Свежы нумар
Выбары-2015
Выбары-2015
Цэнтральная выбарчая камісія рэкамендуе на кожным участку стварыць умовы для самастойнага галасавання людзей са слабым зрокам і сляпых.
Далей
Соцыум
Гульня ў асацыяцыі
Прынцыпы мінскай тапанімікі ад Пярэспы да Немаршанскага Саду
Мінск няспынна мяняецца, і часам ты ледзь пазнаеш тыя раёны, дзе не пабыў усяго якія-небудзь пару гадоў. Мала які еўрапейскі горад развіваецца такімі хуткімі тэмпамі, але, вядома, тут ёсць і адваротныя бакі медаля. Незлічоныя навабуды сціраюць сляды нават вельмі нядаўняй мінуўшчыны, не кажучы ўжо пра “сівую даўніну” — а па тутэйшых мерках, гэта недзе гадоў са сто. Адзін з варыянтаў панацэі быў вынайдзены параўнаўча нядаўна. У заўсёды перапоўненым сталічным метро з’явіліся схемы, дзе ўжо пазначаны некаторыя станцыі яшчэ не пабудаванай трэцяй лініі, і гучаць яны бы паэзія — “Немаршанскі Сад”, “Кавальская Слабада”, “Слуцкі Гасцінец”… Безумоўна, гэта вельмі эфектыўны ды рацыянальны спосаб вярнуць да жыцця тыя тапонімы, што трывала забыты сённяшнімі гараджанамі — прычым без перайменаванняў вуліц альбо іншых “энергазатратных” захадаў.
Далей
"К" інфармуе
"Дзяды"для "...Вежы"
У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы рыхтуюцца да прэм’еры. Сезон распачнецца не толькі традыцыйным Міжнародным фестывалем "Белая Вежа", але і пастаноўкай "Дзядоў" Адама Міцкевіча. Рэжысёрам новага ўвасаблення знакамітай паэмы класіка стане Павел Пасіні. А днямі тэатр наведаў аўтар пераклада твора на беларускую мову Серж Мінскевіч, каб дазволіць акцёрам брэсцкай трупы атрымаць дадатковую "падсветку" раскрыцця міцкевічавай задумы.
Далей
Два фэсты за два дні
25 і 26 ліпеня ў Падляшскім ваяводстве Польшчы адбыліся ажно два фестывалі беларускай культуры — “Сяброўская бяседа” ў Гарадку і “Культура без межаў” у Сямятычах. У гэтых культурных імпрэзах прынялі ўдзел як мясцовыя, падляшскія фальклорныя калектывы, так і артысты з Беларусі і Польшчы. Ад нашай краіны на фэстах пабывалі ансамблі “Песняры”, “Бяседа”, “Купалінка” і “Белыя росы”. Падрабязнасці — у наступным нумары “К”.
Далей
Кітай становіцца бліжэй
31 ліпеня ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё 12-й Нацыянальнай Усекітайскай мастацкай выстаўкі, дзе на суд гледачоў былі прадстаўлены 23 работы сучасных мастакоў з Паднябеснай.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
"Baltica 2015"
Ужо ў дзясяты раз Латвія прымала гасцей на Міжнародным фальклорным фестывалі “Baltica”. У сэрцы Латгаліі сабралася больш за тры тысячы ўдзельнікаў з Літвы, Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Грузіі, Эстоніі, Ірландыі, Шатландыі, Нарвегіі, Іспаніі, Вялікабрытаніі і Партугаліі. Пра вопыт працы дамоў рамёстваў гэтага рэгіёна Латвіі чытайце ў наступных нумарах “К”.
Далей
Форум
НявыЗНАЧаНАЯ прафесія
Прафесія: загліт
Некалі, рыхтуючыся да свайго першага працоўнага дня на пасадзе загадчыка літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, адкрыла кнігу МХАТаўскага “калегі” Паўла Маркава і не змагла стрымаць усмешкі. Вельмі трапна напісана: “Наўрад ці сярод тэатральных прафесій можна знайсці больш нявызначаную і няўдзячную, чым загадчык літчасткі. Ці сакратаром дырэкцыі ён павінен быць, выпісваць кантрамаркі неабходным тэатру людзям, адказваць на ўсялякія лісты, ці даваць інфармацыю ў газеты — у большасці выпадкаў яго абавязкі не маюць пэўных рамак. Яны могуць быць пашыраны да неабдымных памераў ці, наадварот, зведзены да мінімуму, не адпавядаючага самому яго найменню”. У новым стагоддзі тая нявызначанасць не толькі практычна не змянілася, але і згуляла злы жарт: некаторыя тэатры пачалі адмаўляцца ад літчасткі як “неадпавядаючай патрабаванням часу”... Дык ці патрэбен сучаснаму сцэнічнаму мастацтву той “незразумелы” супрацоўнік?
Далей
Дзяжурны па нумары
Каму кубак дабрыні?
Блукаючы па Горадзе майстроў “Славянскага базару ў Віцебску”, звярнула ўвагу на незвычайны посуд — быццам фабрычны, але адзначаны відавочнай індывідуальнасцю, асаблівым мастацкім почыркам. А яшчэ тым, што сярод яркіх вясёлых малюнкаў, нанесеных на кубкі, сподачкі ды імбрыкі, “галоўнай дзеючай асобай” былі… словы, якіх усім нам так не хапае сёння і заўсёды: дабрыня, каханне, шчасце, гармонія, поспех, разважнасць…
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў На маю думку...
Не сышоўся на білетах клінам свет
Уладзімір КАРАЧЭЎСКІ, дырэктар Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
Некалькі разоў бачыў у СМІ неадназначныя выказванні ў бок новага фармату РТБД — маўляў, зашмат у нас стала калятэатральных праектаў. Але мы жывем у рэаліях новага часу.
Далей
Раскідвацца мастацтвам нельга!
Валерый ШКАРУБА, мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі краіны
Я пабываў не толькі амаль ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах, але і ў невялікіх тамтэйшых гарадах. У апошніх уся культура сканцэнтравана вакол мясцовых цэркваў.
Далей
Скуль возьмуцца шэдэўры?
Канстанцін СЕЛІХАНАЎ, скульптар
Неяк мне задалі не надта карэктнае пытанне: якія творы я набываў бы для мастацкага музея з высокім статусам, каб я быў ягоным дырэктарам? Пэўнае ўяўленне пра тое, як можа фарміравацца такая калекцыя, мае, бадай, кожны, каму мастацтва не абыякавае. Але ж я разумею, што палітыку музея фарміруе не канкрэтная асоба на пасадзе. Тут вызначальныя грамадскія настроі і прыярытэты культурнай палітыкі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Тэндэнцыі сферы
Іспыт на кваліфікацыю альбо піяр?
Абарона дыплома
Я ведаю нямала людзей, якія ў маладыя гады, маючы дастаткова талентаў і здольнасцей, каб паступіць у вышэйшую навучальную ўстанову, свядома адмовіліся ад такой перспектывы. Маўляў, на што мне той дыплом, пражыву і без яго. Абыйдуся без “верхняга абразавання”, да ўсяго дайду сваім розумам і практычным досведам. У такіх развагах ёсць і пэўная логіка, і меркантыльны сэнс. Бо вучоба ў ВНУ — гэта кнігі замест гулянак, беднаватае жыццё ад стыпендыі да стыпэндыі (калі яшчэ тая стыпендыя ёсць), абразлівая для фанабэрыстай моладзі фінансавая залежнасць ад бацькоў у той час, калі ты мог бы ўжо, здаецца, і сам зарабляць, а таксама велізарныя псіхалагічныя, а ў бяссонныя ночы перад іспытамі — і фізічныя нагрузкі. І ўсё гэта на працягу 5-6 гадоў, а ў выніку — дыплом, які на сённяшні дзень далёка не заўжды гарантуе годнае працаўладкаванне, і невялікая зарплата маладога спецыяліста. Ці варта дзеля такога выніку марнаваць лепшыя гады?
Далей
Праекты развіцця
Усім музеям музей!
Часам даводзіцца чуць такое нібыта рытарычнае пытанне: маўляў, што рабіць у вёсцы ці нават райцэнтры рафінаванаму сталічнаму інтэлектуалу? Пабачанае ў апошні дзень нашага аўтатура пераконвае: цікава і карысна для свайго развіцця правесці час можна і ў рэгіёнах. І досвед Мастоўскага раёна ў гэтым плане нам падаўся паказальным. З’ехаць адтуль можа прымусіць хіба толькі перанасычэнне яркімі ўражаннямі.
Далей
Prof-партфоліа
“Раскрутка” старадаўніх сцен
Як зацікавіць наведвальнікаў музея? Як “раскруціць” звычайны двухпавярховы драўляны будынак, у якім месціцца музейная ўстанова? Як зрабіць цікавае мерапрыемства без асаблівых грашовых выдаткаў? На ўсе гэтыя і многія іншыя пытанні мае адказ дырэктар Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў Надзея ДУДАРОНАК.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры аКно ў свет
Што па-за мурамі?
Луўр, Прада, Эрмітаж, Дрэздэнская ды Кракаўская галерэі, Траццякоўка, Палац Дожаў… Па іх ужо ходжана-пераходжана, гледжана-перагледжана, выдадзены іхнія каталогі, даведнікі. Але ж творы майстроў выяўленчага мастацтва раскіданы па свеце — па адным-два — і па Божых дамах, і па палацах, і па прыватных зборах. У турыстычных вандроўках нам шкада страчваць час на гэтыя “адзінкі”. Але яны і дапаўняюць веды пра вялікіх творцаў, і ўражваюць нас нязвыклымі сюжэтамі творчай спадчыны, і нечаканымі падзеямі, адбітымі на палотнах, — па сутнасці, невядомых. Дык, мо, зацікавімся і глянем на тое, што ж па-за мурамі?
Далей
Крытычная маса
Парад няздзейсненых праектаў, або... кірмаш карысных ідэй?
Цягам дзесяці ліпеньскіх дзён у сталічным Палацы мастацтва экспанавалася выстаўка пад немудрагелістай і адначасова шматзначнай назвай “Праект”. Яе арганізавала секцыя скульптуры Беларускага саюза мастакоў. А мяркуючы па ўзнятай выстаўкай праблематыцы і крэатыўнаму візуальнаму шэрагу, да распрацоўкі яе канцэпцыі спрычыніўся скульптар Павел Вайніцкі. Гэты схільны да эксперыментаў майстар шчыра заклапочаны тым, што скульптурная пластыка пры велізарным патэнцыяле выразнасці не адыгрывае належнай ролі ў гарадскім асяроддзі. Экспанаваліся праекты помнікаў, паркавай скульптуры і дэкаратыўнай аздобы, выкананыя скульптарамі ў супрацоўніцтве з архітэктарамі. Па шэрагу прычын гэтыя праекты так і не былі рэалізаваныя. У адных выпадках можна сказаць “шкада”, у іншых — “ну і добра!”. Да некаторых яшчэ не даспела грамадства, іншыя проста не прайшлі конкурснага адбору.
Далей
art-блог
“Крыніца…” — у падарунак
Яўген Бусел — чалавек не толькі таленавіты, але і надзвычай мужнага лёсу. У Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава адбылася чарговая экспазіцыя яго твораў.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва На людным месцы
Суботнія сустрэчы
Беларуская нітачка “Спявачкі свету”
Опера з багатай талентамі зямлі
У брытанскім Кардыфе адбыўся прэстыжны оперны конкурс “BBC Cardiff Singer of the World”, што ладзіцца раз на два гады. Сёлета перамогу святкуе прадстаўніца Беларусі Надзея КУЧАР. Шыкоўнае сапрана, якому апладзіруюць лепшыя оперныя пляцоўкі свету, падзялілася з чытачамі “К” сваімі поглядамі на сучаснае становішча опернага мастацтва ў свеце, прыгадала гады ў хоры айчыннага Вялікага тэатра оперы і балета ды паспрабавала прааналізаваць, чаго не хапае нацыянальнаму опернаму мастацтву, каб стаць больш папулярным у публікі.
Далей
Паралелі
Кнігі і гранты
Аксана ВАСІЛЬЕВА, дырэктар Калінінградскай абласной дзіцячай бібліятэкі імя А.П. Гайдара (Расія)
Сёння, улічваючы імклівае развіццё найноўшых інфармацыйных тэхналогій, многія пачынаюць казаць пра “смерць кнігі”, пра тое, што традыцыйная папяровая кніга хутка сыдзе ў нябыт. Што ж, у кожнага сваё меркаванне. На мой жа погляд, кніга была, ёсць і будзе запатрабаванай.
Далей
прыватная гісторыя
Кветкі для Нэлі
Успаміны з самага сэрца
Заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская сустрэла свой 80-гадовы юбілей. Пра яе жыццёвы і творчы шлях — і гэта частка аповеду.
Далей
Тактыка культурнага развіцця
Кніжнае лета
Лета для бібліятэкі — заўсёды доўгачаканае свята. Гэта час збіраць "кніжны букет", гэта і пачатак традыцыйных летніх чытанняў, якія штогод ладзяцца ў бібліятэцы № 6 Кастрычніцкага мікрараёна горада Светлагорска.
Далей
Школа інфармацыйнасці
Сучасны бібліятэкар — гэта перш за ўсё інфармацыйны спецыяліст, які валодае сучаснай тэхнікай. Таму з мэтай павышэння прафесійнага ўзроўню бібліятэкараў раёна 24 чэрвеня 2015 года на базе Іўеўскай раённай бібліятэкі прайшла школа прафесійнага майстэрства “Новыя інфармацыйныя тэхналогіі ў бібліятэчнай дзейнасці”.
Далей
Фотасюжэт нумара
"Пояс Вітаўта".
"Вялікая прэзентацыя музейных рэліквій: 79 прыступак углыб гісторыі” — з такой назвай у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка, што прадстаўляе калекцыю калекцый культурнай установы.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
“Мы былі моцныя духам...”
Партызанская адысея Леаніда Дробава
Аповед пра Леаніда Дробава праз старонкі яго запісаў у час вайны мы спынілі на тым, як яму давялося на пэўны час стаць партызанскім краўцом ды шаўцом. Але і гэтая, амаль цывільная справа не абышлася без баявога задання з рызыкай для жыцця.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |