касцоў і свята трускаўкі
Мінск віруе спартыўнымі падзеямі: вуліцы і праспекты перакрываюцца для забегаў удзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў, у арэнах і алімпійскіх комплексах ладзяцца спаборніцтвы па розных відах спорту, а замежныя госці
падчас адпачынку з цікавасцю аглядаюць адметныя архітэктурныя аб’екты беларускай сталіцы (без фота на фоне Нацыяналкі, мабыць, не з’ехаў з Беларусі ні адзін спартсмен!) ды наведваюць шматлікія імпрэзы, якія ладзяцца ў тэатрах, музеях і карцінных галерэях. Так што, як бачна, спорт і культура на гэтым тыдні шчыльна ідуць побач. Прычым так адбываецца не толькі ў Мінску, але і ў розных раёнах Беларусі.
Далей
Гістарыёграф
Праз поціск рукі ад Пэна
У ноч з 30 красавіка на 1 мая 2019-га пайшла з доўгага і плённага для мастацтва Беларусі жыцця Ганна Рыгораўна Герштэйн — сціплы беларускі тэатразнаўца.
Дыягназ — узрост. 16 верасня ёй споўнілася б 96.
Далей
Каментарыі (2)
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Тэма
Непрымітыўныя пытанні “Прымітываў”
Апошнім часам імя Алены Кіш гучыць усё часцей. Выйшла прысвечаная мастачцы дакументальная стужка. Казачныя ільвы з яе маляванак ужо становяцца сувенірамі. Выдаюцца календары і альбомы з рэпрадукцыямі дываноў, якія самавучка са Случчыны рабіла ў 1930 — 1940-я гады падчас вандровак па навакольных вёсках, каб зарабіць сабе на жыццё. Урэшце, да гісторыі жыцця адной з самых загадкавых асоб у гісторыі беларускага мастацтва звярнуліся ў тэатры — 27 чэрвеня ў сталічным культурным хабе Ok16 адбылася прэм’ера спектакля “Прымітывы”.
Далей
“Той леў мне нават сніўся”
Упершыню пра Алену Кіш загаварылі ў 1970-я гады, дзякуючы высілкам славутага беларускага графіка і земляка мастачкі Уладзіміра БАСАЛЫГІ: ён шукаў яе сваякоў, збіраў і рэстаўраваў дываны, ладзіў першыя выставы. Чаму яму з дзяцінства сніліся львы, а найлепшым падарункам на вяселле магла стаць толькі маляванка, на старонках “К” распавядае сам мастак.
Далей
Феерыя і любоў да жыцця
Казачны свет, створаны Аленай Кіш каля 80 гадоў таму, цікавіць ды натхняе і творцаў сучаснасці. Узімку мастак Максім Осіпаў прадставіў у сталіцы серыю жывапісных работ “Отсебятина”, анансуючы яе так: “Алена Кіш і шэраг іншых вялікіх аўтараў сталі інструментам, а “маляванкі” — формай аповеду, які вывальвае на пацеху публікі мае страхі, дасягненні і комплексы”. А ў маі на адным з будынкаў у вёсцы Чарэя Максім стварыў яшчэ і “першы ў краіне мурал у жанры маляванага дывана”, як ён сам жартуе. Неўзабаве падобны роспіс з’явіўся і ў Маладзечне. Аўтар распавёў “К”, чаму маляваныя дываны — гэта феерычна.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Актуаліі
“А ў аснове ўсяго — Памяць”
Заўтра, 30 чэрвеня, урачыстай цырымоніяй на стадыёне “Дынама” завершацца ІІ Еўрапейскія гульні — форум, які прынёс Беларусі рэпутацыю спартыўнай і адметнай краіны. Не паспелі яшчэ згаснуць эмоцыі
ад буйнай падзеі, як мы ўжо рыхтуемся да новага свята — Дня Незалежнасці, які сёлета супадае з юбілейнай датай — 75-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Кульмінацыяй святочных мерапрыемстваў 3 ліпеня стане масавы тэатральны эпізод “Беларусь гераічная”, які будзе завяршаць ваенны парад. Падчас рэпетыцыі на праспекце Пераможцаў галоўны рэжысёр дзеі Мікалай Дудчанка падзяліўся з “К” яе падрабязнасцямі: — У аснове — 270 палотнаў, якія будуць трымаць маладыя людзі. Палотны стануць і экранамі для расповеду пра нашу гісторыю — на іх маюць транслявацца праекцыі — і рухомымі элементамі, з якіх артысты будуць складаць кампазіцыі. Але ў аснове ўсяго — ідэя памяці пра значныя гістарычныя падзеі.
Далей
Купалу вітае Сіань
Галоўнай падзеяй традыцыйнай культурнай акцыі “Купалаўскія дні” ў горадзе Сіань кітайскай правінцыі
Шэньсі стала адкрыццё помніка народнаму паэту Беларусі Янку Купалу. Бронзавы бюст аўтарства скульптара Віктара Копача ўсталяваны каля Сіаньскага ўніверсітэта замежных моў.
Далей
Жывы вобраз салдата
Напярэдадні Дня Незалежнасці ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава “Малюнкі франтавых мастакоў”. Чырвонаармейцы Ананій Глухаў, Герман Філатаў і Сяргей Чуканаў рабілі іх у перапынках паміж цяжкімі баямі ва Усходняй Прусіі. Унікальныя дакументы эпохі былі дастаўленыя ў Мінск з фондаў Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Валерыю Рыбараву — 80
26 чэрвеня споўнілася 80 гадоў выбітнаму беларускаму кінарэжысёру Валерыю Рыбараву. Аўтару такіх стужак як “Чужая Бацькаўшчына” (1982), “Сведка” (1985), “Прыкаваны” (2002) і адной з самых касавых карцін кінастудыі “Беларусьфільм” — “Мяне завуць Арлекіна” (1988).
Далей
Яркі альбом успамінаў
Як паведамілі “К” у прэс-службе Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў, у фінальным шоу 30 чэрвеня на стадыёне “Дынама” будуць выкарыстаныя тэхналогіі дапоўненай рэальнасці і найноўшыя светлавыя і праекцыйныя эфекты, аналагічныя тым, якія гледачы бачылі на цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў.
Далей
Страта
Апошні гітарыст мулявінскіх “Песняроў”
Свет пакінуў Аркадзь Іваноўскі. Знакаміты беларускі музыкант, апошні гітарыст ансамбля “Песняры” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна. У жніўні ён збіраўся адзначаць 60-гадовы юбілей, аднак у панядзелак 24 чэрвеня загінуў падчас купання ў рацэ.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Аршанская перспектыва
Лётаючы ў аблоках ды грунтуючыся на зямлі
Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк у Оршы: на крок бліжэй да сучаснасці
Якой павінна быць бібліятэка сёння? Як насамрэч рэалізоўваецца дзяржаўная палітыка ў бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь? Як фарміруюцца і выкарыстоўваюцца карпаратыўныя інфармацыйныя рэсурсы? Якую ролю ў гэтых працэсах адыгрываюць віртуальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і рэгіянальныя зводныя электронныя каталогі? Наколькі паспяхова бібліятэкі займаюцца прамоўшанам нацыянальных культурных брэндаў і ці могуць гэтыя брэнды працаваць на статус саміх бібліятэк? Што неабходна дзеля ўдасканалення кадравай палітыкі? Ці ідуць бібліятэкі сёння насустрач людзям з абмежаванымі магчымасцямі, у якой ступені ажыццяўляюцца інклюзіўныя бібліятэчныя праекты?
Гэтыя і многія іншыя праблемныя пытанні патрапілі ў поле зроку ўдзельнікаў Рэспубліканскай школы дырэктараў бібліятэк, якую прымала Цэнтральная бібліятэка імя Аляксандра Пушкіна Аршанскай ЦБС. Арганізатарамі маштабнага інавацыйнага мерапрыемства выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Аршанскі райвыканкам і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |